19.9 C
Осиповичи
Понедельник, 14 июня, 2021
Еще

    Бяспека на дарозе — справа iх гонару

    Популярное

    Вадзіцелі і пасажыры транспартных сродкаў пры нечаканых ухабе ці калдобіне на шашы лаюць на ўсе лады «дарожнікаў», якія не паспелі выправіць хіб. Але не так лёгка ўтрымліваць у ідэальным стане многакіламетровую сетку дарог, па якіх пастаянна ідуць машыны.

    275 кіламетраў дарог рэспубліканскага значэння з асфальтабетонным пакрыццём — гэта не вясковы гасцінец: за імі патрэбен пастаянны догляд. ДЭУ-73 з ускладзенымі на яго абавязкамі спраўляецца выдатна. Даведзеныя дагаворныя абавязацельствы летась выкананы цалкам з перавышэннем планавых паказчыкаў, у абласным «Магілёўаўтадары» калектыў на працягу некалькіх гадоў займае лідзіруючыя пазіцыі.

    Галоўны паказчык якаснай работы — бяспека дарожнага руху. На жаль, пазбегнуць дарожна-транспартных здарэнняў наогул немагчыма, але ДЭУ-73 адсочвае ўсе аварыі на сваіх дарогах, спецыялісты прадпрыемства выяз-джаюць на месца, усё дэталёва аналізуюць і высвятляюць, была прамая віна вадзіцеля ці спадарожныя прычыны.

    Працаваць «дарожнікам» даводзіцца ў непрадказальных прыродных умовах, а спрагназаваць свае дзеянні на сёння дапамагае дарожна-вымяральная станцыя, дзе на маніторы можна ўбачыць надвор’е на тэрыторыі ўсёй краіны ў рэжыме рэальнага часу, рух цыклонаў, ветру ці ападкаў, што дапамагае своечасова мабілізавацца.

    Тэхнікай дарожная арганізацыя забяспечана нядрэнна. 9 МАЗаў, 12 трактароў, 5 пагрузчыкаў, 3 аўтагрэйдары, 8 грузавых машын і іншае служыць стварэнню камфортных умоў для ўдзель-нікаў дарожнага руху. І машынны парк паступова абнаўляецца.

    — Дарогі падтрымліваюцца ў належным стане сіламі выдатных працаўнікоў, — лічыць дырэктар прадпрыемства Мікалай Івашка, — да якіх па праву можна аднесці галоўнага механіка Валянціна Патапава, начальніка ЛДД Аляксандра Салыгу, вадзіцеляў Васіля Кашыцкага, Ула-дзіміра Скітовіча, Дзмітрыя Паукова, Рыгора Сямашку, Уладзіміра Міцякіна і многіх іншых. Хочацца выказаць удзячнасць усяму калектыву за работу, адказныя адносіны да даручанай справы.

    І кіраўніцтва, у сваю чаргу, цэніць людзей, з якімі працуе. Стварае ўмовы для работы ў майстэрнях, забяспечвае спецадзеннем. Перад выездам на трасу ўсе шафёры праходзяць медагляд. Заахвочваюцца не толькі словам, але і рублём людзі, для якіх здаровы лад жыцця — норма. А таму наведванне басейна, удзел у спаборніцтвах, лыжных кросах — звычайная справа для хлопцаў, што тут працуюць. Аляксандр Куліш і Аляксандр Салыга — спартыўны гонар прадпрыемства.

     Пры стварэнні сям’і, нараджэнні дзіцяці, прада-стаўленні водпуску ці выхадзе на пенсію ўсе члены калектыву атрымліваюць грашовую дапамогу. Не забываюцца тут і пра ветэранаў.

    …Зараз вядзецца рэканструкцыя магістралі Мінск-Гомель, хутка будзе наладжаны 4-палосны рух — і да гэтага зноў мае дачыненне наша ДЭУ-73, якое дапамагае тэхнікай хутчэйшаму выкананню работ.

    Асноўныя паказчыкі работы ДЭУ-73 за 2011 г.

    Выручка            9.215,9 млн. руб.

    Увод аб’ектаў            19,915 км

    Сярэднямесячная зарплата     1.852,4 тыс. руб.

    Прадукцыйнасць        106,1 млн. руб.

    Рэнтабельнасць        4,2%

    Прыбытак            313 млн. руб.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    В Осиповичах прошел I открытый конкурс хореографического искусства «Stars of Planet»

    Свой профессионализм демонстрировали 195 участников от 3 до 17 лет. Работа хореографов и оформление номеров были достойны лучших танцевальных подмостков. В зале не переставая звучали овации, зрители тепло приняли артистов, поддерживали танцоров многократным "браво!", подпевали и пританцовывали на своих местах.

    Осиповичской «районке» исполнилось 90 лет. Мнением делятся земляки

    90 гадоў споўнілася "раёнцы". За гэты час газета трывала ўвайшла ў лёсы многіх жыхароў Асіповіччыны

    В Осиповичах чествовали золотых медалистов

    Прыемна чуць, што землякі час ад часу ўзнагароджваюцца за спартыўныя дасягненні або творчыя выступленні. Усё больш матуль атрымліваюць ордэн Маці. А ёсць яшчэ адна ўзнагарода — залаты медаль, які ўручаецца за якасныя веды. Ім штогадова заахвочваюць лепшых выпускнікоў устаноў сярэдняй адукацыі. Сёлета такіх 15. “Залатыя” рабяты пазаўчора прымалі віншаванні з гэтай прыемнай нагоды. Медалі ім уручыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Канстанцін Жыгуцкі.

    О чем писала «районка» последние 5 лет

    Галоўныя падзеі, пра якія паведамляла “раёнка” паміж сваімі 85- і 90-годдзямі, — сцісла і ў храналагічным парадку