10 C
Осиповичи
Суббота, 10 апреля, 2021
Еще

    Квітней, родны горад! №113

    Популярное

    Утвердили график отключения горячей воды в Осиповичах

    График отключения горячей воды в 2021 году утвердили в Могилеве, Осиповичах и Костюковичах. Такая информация размещена на сайте Могилевского облисполкома, передает БЕЛТА.

    Осиповчанка Ева Карытка заняла 1 место в республиканском конкурсе творческих работ

    У апошні час грамадства стала актыўна вывучаць свае радаводы. Але для таго каб мець уяўленне пра сваіх продкаў, трэба добра ведаць гісторыю паходжання народа, традыцыйныя заняткі, лад жыцця і гісторыю сваёй малой радзімы.

    5 апреля в деревне Моисеевичи ракетный комплекс врезался в дом 85-летней женщины

    Многие земляки, да и не только, на этой неделе активно обсуждали в интернете следующую информацию: утром 5 апреля в деревне Моисеевичи ракетный комплекс врезался в дом 85-летней женщины. Корреспондент "районки" обратился к председателю Дричинского сельисполкома Николаю Еромову, чтобы узнать подробности происшествия и то, как разрешилась ситуация:

    Iснуе шмат розных навагодніх традыцый. I, бадай, самая распаўсюджаная і цікавая з іх —
    загадванне трох жаданняў. Кажуць, задуманае ў час, калі стрэлкі гадзінніка
    паказваюць поўнач, абавязкова здзяйсняецца. А што, калі і нам правесці
    эксперымент, падарыць па аднаму жаданню нашаму гораду? Тым больш, што
    наступаючы 2012 для Асіповіч — год 140-годдзя. Асіпаўчан, згодных
    на падарунак райцэнтру, знайшлося шмат. Якімі былі меркаванні? Вось некаторыя з
    іх:

    Ніна Лапікава, настаўніца:

    — Нашым дзецям не хапае казкі. Маю на ўвазе
    месца, дзе можна было б адпачыць, адзначыць дзень нараджэння з клоўнамі,
    паветранымі шарамі і гульнямі, проста разам з сябрамі паласавацца смачным
    марожаным. Таму загадаю, каб у горадзе было пабудавана дзіцячае кафэ і сучасная
    пляцоўка каля яго.

    Альбіна Барысаўна Прановіч, пенсіянерка:

    — Заўсёды сэрца сціскае туга, калі бачу
    бяздомных катоў і сабак. І з кожным годам, здаецца, іх становіцца ўсё больш.
    Добра было б, каб гэтыя бедныя жывёлы займелі сабе гаспадароў і свае куточкі ў
    цёплых кватэрах, а гэта значыць, каб людзі ў сэрцах мелі больш спагады.

    Мікалай Петруковіч, вадзіцель:

    — Няхай Новы год прынясе больш чысціні і
    ўтульнасці райцэнтру, а яго жыхарам — салідныя зарплаты.

     Наталля
    Абражэвіч, інжынер-тэхнолаг:

    — Хачу, каб у Асіповічах было менш даўгабудаў.
    Напрыклад, ужо каторы год «мазоліць” вочы недабудаваны магазін насупраць
    «Свіслачы”. А яшчэ — каб было менш «забягалавак”, а больш культурных устаноў.

    Антон Баравік, майстар вытворчага навучання:

    — Больш яркасці Асіповічам! У прамым і
    пераносным сэнсе. У позні час па некаторых вуліцах, нават не вельмі аддаленых
    ад цэнтра горада, нельга прайсці, такая цемень… Хочацца святла!

    Галіна Аляксандраўна Мароз, пенсіянерка:

    — Няхай у родных Асіповічах стане яшчэ больш
    добрых, сумленных, працавітых людзей. Любы горад і яго жыхароў нельга
    разглядаць асобна ад краіны. Таму жадаю, каб народ клапаціўся пра сваю
    Беларусь, а Беларусь — пра народ. I ўсё бу-дзе добра!

    Падрыхтавала Валянціна ПАШКЕВIЧ.

     

    Реклама

    Последнее

    Гузаль Цыганкова приехала в Беларусь в детстве

    Отца-военного по долгу службы несколько раз переводили из гарнизона в гарнизон. Поэтому уроженка солнечного Узбекистана пошла в школу в Монголии, а окончила ее уже в Беларуси.

    ГАИ призывает граждан к содействию

    В целях своевременного реагирования на изменения дорожно-транспортной обстановки необходимо незамедлительно информировать органы внутренних дел по телефонной линии «102» о нахождении на дороге уязвимых участников дорожного движения, находящихся в состоянии алкогольного опьянения, либо создающих своим поведением предпосылки к совершению ДТП, для их своевременного изъятия с проезжей части, а также лиц управляющих транспортными средствами в состоянии алкогольного опьянения и не имея права управления транспортными средствами.