7.6 C
Осиповичи
Суббота, 19 сентября, 2020
Еще

    Асіповіцкі фэст “Веснавыя колеры” цяпер абласны! №42

    Популярное

    Осиповчанка Алеся Букач награждена благодарностью Министерства образования

    Міністр адукацыі Ігар Карпенка ўручыў Падзяку нашай зямлячцы — настаўніцы музыкі, педагогу-арганізатару сярэдняй школы № 4 Алесі Букач як лепшаму кіраўніку раённага савета БРПА Магілёўскай вобласці. Урачыстае ўзнагароджанне адбылося падчас другога рэспубліканскага форуму лідараў БРПА “Піянерскія інавацыі”, які праходзіў 8-10 верасня ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”.

    Территория филиала «Осиповичский ОАО «Бабушкина крынка» стала еще краше

    Філіял “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” асацыюецца ў землякоў не толькі з малочнай вытворчасцю, але і маштабнымі ўпрыгожваннямі, якія змяняюць адно другое ўзімку і летам

    Чем сегодня живет ГОЛХУ «Осиповичский опытный лесхоз»

    13 лесничеств, лесопитомник, деревообрабатывающий цех, охотхозяйство, около полутысячи работников — всё это ГОЛХУ "Осиповичский опытный лесхоз". Уже на протяжении более 80 лет это одно из крупнейших предприятий Осиповщины успешно функционирует и развивается не только у нас, но и за пределами района.

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...

    — З 1992 года асіповіцкі
    фестываль значна вырас у памерах і стаў патрабаваць іншага фармату правядзення,
    — распавядае начальнік аддзела культуры райвыканкама Iрына Раманчук. — Калі
    раней гала-канцэрт ладзіўся ў раённым Цэнтры культуры і збіраў каля 300
    гледачоў, то сёння ён перанесены ў парк і прываблівае тысячы жыхароў. Значна
    павялічылася і колькасць удзельнікаў мерапрыемства — да 600 чалавек, ужо
    некалькі гадоў запрашаем гасцей з рэгіёнаў і г.д. Таму натуральна, што ў
    кіраўніцтва раёна выспела ідэя зрабіць мерапрыемства абласным. Канешне, аддзел
    культуры выступае толькі за падобныя пераўтварэнні. Тым больш, што менавіта
    фальклорнага фестывалю ў Магілёўскай вобласці няма, а сама Асіповіччына —
    неаспрэчны лідар у рэгіёне па колькасці народных калектываў. Мы неаднаразова
    звярталіся ва ўпраўленне культуры аблвыканкама з прапановай змяніць «Веснавым
    колерам” статус, і калі месяц таму на яго чарговым пасяджэнні зноў паднялі
    гэтае пытанне, то атрымалі згоду.

    Што дае статус «абласны”?
    Гэта і дадатковае фінансаванне, і далучэнне ўстаноў культуры ўсёй вобласці да
    мерапрыемства, і «плюсы” пры падвядзенні вынікаў спаборніцтваў паміж раёнамі.
    Прыемна, што абмежаванасць у часе не перашкодзіла правесці гэтыя «Веснавыя
    колеры” на салідным узроўні!

    Дзень першы. «Медунічны”

    ХIХ «Веснавыя колеры”
    праходзілі ў два этапы. 7 мая фэст адкрываўся канцэртам у раённым Цэнтры культуры,
    на ганку якога гасцей сустракалі народныя духавы аркестр і ансамбль «Дзівакі” з
    караваем. А ўнутры ўсіх чакала эфектная містэрыя…

    Пад суправаджэнне старадаўніх
    беларускіх мелодый, ахутаныя дымам з дым-машыны, на сцэне дэфіліравалі дзяўчаты
    ў стылізаваных нацыянальных строях. Дэфіле плаўна перайшло ў танец, а танец — у
    спевы. Дарэчы, публіка, пра тое не ведаўшы, папрысутнічала на прэм’ерным
    выступленні не так даўно арганізаванага гурта «Funky Folk” (у пер. з англ.
    «забаўны фольк”)! Спецыфіка гэтага калектыву ў імкненні па-новаму
    пераасэнсаваць нашу музычную спадчыну. І па «сарваных” апладысментах можна
    сказаць, што гэта ў яго атрымліваецца.

    Адкрывалі мерапрыемства
    намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама, старшыня аргкамітэта фестывалю
    «Веснавыя колеры” Валерый Малашка і старшыня раённага выканаўчага камітэта Пётр
    Шукаловіч.

    — Ужо 19-ы год фестываль
    праходзіць на тутэйшай зямлі, і сёлета ён урэшце атрымаў статус абласнога, —
    звярнуўся да прысутных Валерый Анатольевіч. — Няхай жа гэта толькі па-спрыяе
    далейшаму захаванню і развіццю нацыянальнай культуры Асіповіччыны і дапаможа
    пазнаёміцца з традыцыямі іншых рэгіёнаў!

    У сваю чаргу Пётр Яфімавіч
    па-дзякаваў старшыні аргкамітэта за станоўчае рашэнне аб наданні фестывалю
    ўзгаданага статуса і ад-значыў, што гэта будзе натхняць асіпаўчан на новыя
    творчыя адкрыцці.

    Дарэчы, на «Веснавых колерах»
    прысутнічалі і госці з Расій-скай Федэрацыі: начальнік муніцыпальных утварэнняў
    адміністрацыі Бран-скай вобласці Анатоль Сахно, кіраўнікі Суражскага і
    Клятнянскага раёнаў Бран-шчыны Ганна Задзіран і Тамара Кацкова.

    Урачыстая частка змянілася
    канцэртнай. Некалькі нумароў «на разагрэў” падаравалі публіцы ансамблі «Су- зор’е”
    і «Люлечка”. Прайшла прэзентацыя стылізаваных народных строяў, сатканых
    метадыстам раённага Цэнтра народных рамёстваў Аляксандрай Рыбак. А затым
    ансамбль песні, музыкі і танца «Медуніца” ўстановы культуры «Магілёўская
    абласная філармонія” парадаваў прысутных сваёй насычанай праграмай і жвавым
    канцэртмайстрам.

    Дзень другі. «Кірмашовы”

    Для нашых продкаў кірмаш быў
    сапраўдным святам з песнямі, танцамі, ласункамі і разнастайнымі забаўкамі. І
    тое, што адбывалася ў Асіповічах 8 мая, адзін у адзін адпавядала яскравай
    кірмашовай эстэтыцы.

    З самага ранку ў цэнтральным
    парку запрацавалі падворкі вясковых клубных устаноў і сельскагаспадарчых вытворчых
    кааператываў. Калі ў мінулым годзе та-кіх «куткоў” было ўсяго 5, то сёлета —
    цэлых 11! Амаль на кожным падворку была свая бяспройгрышная латарэя, прысмакі
    і, натуральна, усюды чуліся песні. Да слова, кіраўнікі большасці СВК
    пагадзіліся дапамагчы клубам і іх «закуткам” транспартам і сродкамі. А ў
    «Горадзе майстроў” можна было сустрэць не толькі асіповіцкіх, але і
    старадарожскіх рамеснікаў.

    — Усё тое, што вы бачыце, —
    гэта традыцыйнае старадарож-скае ткацтва, якое аднаўляецца намі ўжо багата
    гадоў, — расказала метадыст Старадарожскага Цэнтра народных рамёстваў Таццяна
    Астроўская. — Летась ладзіўся ў Магілёўскай вобласці, а сёлета будзе ў нас
    конкурс нацыянальнага касцюма. Ад Старадарожчыны ў ім будуць удзельнічаць як
    мінімум 10 ткачых. Зараз аднавілі правядзенне семінараў-практыкумаў для
    майстроў сельскіх клубаў і для простых жадаючых. Вялікай папулярнасцю сярод іх
    карыстаецца ткацтва паясоў. У дадатак, ужо трэці год у раёне праходзіць свята
    «Беларускі пас”. Прычым, у гуртках па ткацтве і паясапляценні займаюцца
    пераважна хлопчыкі. Дарэчы, ваша Аляксандра Рыбак навучалася ў нас. Ці
    задаволены ёю як вучаніцай? Яшчэ як!

    Замест та-го, каб спяшацца
    дамоў, старадарожскія госці засталіся ў Асіповічах падолей, паглядзелі
    гала-канцэрт.У гэты час Аляксандра якраз давала жадаючым майстар-клас на
    ткацкім міністанку, а побач з ёю ганчар Зміцер Паляшчук круціў ганчарнае кола і
    разважаў пра закон захавання энергіі.

    — Вылеплены гаршчок трэба
    браць так, каб гліна не варухнулася, — даводзіў ён мужчыне, які рашыўся зняць з
    кола толькі што «прыгатаваную” пасудзіну.

    У 11 гадзін з цэнтральнай
    плошчы ў парк рушыла шэсце ўдзельнікаў фестывалю. Кожны калектыў нёс сваю
    харугву, з нагоды атрымання статуса «абласнога” фестываль прыдбаў новую эмблему.

    — За гэты час сімвалы
    мерапрыемства мяняліся некалькі разоў, — сведчыць дырэктар раённага Цэнтра
    культуры і яе аўтар Мікалай Самусевіч, — аднак «колерам” ужо 19 га-доў, і трэба
    абзаводзіцца па-стаянным і пазнавальным, «фірменным» знакам. Тым больш, што ў
    планах дарыць усім удзельнікам статуэткі кшталту «Грэмі”. Бусел — гэта алегорыя
    Беларусі, вясёлка — вясна, а ноткі — музыка. Чытай, вясенняя нацыянальная
    музыка…

    Аднак статуэткі з буслом і
    вясёлкаю — гэта заўтра, а сёння ўдзельнікі фестывалю адорваліся саламянымі
    лялькамі. Сярод калектываў, якія іх атрымалі, былі і народны ансамбль народнай
    песні «Вясёлка” Борт-нікаўскага сельскага Дома культуры Бабруйскага раёна, і
    харэаграфічны калектыў Мышкавіцкай дзіцячай школы мастацтваў Кіраўскага раёна.
    Дарэчы, кіраўчане пачаставалі гледачоў экзатычнымі танцамі: іспанскім,
    цыганскім і індый-скім. Усяго ж на гала-канцэрце выступіла 30 інструментальных,
    вакальных і танцавальных калектываў, а таксама салістка з Лапіч Лізавета Заяц.
    Што значна больш, чым у мінулым годзе. I гэта пры тым, што сёлета ўжо не было
    эстраднага блока — толькі народны.

    Недалёка ад сцэны працаваў
    парк атракцыёнаў «Iмперыя паветра”, які прыехаў да нас з Віцебска. Тут жа можна
    было пакатацца і на конях. I не толькі «чужых», але і асіповіцкіх — з коннага
    клуба іпатэрапеўтычнай рэабілітацыі «Давер”. Таксама прысутныя маглі
    паў-дзельнічаць у «Вясёлай рыбалцы” і пакаштаваць смачнай юшкі, якія
    арганізаваў рыбгас «Свіслач”. На паркавай спартыўнай пляцоўцы праходзілі
    гарадскія спаборніцтвы па стрыт-боле «Вулічны баскетбол”, дэманстравалі сваё
    майстэрства картынгісты і мотакрасмены.

    З дзевяці вечара асіпаўчан
    забаўляў заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь тэатра песні «Шынанай”
    дзяржустановы культуры Палац мастацтваў Бабруйска, а ў 23 гадзіны была па-стаўлена
    піратэхнічная «кропка” фестывалю ў выглядзе святочнага феерверка.

    У добры шлях, «Веснавыя
    колеры» ў новым статусе!

    Ганна МАЦКЕВIЧ.

    Реклама

    Последнее

    Лукашенко на женском форуме «За Беларусь»

    Президент Беларуси Александр Лукашенко неожиданно приехал на женский форум "За Беларусь", который проходил в "Минск-Арене", передает корреспондент БЕЛТА.

    В гимназии сделали капитальный ремонт

    Стыльны фасад, рознакаляровы ганак, геаметрычныя малюнкі вышынёю амаль з будынак… Ці хто ведаў, што менавіта так будзе выглядаць гімназія пасля рамонту? Наўрад ці бацькі і дзеці, ды і некаторыя настаўнікі маглі сабе ўявіць, што пераўтварэнне будзе настолькі кантрастным у параўнанні з ранейшым выглядам будынка. Але не толькі знешняе аблічча прыемна радуе педагогаў і вучняў: навучальную ўстанову ўцяплілі з усіх бакоў, а значыць, тут бу-дзе больш цёпла і ўтульна.

    Осиповичский район газоснабжения  готовится к отопительному сезону

    Ежегодно с приходом холодного времени года и окончанием летнего периода начинается подготовка к новому отопительному сезону. Осиповичский район газоснабжения, в соответствии с приказом от 18.05.2020 №161-п «О подготовке предприятия к работе в осенне-зимний период 2020-2021 года», приступило к выполнению комплекса организационно-технических мероприятий, направленных на обеспечение устойчивой, надежной и безопасной эксплуатации объектов газораспределительной системы Осиповичского района в предстоящем осенне-зимнем периоде.

    С 16 по 22 сентября в Беларуси проходит Европейская неделя мобильности

    Европейская неделя мобильности (ЕНМ)— это международная кампания, которая проходит каждый год с 16 по 22 сентября и нацелена на привлечение внимания общественности к проблемам избыточного количества автомобильного транспорта, а также к «озеленение» городских транспортных систем. Все, что делается в течение недели, должно напомнить о негативном влиянии автомобилей на окружающую среду и подтолкнуть людей к использованию альтернативных способов передвижения (общественного транспорта, велосипедов, электромобилей и других).

    С 18 по 21 сентября в Республике Беларусь проходит профилактическая акция «Пристегните детей!»

    С 18 по 21 сентября в Республике Беларусь объявлено проведение профилактической акции «Пристегните детей!», которая направлена на повышение уровня дорожно-транспортной безопасности юных пассажиров.