7.9 C
Осиповичи
Вторник, 20 апреля, 2021
Еще

    Заўважаныя “Песнярамі” №37

    Популярное

    Тры прызавыя месцы прывезлі асіпаўчане ў Цэнтр
    творчасці дзяцей і моладзі з адкрытага рэспубліканскага конкурсу маладых
    выканаўцаў «Шаную цябе, Белая Русь”. І гэта нягледзячы на салідную канкурэнцыю
    як музыкаў-прафесіяналаў, так і зорных салістаў-пачаткоўцаў з тэлепраекта АНТ «Я спяваю”!

    Конкурс ладзіцца ўжо чацвёрты год, аднак Ганна
    Дудко і яе «Дамісолькі” пелі на ім упершыню. I, трэба заўважыць, даволі ўдала.
    Напрыклад, салістка калектыву Наталля Запарожац з 30 «эстрадніц” ад 14 да 17
    гадоў стала трэцяй. Анастасія Борухава вярнулася дамоў «толькі” дыпламанткай,
    аднак, па словах мастацкага кіраўніка, і «Дамісолькі” — гэта не студыя імя
    Мулявіна, з выхаванцамі якой дзяўчына мералася сіламі. Сама Ганна з аўтарскай
    песняй «Маці Беларусь” абагнала шматлікіх канкурэнтаў і заняла трэцяе месца.
    Дарэчы, ацэньвалі музычнае майстэрства канкурсантаў у тым ліку і ўдзельнікі
    легендарнага беларускага калектыву «Песняры”.

    — Пасля выступлення многія падыходзілі і прасілі
    падзяліцца песняй, — распавядае Ганна, аўтар музыкі і слоў «Маці Беларусь”. —
    Многім твор прыйшоўся даспадобы, але я пакуль вырашыла прытрымаць яго для сябе!

    Цяжкавата прыйшлося выхаванцам Таццяны Салімон —
    узорнаму ансамблю песні і музыкі «Журавінка”. Малодшая група ансамбля (5-7
    гадоў) вымушана была канкурыраваць са сталымі і вопытнымі калектывамі, а вось
    салістку «Журавінкі” Ганну Яблонскую сярод «народніц” ад 14 да 17 гадоў
    прызналі лепшай.

    — Чым карысны такія конкурсы? Гэта перайманне
    вопыту, выпрабаванне ўласных сіл і новыя ідэі, — падсумавала Ганна Дудко. — За
    двое сутак мы праслухалі неверагодную колькасць таленавітых музыкаў, сярод якіх
    нямала цудоўных джаз-бэндаў і блюзавых выканаўцаў. Чаму не бачым іх па
    тэлевізары ці на канцэртах? Цяжка адказаць на такое пытанне. Аднак конкурс
    паказаў, што такія вакалісты ёсць і ў нас.

    Ганна МАЦКЕВIЧ.

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    25 апреля — вербное воскресенье

    Кожны год Вербная нядзеля выпадае на розныя чыслы і святкуецца за тыдзень да Вялікадня

    Рассказываем о работе добровольной дружины ОГПТК

    Людзі сталага ўзросту добра памятаюць часы, калі па вечарах на вуліцы выходзілі добраахвотныя народныя дружыны, якія аказвалі дапамогу праваахоўным органам у захаванні грамадскага парадку. Калі грамадзяне бачылі побач моцных хлопцаў з чырвонымі павязкамі на рукавах, то адчувалі сябе больш упэўненымі ва ўласнай бяспецы.

    Интересное о деятельности Осиповичского межрайотдела ГКСЭ

    Государственный комитет судебных экспертиз Республики Беларусь отсчитывает свою историю с 22 апреля 2013 года — дня подписания Главой государства Указа "Об образовании Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь" № 202.

    Спортновости. Осиповичи

    Баскетбол. В Могилёве прошло первенство области по баскетболу среди девушек 2007-2008 г.р. Команда осиповичских спортсменок под руководством тренера-преподавателя Ларисы Дударевой заняла III место.

    Коронавирус нам не спутник

    COVID-19 уже второй год гуляет по планете, поражая всё большее количество людей. Понаблюдав за ходом течения болезни, медики всего мира убедились, что единственный выход — вакцинация населения.