10 C
Осиповичи
Суббота, 10 апреля, 2021
Еще

    Чакаем перамен №112

    Популярное

    Утвердили график отключения горячей воды в Осиповичах

    График отключения горячей воды в 2021 году утвердили в Могилеве, Осиповичах и Костюковичах. Такая информация размещена на сайте Могилевского облисполкома, передает БЕЛТА.

    Осиповчанка Ева Карытка заняла 1 место в республиканском конкурсе творческих работ

    У апошні час грамадства стала актыўна вывучаць свае радаводы. Але для таго каб мець уяўленне пра сваіх продкаў, трэба добра ведаць гісторыю паходжання народа, традыцыйныя заняткі, лад жыцця і гісторыю сваёй малой радзімы.

    5 апреля в деревне Моисеевичи ракетный комплекс врезался в дом 85-летней женщины

    Многие земляки, да и не только, на этой неделе активно обсуждали в интернете следующую информацию: утром 5 апреля в деревне Моисеевичи ракетный комплекс врезался в дом 85-летней женщины. Корреспондент "районки" обратился к председателю Дричинского сельисполкома Николаю Еромову, чтобы узнать подробности происшествия и то, как разрешилась ситуация:

    Шмат пытанняў было закранута ў пятніцу на
    сельгаснарадзе па жывёлагадоўлі з разглядам формы № 24. Старшыня райвыканкама
    Пётр Шукаловіч адзначыў, што патэнцыял дойнага статка нашага раёна дазваляе
    атрымліваць лепшыя вынікі, і выказаў спадзяванне, што так яно ў новым годзе і
    будзе. Для таго, каб перакрыць раней недабраныя аб’ёмы, у 2012-м
    сельгаспрадпрыемствы павінны надаіць ад кожнай каровы не менш за 5.500
    кілаграмаў малака. І такога выніку рэальна дасягнуць, калі неадкладна ўзяцца за
    справу.

    Сёлета паказчыкі па рэалізацыі малака не на
    вышэйшым узроўні. Добра ідуць справы ў гэтым кірунку ў ААТ «Пратасевічы”, СВК
    «Калгас «Новы шлях”. У той жа час ёсць шмат прэтэнзій да «Карытнага”, таму
    кіраўніцтву гаспадаркі трэба тэрмінова выпраўляць сітуацыю.

    Выязная частка прайшла на базе ААТ «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”.
    На ферме ў Осаве знаходзяц-ца дойны статак, цялушкі і цяляты, бычкі на адкорме
    — усяго 890 галоў. 180 цялушак пастаўлены ў новую хуткаўзводзімую пабудову
    арачнага тыпу два месяцы назад, і гэта дало магчымасць пазбегнуць празмернай
    скучанасці жывёлы. У агульным ад наведвання фермы засталося станоўчае ўражанне:
    гадаванцы дагледжаны, санітарны стан памяшканняў у норме. Пабывалі на ферме і ў
    Ставішчы. Тут таксама справы ідуць нядрэнна, аднак некаторыя заўвагі па
    санітарыі ўсё ж мелі месца.

    На пленарным пася-джэнні абмяркоўвалі вынікі
    работы за лістапад. Больш за іншых у апошнім восеньскім месяцы надаілі малака
    філіял «Белшына-агра” ААТ «Белшына” — 439 кіла-грамаў (-12) ад каровы, СВК
    «Калгас «Новы шлях”, — 432 (+65), ААТ «Пратасевічы” — 376 (+52).
    Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы самымі высокімі былі ў
    «Пратасевічах” — 701 грам (-13), «Ясені” — 628 (+10), «Новым шляху” — 617
    (-27). Горш за ўсіх спрацавала «Карытнае”: жывёла штодня прыбаўляла толькі 402
    грамы — на 452 менш, чым летась за адпаведны перыяд. Гэта вынік дрэнных умоў
    утрымання БРЖ, недастатковага догляду.

    Хоць і крыху знізіўся, але ўсё яшчэ існуе ў
    гаспадарках перарасход малака на выпайку цялят, невытворчае выбыццё кароў,
    захворванні жывёлы.

    На сельгаснарадзе прысутнічалі прадстаўнікі
    розных арганізацый — РЭС, РВЭС, райста, Белдзяржстраха, МНС, экалагічнай
    інспекцыі, Дзяржтэхнагляду і іншых устаноў, што дало магчымасць некаторыя
    пытанні вырашыць на месцы.

    Надыходзячы 2012 год павінен прынесці якасныя
    змены ў жывёлагадоўлю Асіповіччыны, стаць новай кропкай адліку эфектыўнага
    гаспадарання. У хуткім часе павінна распачацца ўзвядзенне 11 новых памяшканняў
    для жывёлы. Будаўніцтва закране амаль усе гаспадаркі. Ужо 1 верасня будзе
    ўведзены ў эксплуатацыю першы аб’ект запланаванай новабудоўлі.

    Валянціна КОРБАЛЬ.

     

    Предыдущая статьяПод защитой зеленого друга №112
    Следующая статьяХронIка здарэнняў №112

    Реклама

    Последнее

    Гузаль Цыганкова приехала в Беларусь в детстве

    Отца-военного по долгу службы несколько раз переводили из гарнизона в гарнизон. Поэтому уроженка солнечного Узбекистана пошла в школу в Монголии, а окончила ее уже в Беларуси.

    ГАИ призывает граждан к содействию

    В целях своевременного реагирования на изменения дорожно-транспортной обстановки необходимо незамедлительно информировать органы внутренних дел по телефонной линии «102» о нахождении на дороге уязвимых участников дорожного движения, находящихся в состоянии алкогольного опьянения, либо создающих своим поведением предпосылки к совершению ДТП, для их своевременного изъятия с проезжей части, а также лиц управляющих транспортными средствами в состоянии алкогольного опьянения и не имея права управления транспортными средствами.