15 C
Осиповичи
Вторник, 15 июня, 2021
Еще

    ПостацI Завіша МАГДАЛIНА (пазней Красінская, Радзівіл) (150 гадоў з дня нараджэння) №63

    Популярное

    Дачка Яна Казіміра Завішы. Пасля смерці бацькі
    (1887) спадчынніца яго маёнткаў на Беларусі і ў Вялікай Польшчы. Была выхавана
    ў духу беларускай культуры, сімпатызавала хрысці-янскім дэмакратам. Фінансавала
    выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца», Беларускае выдавецкае
    таварыства, газету «Беларус», таварыствы цвярозасці, шпіталі,
    сельскія крамы і інш. Адкрыла беларускія школы ў сваіх уладаннях у Кухцічах,
    Уздзе, Каменцы. Яе маёнтак у Кухцічах (цяпер пас. Першамайск Уздзенскага р-на)
    наведвалі  В.Іваноўскі, I.Луцкевіч, А.Луцкевіч, Р.Скірмунт, А.Уласаў і інш. дзеячы беларускага
    нацыянальна-культурнага руху. Аказвала матэрыяльную падтрымку ў выданні першых
    кніг М.Багдановіча, К. Буйло і інш.; у знак удзячнасці ёй В.Іваноўскі і
    І.Луцкевіч змясцілі герб Завішаў «Лебедзь» на тытульным аркушы
    зборніка вершаў М. Багдановіча «Вянок». Пасля 1917 у эміграцыі ў
    Польшчы, Літве, Германіі, з 1932 — у Швейцарыі. Дапамагала беларускім
    арганізацыям у Заходняй Беларусі, літоўскаму і яўрэйскаму культурным рухам.

    Нарадзілася 8 ліпеня 1861 года. Пры хрышчэнні яе
    назвалі Марыя-Ева-Магдаліна-Іосіф-Эльжбета-Апалонія-Кацярына. Была выхавана на
    французскі манер, атрымала бліскучую адукацыю і, магчыма, назаўсёды б засталася
    невядомай апалячанай арыстакраткай, калі б не адвечная любоў да Беларусі.
    Станаўленне асобы ішло паволі, праз летнія паездкі панначкі ў маёнткі, праз яе
    размовы з аднагодкамі пра паданні ліцвінаў, мясцовыя быліны і легенды; праз
    бацькавы аповеды пра слаўны радавод Завішаў і цяжкі стан беларусаў у ко-лішняй
    Рэчы Паспалітай, праз усведамленне прыгажосці беларускай прыроды. 27 красавіка 1882 г. яе гвалтоўна выдалі
    замуж за Людвіка Красінскага. Графскі тытул Красінскага быў засведчаны ў
    Аўстрыі, ён быў Іспанскім грандам і Мальтанскім кавалерам. Нарадзіла дачку
    Марыю Людвіку. Магдаліна ўвайшла ў валоданне маёнткамі Завішаў 3 студзеня 1889 г. Пасля смерці мужа
    жыла ў Кухцічах, Жорнаўках, у Мінску, аднавіла сяброўскія сувязі.

    У 1904
    г. у Англіі пазнаёмілася з Мікалаем Радзівілам, які быў
    маладзейшы за яе на 19 гадоў. 30 красавіка 1906 г. у Лондане яны
    пабраліся шлюбам.

    У хуткім часе маладому князю было адмоўлена ў
    сяброўстве шляхецкага паляўнічага клуба, ад яго адхінуліся ўплывовыя знаёмыя.
    Але відавочцы сцвярджаюць, што закаханыя адно пасмейваліся над гэтымі дробязямі
    і вярнуліся ў родныя Кухцічы. Там Мікалай зацікавіўся збіраннем беларускага
    фальклору, з дапамогаю сваіх сувязей нават правёў адгалінаванне чыгункі ў
    маёнтак Жорнаўкі і ў гонар жонкі даў назву станцыі «Завішын».
    Актывізуецца гандаль і сельскагаспадарчая дзейнасць. Маёнткі княжацкай пары
    пачынаюць прыносіць вялікі прыбытак. Гэта былі гады росквіту і сямейнага
    шчасця.

     У 1912 г. Магдаліна на свае
    сродкі пабудавала ў Лондане касцёл для беларусаў. Адкрыла школу ў Жорнаўках.

    Памерла ў швейцарскім Фрыбургу 6.01.1945 г. у
    кляштары сясцёр дамініканак.

    Урад Літвы ўзнагародзіў княгіню Магдаліну
    Радзівіл ганаровым ордэнам Гедыміна.

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    1 июня Детский правовой сайт запускает конкурс видеороликов ”Правовой лайфхак ”У меня счастливое детство – это мое право “

    Национальный центр правовой информации Республики Беларусь (НЦПИ) предлагает творчески и с пользой провести летние каникулы и приглашает юных граждан страны к участию в конкурсе видеороликов ”Правовой лайфхак ”У меня счастливое детство – это мое право“.

    В Осиповичах прошел I открытый конкурс хореографического искусства «Stars of Planet»

    Свой профессионализм демонстрировали 195 участников от 3 до 17 лет. Работа хореографов и оформление номеров были достойны лучших танцевальных подмостков. В зале не переставая звучали овации, зрители тепло приняли артистов, поддерживали танцоров многократным "браво!", подпевали и пританцовывали на своих местах.

    Осиповичской «районке» исполнилось 90 лет. Мнением делятся земляки

    90 гадоў споўнілася "раёнцы". За гэты час газета трывала ўвайшла ў лёсы многіх жыхароў Асіповіччыны

    В Осиповичах чествовали золотых медалистов

    Прыемна чуць, што землякі час ад часу ўзнагароджваюцца за спартыўныя дасягненні або творчыя выступленні. Усё больш матуль атрымліваюць ордэн Маці. А ёсць яшчэ адна ўзнагарода — залаты медаль, які ўручаецца за якасныя веды. Ім штогадова заахвочваюць лепшых выпускнікоў устаноў сярэдняй адукацыі. Сёлета такіх 15. “Залатыя” рабяты пазаўчора прымалі віншаванні з гэтай прыемнай нагоды. Медалі ім уручыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Канстанцін Жыгуцкі.