17.7 C
Осиповичи
Вторник, 29 сентября, 2020
Еще

    Увага і полю, і малаку №37

    Популярное

    Тонкости управления большим промышленным предприятием на примере ОАО «ОЗАА»

    Суть любого материального производства: берем нечто материальное и, вложив определенное количество труда, получаем продукт — законченный результат деятельности, который можно продать.

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...

    Мотокросс в Осиповичах

    Соревнования по мотокроссу «МОТОФОРМАТ-2018» состоялись в Осиповичах 16 июня. На трассу около стадиона «Юность» приехали 45 участников, в том числе и представители Литвы и...

    В Осиповичах – Кубок Беларуси!

    Яркие, зрелищные, любимые многими соревнования по мотокроссу вновь ждут осиповчан и гостей города: Осиповичи в очередной раз принимают открытый Кубок Республики Беларусь по мотоциклетному кроссу, посвященный Дню машиностроителя.

    Чарговая сельгаснарада-«форма 24” пачалася з за-лючэння
    дагавораў гаспадарак з супрацоўнікамі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай
    акадэміі. Такая практыка існуе ўжо другі год. Мэта ўзаемадзеяння — аказанне
    навукоўцамі кансультатыўнай дапамогі аграрыям-практыкам.

    Асноўная частка мера-прыемства праходзіла ў СВК
    «Калгас «Ясень”. Задачай выезду было паглядзець, як ідуць справы ў
    жывёлагадоўлі, не абмінуўшы ўвагай і палявыя работы. Значных заўваг па пасяўной
    кампаніі не было. Старшыня атрымаў заданне заараць пусткі за агародамі ў
    Заельніку — да зямлі трэба ставіцца па-гаспадарску. На ферме ў гэтай вёсцы
    гадуюцца цялушкі для ўзнаўлення статка. Умовы іх утрымання здавальняючыя.
    Жывёла корміцца па зімовым рацыёне, цэлы дзень праводзіць на вуліцы — хоць
    травы пакуль мала, аднак свежае паветра і сонечныя прамяні маюць толькі
    станоўчы ўплыў. Нягледзячы на тое, што нядаўна прайшоў суботнік, на тэрыторыі
    фермы ёсць яшчэ шмат аб’ектаў, куды трэба прыкласці рукі.

     У
    Грынёўцы займаюцца мясной жывёлагадоўляй — гэта «канёк” гаспадаркі. Тут
    утрымліваецца больш за 100 галоў абердзін-ангусаў. Цяляты не адлучаюцца ад
    кароў, і такі метад даволі рэзультатыўны. Горш ідуць зараз справы СВК у
    малочным кірунку: з пачатку года вы-творчасць малака склала 86%, а за сакавік і
    таго менш — 81.

    Плянарнае пасяджэнне адбылося ў Ясенскім СДК. З
    вынікамі работы ў жывёлагадоўлі за І квартал і сакавік па-знаёміла галоўны
    спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Святлана Скібра. Чым
    можа па-сапраўд-наму ганарыцца Асіповіччына, дык гэта якасцю малака: за
    студзень-сакавік гатункам «экстра” здадзена 43,8%, тады як за леташні
    аналагічны перыяд гэтая лічба адпавядала 8,9%. Галоўную ж праблему ў раёне на
    сёння складае зніжэнне вытворчасці малака. І лік ідзе нават не на кілаграмы. У
    прычынах стараліся разам разабрацца. Самыя нізкія ўдоі ад каровы за сакавік у
    СВК «Калгас «Каўгарскі” і «Карытнае” — па 279 кг, «Калгас імя
    Чарняхоўскага” — 255 кг.
    Справядлівасці дзеля варта адзначыць, што вытворчасць малака ў «Карытным”,
    нягле-дзячы на пакуль незайздросныя лічбы, адпавядае 112% — ёсць станоўчая
    дынаміка. Лідары па надоях ад каровы за мінулы месяц —
    «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” (514 кг), філіял «Белшына-агра” (504),
    «Пратасевічы” (471). Самы ўстойлівы вынік у першай гаспадарцы — тут без
    мінусаў. Па валавых прывагах буйной рагатай жывёлы першынство належыць
    «Карытнаму”, «Чырвонаму ўдарніку” і «Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнню”. У іх
    добрыя паказчыкі як з пачатку года, так і за сакавік. Лепшыя сярэднясутачныя
    прывагі БРЖ у «Карытным” — 859 грамаў, «Каўгарскім” — 821, філіяле «Белшына-агра”
    — 801.

    Значныя прэтэнзіі выказаны да кіраўніцтва
    «Бярэзіны”, дзе ёсць праблемы як з вытворчасцю малака (за І квартал — 80%,
    сакавік — 73), так і з прывагамі: валавая — 82% за квартал і 71 — за сакавік,
    сярэднясутачная за сакавік — 623 грамы (-80). За тры месяцы калгас «з’ехаў” па
    надоях ад каровы на 401 кг.
    Адна з прычын, па якой многія гаспадаркі мінусуюць — няправільныя раз-лікі па
    кармавой базе, зробленыя спецыялістамі сельгаспрадпрыемстваў восенню.

    Начальнікам райсельгасхарчу Міхаілам Покладам
    пастаўлены задачы па падрыхтоўцы да пераходу на пашавы перыяд утрымання жывёлы.
    А гэта — састаўленне новых рацыёнаў, фарміраванне гуртоў і замацаванне за імі
    пашаў, падрыхтоўка неабходнага ін-вентару і многае іншае. Сітуацыю з малаком
    трэба выпраўляць!

    Валянціна КОРБАЛЬ.

    Реклама

    Последнее

    21 тур. Днепр (Рогачёв) — Осиповичи — 2:1 (1:1)

    Рогачёвский ФК "Днепр" прервал победную серию "Осиповичей". Любопытно, что команда с 7 строки турнирной таблицы к тому же взяла реванш, ведь в первом круге осиповчане обошли Рогачёв со счетом 3:1.

    В Осиповичах прошел Кубок Беларуси по мотокроссу

    Минувшие выходные стали настоящим праздником для всех, кто любит экстремальные виды спорта и просто не прочь интересно провести время. По старой доброй традиции, которую в последние годы стараются возобновить, на трассе возле стадиона "Юность" прошли соревнования мотоциклистов, приуроченные ко Дню машиностроителя. Да какие! Наш город уже во второй раз за 3 года принимал участников открытого Кубка Беларуси по мотокроссу.

    Среди осиповчан провели опрос

    Спрадвеку моладзь і людзі сталага ўзросту пыталіся знайсці кропкі сутыкнення, але не заўсёды ім гэта ўдавалася. Як зараз будуюць свае адносіны і што галоўнае ў захаванні мірнага існавання паміж прадстаўнікамі розных пакаленняў, даведаліся на вуліцах горада.

    Хроника происшествий. Осиповичи

    На мінулым тыдні АДАІ РАУС папярэджана 93 правапарушэнні, адміністрацыйную адказнасць панеслі 4 “бяспраўнікі”, адзін з якіх паўторна на працягу года, нецвярозы вадзіцель, 2 парушальнікі правілаў абгону, 6 — перавозкі дзяцей. Зарэгістравана 7 ДТЗ. Падчас адзінага дня бяспекі “Час стаць заўважным!” праведзена дзве прафілактычныя акцыі, выяўлена 7 парушэнняў ПДР, вынесена 10 вусных заўваг.

    26 сентября в РЦК прошел детский спектакль народного театра «Надежда»

    26 верасня ў РЦК прайшоў дзіцячы спектакль народнага тэатра “Надзея” пад назвай “Заячы скарб”, пілотны паказ якога адбыўся ў Бялынічах на Дні беларускага пісьменства.