7.9 C
Осиповичи
Вторник, 20 апреля, 2021
Еще

    Віват, пераможцы! №33

    Популярное

    Сапраўдны поспех чакаў нашых школьнікаў — членаў
    абласной зборнай на апошнім этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных
    прадметах — пяцёра з сямі асіповіцкіх удзельнікаў найбольш складанага ўзроўню
    «інтэлектуальнага спаборніцтва” вярнуліся з рознымі ўзнагародамі.

    На самую высокую прыступку п’едэстала гонару
    ўзнялася гімназістка Віялета Чорная. Яе веды па біялогіі аказаліся дастойнымі
    Дыплома І ступені. Такую якасную падрыхтоўку сваёй вучаніцы дала настаўніца
    Жанна Аляксандраўна Маціеўская.

    З Дыпломамі ІІІ ступені вярнуліся з
    рэспубліканскай алімпіяды 11-класнік з САШ № 1 Яраслаў Вікторчык (інфарматыка,
    Таццяна Пятроўна Захарава), 9-класніца гэтай жа школы Надзея Гаер (нямецкая
    мова, Святлана Аляксандраўна Казачонак) і вучаніца 9 класа САШ № 4 Святлана Папова
    (руская мова, Ірына Аляксандраўна Шаблінская).

    На ўзроўні мінулага года паказаў тэарэтычнае і
    практычнае валоданне прадметам і 10-класнік з Вяззеўскай СШ Дзяніс Кірдун
    (працоўнае навучанне, Аляксандр Нікіфаравіч Ляўкоў) — юнак прывёз у школу
    заахвочвальны водгук.

    Старшакласнікі атрымалі мноства станоўчых
    уражанняў ад «навуковых баталій”, знаёмства з гарадамі, дзе праходзіла
    алімпіяда, і са сваімі аднагодкамі з розных школ Беларусі. На добры ўспамін
    юнакам і дзяўчатам засталіся і розныя прызы-падарункі. Прыемна, што з кожным
    годам юныя землякі дасягаюць на ніве ведаў усё лепшых вынікаў, заваёўваючы
    трывалыя пазіцыі на самых высокіх узроўнях.

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    Рассказываем о работе добровольной дружины ОГПТК

    Людзі сталага ўзросту добра памятаюць часы, калі па вечарах на вуліцы выходзілі добраахвотныя народныя дружыны, якія аказвалі дапамогу праваахоўным органам у захаванні грамадскага парадку. Калі грамадзяне бачылі побач моцных хлопцаў з чырвонымі павязкамі на рукавах, то адчувалі сябе больш упэўненымі ва ўласнай бяспецы.

    Интересное о деятельности Осиповичского межрайотдела ГКСЭ

    Государственный комитет судебных экспертиз Республики Беларусь отсчитывает свою историю с 22 апреля 2013 года — дня подписания Главой государства Указа "Об образовании Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь" № 202.

    Спортновости. Осиповичи

    Баскетбол. В Могилёве прошло первенство области по баскетболу среди девушек 2007-2008 г.р. Команда осиповичских спортсменок под руководством тренера-преподавателя Ларисы Дударевой заняла III место.

    Коронавирус нам не спутник

    COVID-19 уже второй год гуляет по планете, поражая всё большее количество людей. Понаблюдав за ходом течения болезни, медики всего мира убедились, что единственный выход — вакцинация населения.

    Осиповичские хлеборобы первыми в области завершили посев ранних яровых зерновых культур

    Па ўчарашніх даных, 47% палеткаў Прыдняпроўскага краю было засеяна раннімі яравымі зерневымі. Прыемна адзначыць, што нашы аграрыі першыя справіліся з пастаўленай задачай. Амаль паўтары тысячы гектараў пасеваў хутка зазелянеюць парасткамі ранніх яравых. Зараз жа рупліўцы працягваюць сеяць іншыя сельскагаспадарчыя культуры. Так, 840 га зоймуць цукровыя буракі.