9.4 C
Осиповичи
Суббота, 15 мая, 2021
Еще

    Незвычайныя экспанаты з Асіповіччыны №65

    Популярное

    У свеце багата дзіўных музеяў, экспазіцыі якіх
    прысвечаны шкарпэткам нестандартнай формы, памёрлым душам, падгарэлай ежы,
    каналізацыі, дрэннаму мастацтву ды інш. Нічога падобнага ў нашым краі няма —
    тут пераважаюць краязнаўчыя, школьныя музеі, а таксама этнаграфічныя куткі, але
    ў кожным абавязкова знойдзецца нешта незвычайнае. Давайце ж і паспрабуем пры
    дапамозе фантазіі стварыць «збіральны” музей, дзе можна было б пабачыць
    незвычайныя экспанаты.

    Вылавіць раённых музейшчыкаў у час адпускоў было
    няпроста, але пагаварыць з некаторымі ўсё-такі атрымалася. Гэты матэрыял не
    прэтэндуе на «ўсеагульны ахоп” — проста спроба адшукаць у нашых музейных
    установах не толькі нешта старажытнае ці каштоўнае, але і нечаканае. Натуральна,
    што па-за ўвагай аўтара засталося яшчэ нямала цікавых прадметаў…

    Дараганаўскі краязнаўчы музей валодае самым
    багатым фондам — больш чым 3 тысячы экспанатаў. Кіраўніку Жанне Каралені адразу
    было нават цяжка вызначыць, пра што можна расказаць:

    — Амаль кожная рэч тут мае сваю гісторыю ці
    легенду… Двухстворкавы малюск узростам каля 40-60 мільёнаў гадоў — самы
    старажытны экспанат у нас, а, можа, і ва ўсім раёне. Ён належаў колішняму
    выпускніку нашай школы Анатолю Трушнікаву, і калекцыю тых геалагічных знаходак
    падаравала яго маці.

    Адразу пасля вайны людзі жылі ў нястачы, амаль
    усё рабілі сваімі рукамі. Лёну не хапала, але ўсё роўна імкнуліся аздабляць
    свае хаты. Для гэтага выкарыстоў-валі падручныя сродкі: выразалі з паперы
    выцінанкі-фіранкі, выраблялі цікавыя карункавыя рэчы з марлі. Якраз адну такую
    марлевую накідку для падушак можна пабачыць у музеі. Ёсць у нас і прызначаны
    для пчалярства дымакур-самароб з нямецкага процівагаза.

    Сёлета пад час раскопак няўлічанага вайсковага
    пахавання наш пошукавы атрад «Узлёт” знайшоў у лесе на Кулевіцкіх могілках
    партызан-скія заручальныя пярсцёнкі, выплаўленыя з манет.

    А вось якім чынам з’явіўся адзін з апошніх
    экспанатаў. Пад час свята вёскі Дараганава Аляксандр Кірдун расказаў мне, што
    сусед знайшоў нейкую старую манету. Па да-дзенаму апісанню падумала, што гэта
    можа быць манета з гербам Радзівілаў. Але Рыгор Картун прынёс медны ме-  дальён з датай «1904-1905”, надпісам «Да вознесёт
    вас Господь в своё время” і знакам — вокам у трохвугольніку. Спецыяльны
    карэспандэнт газеты «Во славу Родины” Сяргей Клімковіч сказаў, што гэта рэч прадстаўніка
    масонскай ложы (на здымку).

    Музей шклозавода «Ялізава” адкрыўся ў 2006
    годзе. Тут можна пабачыць унікальную шкляную мухалоўку. Такія прадметы
    выпускаліся ў 1920-я гады невялікай партыяй і каштавалі нятанна. У мухалоўку
    налівалі вадкасць, зверху адтуліну закрывалі коркам, пад пасудзіну ставілі на
    сподачку прыманку. Яе пах прывабліваў насякомых, якія ляцелі на сценкі і, не
    затрымліваючыся, падалі на дно мухалоўкі ў вадкасць.

    У 60-70-я гады на прадпрыемстве ўсталявалі
    штамповачныя машыны і спынілі выпуск ручной прадукцыі. Але мясцовыя
    шкловыдзімальшчыкі сталі нелегальна вырабляць сувеніры, якія вывозіліся за
    мяжу. Расіяне, украінцы, прыбалты, палякі і другія, якія наведвалі заводскі
    музей, пабачыўшы гэтых «падпольных” рыбак, мішак і лебедзяў (на здымку),
    дзівіліся: «А мы і не ведалі, што гэта рабілася ў вас, у Ялізаве!”…

    Вязаўніцкаму края-знаўчаму музею таксама ёсць
    чым пахваліцца. Напрыклад, рэшткамі акамянелых дрэваў часоў апошняга на
    тэрыторыі Беларусі Сожскага абледзянення (эпоха неаліту). Ці манетай вартасцю ў
    палову капейкі часоў рускага цара Мікалая ІІ. Можа, калісьці такія грошы і былі
    звычайнымі, але сёння «паўкапейкі” ўжо асацыіруюцца з манетай, разрэзанай на 2
    часткі.

    Нядаўна калекцыя ўстановы папоўнілася рэччу з
    цікавай гісторыяй. Пад час выразання дзялянкі ў лесе быў знойдзены ствол карабіна, які ўрос у дрэва. Відавочна, што
    нехта пакінуў гэту зброю побач з бярозай. Праз гады прыклад згніў, а металічны
    ствол стаў «часткай” драўлянага ствала. 

    Новаму пакаленню не пашчасціла пабачыць, як
    рухаюцца па чыгунцы паравозы. Гэтая тэхніка адышла на другі план у 1970-х гадах
    — з’явіліся цеплавозы. У пакоі працоўнай і баявой славы Асіповіцкага
    лакаматыўнага дэпо можна «здзейсніць” падарожжа ў часе і даведацца, як раней
    працавалася чыгуначнікам. Тут захоўваюцца ліхтары, якімі карысталіся праваднікі
    і якія вешаліся на паравозы, дарожны чамадан машыніста, хуткасцемер лакаматыва,
    інструменты для чысткі топкі і варочання вугалю. Апошнія выглядаюць як
    качэргі-волаты: вышыня — больш за 2 метры, вага — некалькі кілаграмаў! Справа ў тым,
    што топкі паравозаў былі даволі габарытнымі: даўжынёй да 3,2 метра і вышынёй да 2,6 метра. І працаваць у
    іх такімі вялізнымі інструментамі маглі, напэўна, толькі сапраўдныя асілкі…

    Вольга ЖАРНАСЕК.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    22 мая в историко-краеведческом музее пройдет мероприятие «Осиповичи: ХХ век начинается»

    22 мая в историко-краеведческом музее пройдет мероприятие «Осиповичи: ХХ век начинается». В программе работа нескольких экспозиционных площадок на прилегающей территории и внутри здания музея: «станция Осиповичи», «имение Дараганов», «имение Завишей», «бакалейный магазин купца Рывкина», «амбулатория», «железнодорожная школа», «трактир», «ремесленная окраина», «выставка фотографий жителей города нач. ХХ в.».

    22 мая пройдет прямая телефонная линия

    22 мая, в субботу, начальник Могилевского областного управления Департамента охраны МВД Республики Беларусь полковник милиции Игорь Иванович Драчёв проведет прямую телефонную линию.

    В рамках республиканской акции «Не оставляйте детей одних!» спасатели предлагают всем желающим проверить свои знания

    Ответы на вопросы  каждого из трех опубликованных блоков необходимо прислать на электронную почту igra_rochs@list.ru. Участники, правильно ответившие на все вопросы, получат подарки от РОЧС.

    Около 60 осиповчан на днях сменят «гражданку» на военную форму и присягнут на верность Родине

    Вчера на базе районного историко-краеведческого музея состоялся день призывника. Старший научный сотрудник учреждения культуры Мария Саканцева познакомила будущих солдат с экспозицией, посвященной Великой Отечественной войне, а также с выставкой коллекции Валерия Дещени.