10 C
Осиповичи
Суббота, 10 апреля, 2021
Еще

    Нашы прафесіі: фактар небяспечнасці №112

    Популярное

    Утвердили график отключения горячей воды в Осиповичах

    График отключения горячей воды в 2021 году утвердили в Могилеве, Осиповичах и Костюковичах. Такая информация размещена на сайте Могилевского облисполкома, передает БЕЛТА.

    Осиповчанка Ева Карытка заняла 1 место в республиканском конкурсе творческих работ

    У апошні час грамадства стала актыўна вывучаць свае радаводы. Але для таго каб мець уяўленне пра сваіх продкаў, трэба добра ведаць гісторыю паходжання народа, традыцыйныя заняткі, лад жыцця і гісторыю сваёй малой радзімы.

    5 апреля в деревне Моисеевичи ракетный комплекс врезался в дом 85-летней женщины

    Многие земляки, да и не только, на этой неделе активно обсуждали в интернете следующую информацию: утром 5 апреля в деревне Моисеевичи ракетный комплекс врезался в дом 85-летней женщины. Корреспондент "районки" обратился к председателю Дричинского сельисполкома Николаю Еромову, чтобы узнать подробности происшествия и то, как разрешилась ситуация:

    Мастацтва нажываць ворагаў

    Анастасія Сугака і Анжэла Петрачэнка ўпэўнены,
    што ведаюць усе варыянты асіповіцкага брыдкаслоўя. Больш таго, непрыстойная
    лаянка, якую чуюць, звычайна скіравана ў іх бок. Працуюць дзяўчыны ў ДУКВП
    «Райсэрвіс” кантралёрамі па добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Бачыць такіх
    работнікаў на сваім двары рады далёка не ўсе, таму сустракаюць іх па-рознаму…

    Заключэнне дагавораў на вываз смецця ў прыватным
    сектары — адзін з абавязкаў кантралёра. Раней дамову падпісвалі толькі
    жадаючыя, а цяпер заключыць такі кантракт «Райсэрвіс” павінен з кожным
    домаўласнікам. Неяк не адразу верыцца, што людзі дзеля эканоміі адной тысячы
    беларускіх рублёў адмаўляюцца ад пэўных выгод такога супрацоўніцтва і ідуць
    насуперак заканадаўству, аднак падчас назірання за работай кантралёраў гэта
    стала відавочным.

    На раніцу былі запланаваны вёскі Ясянёўка і
    Люлева Ясенскага сельсавета. Адправіліся туды разам з яго работнікамі на
    службовай машыне. Анжэла прызналася, што ў гэты раз пашанцавала, бо здараецца,
    да глухіх вёсак, дзе нават і аўтобусы не бываюць, даводзіцца дабірацца пехатой.
    Дарэчы, заключэнне дагавораў — справа, сумесная з Саветамі, таму іх кіраўнікі
    па магчымасці даюць транспарт. Ды і з большай ахвотай людзі прадпісваюць
    «паперы” ў прысутнасці знаёмых асоб. Дарэчы, адразу завіталі ў будынак Савета. Тут
    на стале ляжаў дагавор, зірнуўшы ў які, нельга было стрымаць усмешку: вялізнымі
    літарамі чырвоным стрыжнем у ім было напісана некалькі разоў «скасавана”, а на
    другой старонцы — «скасавана за падман і гвалт”. Гэта нейкі спадар N сам сабе
    «ануляваў” дакумент і прынёс яго ў кантору. «Так часта здараецца: людзі
    спачатку згаджаюцца на вываз смецця, а на наступны дзень адмаўляюцца ад
    паслугі. Але ж скасаваць пагадненне такім спосабам немагчыма”, — паясняе Насця.

    …Машына спынілася ў Ясянёўцы. Здавалася б, у
    першым і адзіным жылым доме паселішча не павінна ўзнікнуць спрэчак: падворак
    прыбраны, мабыць, гаспадары сочаць за парадкам і будуць рады дапамозе. Аднак, у
    чадным памяшканні нас сустрэла адзінокая бабуля, якая на папярэджанне аб тым,
    што едкі дым небяспечны для здароўя, аблаяла нас, каб хутчэй зачынялі дзверы —
    цяпло ж выходзіць. Эканомія тут была відавочная ва ўсім, таму да непаразумення
    падрыхтаваліся адразу. Калі жанчына даведалася, з якой нагоды мы завіталі і
    хочам «здзіраць” за камунальную паслугу «ажно” 1.180 рублёў кожны месяц, яна
    заняла глухую абарону: маўляў, у мяне смецця няма, а калі якое і з’яўляецца,
    дык палю ў печцы ці выкідваю ў яму.

    Доўга прыйшлося тлумачыць, што такі спосаб
    утылізацыі адыходаў небяспечны для здароўя гаспадыні і стану прыроды. Не
    забыліся і папярэдзіць, што адмова ад цывілізаванай ачысткі падворка можа
    скончыцца судовай справай, а забруджванне навакольнага асяроддзя караецца
    штрафам. Аднак бабуля стаяла на сваім і ўрэшце напісала адмову. Адна з
    кантралёраў пазней расказала: часам ад раз’юшаных жыхароў ні заключэння
    дагавора, ні адмовы не дабіцца, прыходзіцца заяўляцца ў адно месца па некалькі
    разоў, што часам небяспечна. Так, нядаўна на жанчыну, калегу Анжэлы і Насці,
    неадэкватны домаўладальнік спусціў сабак, і дадому ёй прыйшлося вяртацца ў
    разарваным адзенні…

    У Люлева абставіны склаліся найлепшым чынам:
    услед за намі ехала аўтакрама, таму жыхары вёскі ў адну хвіліну сабраліся каля
    машыны з прадуктамі. Тут дакумент падпісалі ўсе без спрэчак. Мабыць, спрацавала
    і тое, што звычайна суседзям няёмка адзін перад адным спрачацца з афіцыйнымі
    асобамі. Толькі адна старая жанчына спрабавала нас пераканаць, што нямоглая і
    не здолее выставіць смецце за плот. Але, калі ўбачылі, як тая паклала ў торбу
    тры батоны і чатыры боханы хлеба, якія ў суме важаць не менш мяшка адыходаў,
    узніклі пэўныя сумненні ў яе шчырасці.

    …У горад вярталіся цягніком. За адносна
    невялікі час мы паспелі змерзнуць, сяброўская гутарка ж сагравала. Дзяўчаты
    расказвалі пра свае працоўныя абавязкі, якіх даволі шмат. Апрача аперацый з
    дагаворамі, кантралёры наведваюць камунальных даўжнікоў. Тут таксама не
    абыходзіцца без прыгод, бо ў асноўным гэта аматары спіртных напояў, якія не
    заўсёды паводзяць сябе адэкватна. Але здараецца і такое, што даўжнікамі
    становяцца па важных прычынах, напры-клад, цяжка захварэў блізкі чалавек, на
    лячэнне якога аддалі ўсе зберажэнні… Па-чалавечы вельмі цяжка патрабаваць
    грошы ад такіх лю-дзей.

    Дарэчы, нярэдка такія «хаджэнні па
    неплацельшчыках” не даюць жадаемых рэзультатаў: у адрозненне ад калег з УКП ЖКГ
    і ДУКВП «Во-даканал”, якія здольны адключыць цяпло ці ваду, кантралёры
    «Райсэрвісу” не могуць пакараць несумленнага грамадзяніна інакш, як словам.
    Таму атрымліваецца, што апошніх не асабліва і баяцца.

    А яшчэ дзяўчыны ўдзельнічаюць у рэйдах па
    добраўпарадкаванні, разносяць па прыватным сектары квітанцыі і афармляюць
    мноства справаздач па выкананай рабоце. «Папяровай валакіты” ў Анас-тасіі і
    Анжэлы дастаткова, і гэта, бадай, самы нелюбімы пункт у рабоце.

    Само сабой узнікла пытанне: ці не хочацца
    змяніць ім месца працы, заробак тут невысокі, а нервы патрэбны жалезныя.
    Кантралёры пры-зналіся, што часам узнікаюць такія думкі, але ёсць і важкія
    прычыны, якія ўсё ж утрымліваюць. Напрыклад, Анжэла знаходзіцца на гэтай
    паса-дзе амаль два гады і дасканала ведае свае абавязкі, заўсёды можа даць
    дзельную параду Насці — чацвёртай па ліку напарніцы за гэты час і старэйшай
    сястры. А яшчэ ў дзяўчын ёсць агульная рыса характару — пастаянства. Калі і
    расстаюцца яны з чым-небудзь у сваім жыцці, то заўсёды з вялікім жалем…

    Тамара ГОРЛАЧ.

     

    Реклама

    Последнее

    Гузаль Цыганкова приехала в Беларусь в детстве

    Отца-военного по долгу службы несколько раз переводили из гарнизона в гарнизон. Поэтому уроженка солнечного Узбекистана пошла в школу в Монголии, а окончила ее уже в Беларуси.

    ГАИ призывает граждан к содействию

    В целях своевременного реагирования на изменения дорожно-транспортной обстановки необходимо незамедлительно информировать органы внутренних дел по телефонной линии «102» о нахождении на дороге уязвимых участников дорожного движения, находящихся в состоянии алкогольного опьянения, либо создающих своим поведением предпосылки к совершению ДТП, для их своевременного изъятия с проезжей части, а также лиц управляющих транспортными средствами в состоянии алкогольного опьянения и не имея права управления транспортными средствами.