становіцца гісторыяй… Што прынёс ён асіпаўчанам, як спрацавала наша агульная
гаспадарка? Пра гэта і не толькі і ўзгадвае старшыня райвыканкама Пётр
ШУКАЛОВІЧ:
— Па вялікаму ліку, крыўдзіцца на год нельга:
практычна ўсе асноўныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёнам
выкананы. Натуральна, у кожнай галіне ёсць свае лідары, але асабліва парадавала
прамысловасць, дзе аб’ём выпускаемай прадукцыі вырас ледзь не ўдвая. Прычым
тое, што вырабляецца прадпрыемствамі, не залежваецца на складах, а іменна
запатрабавана, разыходзіцца без за-трымкі. Таму словы ўдзячнасці тут
заслугоўваюць многія працаўнікі — і завода аўтаагрэгатаў, і СП ААТ «Дах”, і
малочнага камбіната з другімі.
Што тычыцца сельскай гаспадаркі, то тут пачуццё
дваістае: калі нашы вяскоўцы лепш за ўсіх на Магілёўшчыне працуюць з цукровымі
буракамі ды рапсам і дасягнулі нядрэнных паказчыкаў у малочнай галіне, то пра
ўраджайнасць зерневых падобнага сказаць нельга. Прычыны адставання розныя, у
наяўнасці і аб’ектыўныя, але перш за ўсё адказ на іх трэба шукаць у сабе, у
адносінах да справы, працы на зямлі і з зямлёй. А значыць, і прыбаўляць
неабходна абавязкова і што хутчэй. Тым больш, што ў наступным годзе ў нас
павінны з’явіцца новыя малочнатаварныя фермы.
Цяпер — лічба: 52,5 працэнта. Гэта — паказчык
выканання за студзень-лістапад гадавога плана жыллёвага будаўніцтва, уведзеныя
намі 21,5 тысячы квадратных метраў жылля. Як бачна, запланаванае на год цалкам
выканана не будзе, але шматлікія наваселлі сведчаць, што і ў далёка не лепшы
для эканомікі краіны год у рэгіёне рух наперад відавочны. Задзел на будучае
будаўнікі зрабілі належны, таму і ў 2012 годзе жылля ў нас будзе пабудавана
ніяк не менш сёлетняга.
Станоўчых момантаў на Асіповіччыне адбылося
наогул шмат, але асобна вызначу дзейнасць такіх новых прадпрыемстваў, як
касметычна-парфумерная фабрыка «Сонца” і ААТ «Асіповіцкі вагонабудаўнічы
завод”. Першае мэтанакіравана пашырае аб’ёмы і асартымент выпускаемай
прадукцыі, пральны парашок «Мара” ўжо стаў ледзь не брэндам горада, сённяшняе
ўрачыстае адкрыццё другога і сапраўдная чарга за нашымі чыгуначнымі
танк-кантэйнерамі — хіба гэта не дазваляе з аптымізмам глядзець у заўтрашні
дзень? Укладзеныя тут у сучасныя імпартныя лініі і наогул у вытворчасць сродкі
не толькі павінны хутка вярнуцца, а і пачаць прыносіць стабільны даход
калектывам, у планах якіх якраз далейшае развіццё, пашырэнне вытворчасці.
Надзейна-стабільная работа асіповіцкіх
прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў — гэта прыстойная зарплата нашых людзей,
рэгулярнае папаўненне раённага бюджэту. А значыць, магчымасць больш укладваць у
добраўпарадкаванне горада і раёна, паляпшаць абслугоўванне людзей, праводзіць
розныя культурна-спартыўныя мерапрыемствы і г.д.
Наступнай восенню Асіповічы адзначаць сваё
140-годдзе, і падрыхтоўка да гэтай падзеі ўжо распачалася. Безумоўна, да
ўзгаданай даты мы не паспеем увесці ў эксплуатацыю сучасны тэрапеўтычны корпус,
фактычна новую бальніцу. Але галоўнае, што ўзвя-дзенне пабудовы — рэальнасць,
на гэтыя мэты выдзелены неабходныя сродкі, а значыць, у 2013 годзе нашы людзі
ўжо пазбавяцца ад нязручнасцей, звязаных з медабслугоўваннем. Вельмі
спадзяюся, што пачне вырашацца і яшчэ адна «барадатая” праблема: будоўля
станцыі абезжалезвання для ачысткі вады, якая паступае з паўднёвага водазабору,
уключана ў праграму «Чыстая вада”, так што і яна паступова з мары набывае
рэальныя абрысы. Чаго пакуль нельга, на жаль, сказаць наконт узвядзення ў
горадзе сучаснай аўтастанцыі…
Словам, перад намі наперадзе шмат задач самага
рознага маштабу, і ўсе яны падпарадкаваны галоўнай мэце сацыяльна-эканамічнага
развіцця раёна — павышэнню эфектыўнасці работы эканомікі і паляпшэнню на гэтай
падставе якасці і ўзроўню жыцця насельніцтва.
З надыходзячым Новым годам вас, дарагія
асіпаўчане! Моцнага ўсім здароўя, шчасця, дабрабыту і новых працоўных
дасягненняў дзеля нашай агульнай карысці.