12.4 C
Осиповичи
Суббота, 10 апреля, 2021
Еще

    Як мы гаспадарнічаем ГоркI лёс пратасевіцкай цыбулі №84

    Популярное

    Утвердили график отключения горячей воды в Осиповичах

    График отключения горячей воды в 2021 году утвердили в Могилеве, Осиповичах и Костюковичах. Такая информация размещена на сайте Могилевского облисполкома, передает БЕЛТА.

    Осиповчанка Ева Карытка заняла 1 место в республиканском конкурсе творческих работ

    У апошні час грамадства стала актыўна вывучаць свае радаводы. Але для таго каб мець уяўленне пра сваіх продкаў, трэба добра ведаць гісторыю паходжання народа, традыцыйныя заняткі, лад жыцця і гісторыю сваёй малой радзімы.

    5 апреля в деревне Моисеевичи ракетный комплекс врезался в дом 85-летней женщины

    Многие земляки, да и не только, на этой неделе активно обсуждали в интернете следующую информацию: утром 5 апреля в деревне Моисеевичи ракетный комплекс врезался в дом 85-летней женщины. Корреспондент "районки" обратился к председателю Дричинского сельисполкома Николаю Еромову, чтобы узнать подробности происшествия и то, как разрешилась ситуация:

    Адной з нагод для выезду ў ААТ «Пратасевічы”
    было пытанне, зададзенае нашым чытачом і настаўнікам адной з гарадскіх школ,
    які суправаджаў сваіх вучняў на работу ў гэтую гаспадарку: «Чаму ў «Пратасевічах”
    убіраюць цыбулю «першабытным” метадам?” Маецца на ўвазе ўручную, збіраючы
    ўраджай у вёдры і кошыкі: працаёмка, доўга і цяжка. І, што граху таіць,
    няякасна.

    За тлумачэннямі звярнулася да дырэктара
    гаспадаркі Сяргея Гатальскага.

    Ужо ў пачатку размовы Сяргей Іванавіч паведаміў,
    што прамысловая тэхналогія вырошчвання цыбулі-сеянкі ў Беларусі параўнальна
    новая, не адпрацаваная. Магчыма, гэта адна з прычын узнікаючых праблем з
    культурай. Кіраўнік гаспадаркі па-тлумачыў, што цыбуля не ўбіраецца камбайнам
    таму, што на полі ёсць вельмі шмат камянёў, якія проста сапсуюць тэхніку. Наогул,
    каб займацца гароднінай у прамысловых маштабах, трэба валодаць цэлым арсеналам
    тэхнікі, сярод якой павінна быць і машына, што ўбірае камяні. Такога агрэгата ў
    «Пратасевічах” няма. Чаму не абралі для пасадкі іншае поле? Другога,
    аказваецца, не было…

    Ведаючы, што, хутчэй за ўсё, камбайн на
    «цыбульнай” дзялянцы не пайшоў бы, каб там нават не было валуноў — поле было
    настолькі зарос-лым пустазеллем, што тэхніка забіваецца, — наступнае пытанне
    Гатальскаму тычылася менавіта гэтага сумнага факта. У дырэктара і на яго
    знайшлося тлумачэнне. Маўляў, сёлета цыбуля была пасаджана на паўтара месяца
    пазней, чым летась: для сяўбы цыбулі-чарнушкі ў рэспубліцы ёсць толькі адзін
    пасяўны агрэгат, і да «Пратасевічаў” ён дайшоў у апошнюю чаргу. Перыяд, калі
    расліна пусцілася ў рост, аказаўся засушлівым. Нельга было выкарыс-тоўваць
    гербіцыды, бо яны «спалілі” б не толькі пустазелле, але і саму цыбулю. Таму так
    і атрымалася, што культура моцна зарасла. У выніку збегу розных прычын зараз 25
    гектараў убіраюцца ўручную. Можна сказаць, што «Пратасевічам” пакуль шанцавала
    з надвор’ем, бо калі пойдуць дажджы, цыбуля проста пачне гніць. А ўбіраць
    засталося амаль палову…

    Яшчэ адна праблема — шмат цыбулі раскрадаецца
    насельніцтвам. Яно і зразумела: кілаграм сеянкі каштуе ў гаспадарцы каля 30 тысяч,
    на рынку — усе 40. Чым не бізнес — здаць яго рыначным гандлярам? Мо-жа, варта
    было б арганізаваць рэйды нарадаў міліцыі, калі пратасевіцкая ахова не
    спраўляецца? Альбо хаця б наладзіць работу так, каб людзі, атрымліваючы плату
    той жа цыбуляй, былі зацікаўлены ўбраць яе як мага хутчэй і якасней?

    Пытанняў пакуль больш, чым адказаў на іх…

    Валянціна КОРБАЛЬ.

    Реклама

    Последнее

    Гузаль Цыганкова приехала в Беларусь в детстве

    Отца-военного по долгу службы несколько раз переводили из гарнизона в гарнизон. Поэтому уроженка солнечного Узбекистана пошла в школу в Монголии, а окончила ее уже в Беларуси.

    ГАИ призывает граждан к содействию

    В целях своевременного реагирования на изменения дорожно-транспортной обстановки необходимо незамедлительно информировать органы внутренних дел по телефонной линии «102» о нахождении на дороге уязвимых участников дорожного движения, находящихся в состоянии алкогольного опьянения, либо создающих своим поведением предпосылки к совершению ДТП, для их своевременного изъятия с проезжей части, а также лиц управляющих транспортными средствами в состоянии алкогольного опьянения и не имея права управления транспортными средствами.