17.6 C
Осиповичи
Суббота, 8 августа, 2020
Еще

    Першыя крокі пасля аднаўлення. Успаміны Ларысы Пігулеўскай

    Популярное

    В Осиповичах установили новый арт-объект

    Перасякаючы перакрыжаванне вуліц Сумчанкі і Юбілейнай, пешаходы зараз трапляюць пад арку, якая ўмоўна аддзяляе цэнтральную частку горада ад аўтазаводскага мікрараёна.

    Позавчера глава Министерства образования Игорь Карпенко посетил с рабочим визитом Осиповичский район

    Министр и сопровождавшие его лица — начальник главного управления по образованию Могилевского облисполкома Андрей Заблоцкий и почетный гражданин Осиповичского района, главный специалист группы спортивного резерва РГОО "Белорусское спортивное общество "Динамо" Александр Богданович — ознакомились с городской СШ № 1, организованной на ее базе выставкой инновационных проектов учебных заведений региона, после чего встретились с педагогическим активом.
    Асiповiцкi Край
    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    У красавіку 1965 года было прынята рашэнне аб аднаўленні Асіповіцкай раённай газеты. Рэдакцыю размясцілі на першым паверсе былога райкама партыі па вул. Сумчанкі. Пасаду галоўнага бухгалтара заняла Ларыса Пігулеўская, якой давялося цалкам аднаўляць фінансава-эканамічную дзейнасць установы. Менавіта Ларыса Сямёнаўна сёння і ўспамінае пра тагачасны перыяд існавання нашага перыядычнага выдання, успамінае людзей, якія працавалі на той час у «раёнцы».

    — Аб чым расказвала «раёнка» таго часу сваім чытачам? Безумоўна, аб жыцці жыхароў Асіповіччыны, іх працоўных поспехах і дасягненнях у выкананні планаў першых пяцігодак, буднях людзей. Плюс, шырока асвятляла культурна-адукацыйнае жыццё рэгіёна.

    Галоўным рэдактарам асіповіцкай раённай газеты «Запаветы Леніна» быў прызначаны Павел Іванавіч Мурашкін, а недзе праз паўгода яе даверылі Анатолю Мікалаевічу Радкевічу, які да гэтага працаваў намеснікам галоўнага рэдактара. Сярод тагачасных газетчыкаў былі таленавіты журналіст і наогул арганізатар Аляксандр Санчук, аддзел пісьмаў узначальваў Фёдар Легчанка, адказным сакратаром рабіла Раіса Новікава, аддзелам сельскай гаспадаркі кіраваў Адам Капусцін, шмат душэўных замалёвак пра людзей працы пісаў ветэран вайны Мікалай Волкаў. А яшчэ ён рыхтаваў перадачы раённага радыё. У нашай газеце ўпершыню спрабавалі свае сілы тады яшчэ маладыя супрацоўнікі — Барыс Лагоўскі, Франц Славінскі, Ларыса Падаляка, Іван Налівайка, Іван Казак, Аляксандр Панько. Не адзін з іх у будучым стаў вопытным журналістам, кіраўніком друкаваных выданняў. У той час у рэдакцыю ў якасці фотакарэспандэнта быў прыняты на работу Казімір Атрашонак, які даволі доўгі час не толькі рабіў здымкі, але і пісаў для «раёнкі» цудоўныя тэкстоўкі.

    Мясцовыя журналісты з дапамогай пазаштатных аўтараў з ліку працаўнікоў сяла, рабочых і інтэлегенцыі стараліся ўсебакова паказваць эканамічнае, сацыяльнае і культурнае жыццё Асіповіччыны. Адзначалі станоўчыя моманты, прапагандавалі перадавы вопыт. Не абыходзілі бокам і надзённыя праблемы. Рос аўтарытэт газеты, а разам з ім і тыраж, які ў розныя часы дасягаў нават 8-10 тысяч экзэмпляраў. Штодзень калясілі нашы літсупрацоўнікі на рэдакцыйным газіку па раёне, шукалі герояў для сваіх публікацый, а праз дзень-два на газетных палосах з’яўляліся цікавыя артыкулы, нарысы, замалёўкі…

    Наўрад хто з сённяшніх маладых супрацоўнікаў газеты можа ўявіць, у якіх цяжкіх умовах даводзілася працаваць іх папярэднікам, асабліва тым, хто забяспечваў тэхнічны працэс выхаду ў свет нашых «Запаветаў». А яго забяспечвалі наборшчыкі ручнога і машыннага набору Яўгенія Патапейка, Тамара Ісаева, Валянціна Рымар, Валянціна Дрозд, Галіна Санковіч, Вера Каласоўская, Кацярына Пікула, Соф’я Гоціна, Святлана Гарчакова, Зінаіда Поздзіна, друкар Віталь Снягір. Рукі гэтых лю-дзей былі літаральна прапітаны друкарскай фарбай, якую нельга было вывесці і мылам, а дыхальныя шляхі забіты свінцом, паколькі працавалі яны ў вытворчасці, шкоднай для здароўя. У іх заўсёды быў ненарміраваны рабочы дзень, які нярэдка зацягваўся да паўночы і заканчваўся пасля выхаду ў свет друкаванага выдання. У кожнай з жанчын былі малыя дзеці, але яны неяк сумяшчалі работу і сям’ю, аддаваліся спаўна працы, даражылі ёй.

    У дзень выхаду газеты заўсёды да поўнага завяршэння паліграфічнага цыкла знаходзіўся на рабочым месцы наш рэдактар Анатоль Мікалаевіч Радкевіч, які пры неабходнасці мог аператыўна выправіць тэхнічную паломку ў друкарскай машыне, бо іншага проста не было дадзена: будзеш чакаць да раніцы наладчыка — сарвеш выхад выдання. Паколькі газета выходзіла тры разы на тыдзень, то, закончыўшы работу над адным нумарам, работнікі друкарскага цэха практычна адразу прыступалі да наступнага. І так — з дня ў дзень, з месяца ў месяц, з году ў год…

    А яшчэ ў іх былі заказы на выраб бланкаў, плакатаў, іншай друкаванай прадукцыі. Ні адзін заказ не быў сарваны. За гэтым пільна сачыла загадчыца друкарні Марыя Архіпаўна Міхайлоўская. Дарэчы, менавіта на гэты час выпала і будаўніцтва нашай друкарні — ўзводзілі яе, як кажуць, усёй грамадой. Анатоль Мікалаевіч быў і прарабам, і архітэктарам, і забеспячэнцам. Выходзілі на суботнікі і ня-дзельнікі ўсе без выключэння, як журналісты, так і тэхнічныя работнікі, вадзіцель і прыбіральшчыца…

    І вось нашай роднай «раёнцы» спаўняецца 80 гадоў. Амаль у кожнай гарадской ці вясковай сям’і яна жаданая госця, ёй цікавяцца, яе чытаюць, менавіта з «раёнкі» мы даведваемся аб жыцці роднага краю. Пераканана, што, як і раней, сённяшнія супрацоўнікі рэдакцыі заўсёды праяўляюць высокае прафесійнае майстэрства, публікацыі знаходзяць водгук у душах чытачоў, выклікаюць рэакцыю, не пакідаюць чалавека абыякавым. Шчыра жадаю калектыву «Асіповіцкага краю» і надалей з гонарам несці высокае імя газеты.

    Са знакавай датай вас, журналісты «АК»!

    Падрыхтавала Тамара ВАЛАДЗЬКО.

    Реклама

    Последнее

    Доверенное лицо кандидата в Президенты Республики Беларусь Александра Лукашенко Надежда Лазаревич сегодня встретилась с рядом коллективов в Осиповичах

    Давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі, генеральны дырэктар холдынга “Бабруйскаграмаш” Надзея Лазарэвіч сёння сустрэлася з шэрагам калектываў Асіповіччыны: ЗАТ “Алцімед”, Асіповіцкага вытворчага ўчастка ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, філіяла “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкіна крынка”. Таксама яна правяла прыём у грамадскай прыёмнай РА ГА “Белая Русь”.

    Вчера в филиале «Белшина-Агро» ОАО «Белшина» сдана в эксплуатацию новая молочнотоварная ферма в деревне Вязычин

    Белшынаўцам не прывыкаць да інавацыйных тэхналогій: больш за дзесяць гадоў тут функцыянуе робатызаваная малочнатаварная ферма. Тады новаўведзенаму комплексу не было аналагаў ва ўсёй Еўропе. Зараз дойны статак гаспадаркі налічвае 2 727 галоў. Сярэднясутачны надой малака ад адной рагулі — 18,9 літра, гэта больш за 51 тону ў суткі.

    «Почему я иду на выборы?». Мнением делятся осиповчане

    Наведванне выбарчага ўчастка асабіста для мяне з’яўляецца прынцыповым. Лічу, што кожны грамадзянін адпаведнага ўз-росту абавязаны паўдзельнічаць у гэтай важнай па-дзеі, выказаць сваё меркаванне, каб потым не наракаць на некага. Сёлета таксама прыму ўдзел у выбарчай кампаніі, прагаласую датэрмінова, бо ў выхадныя дні буду працаваць. Безумоўна, чакаю, што пройдуць выбары спакойна, дастойна і краіна бу-дзе надалей развівацца, каб кожны чалавек меў магчымасць жыць і працаваць у прыстойных умовах.

    Явка избирателей за три дня досрочного голосования составила 22,47%

    За три дня досрочного голосования явка избирателей на выборах Президента Беларуси составила 22,47%. Такая информация размещена на сайте ЦИК, сообщает БЕЛТА.