16.9 C
Осиповичи
Воскресенье, 27 сентября, 2020
Еще

    Беларускае — самае маё! Дзе слова роднае пабачыць ды пачуць? №36

    Популярное

    Тонкости управления большим промышленным предприятием на примере ОАО «ОЗАА»

    Суть любого материального производства: берем нечто материальное и, вложив определенное количество труда, получаем продукт — законченный результат деятельности, который можно продать.

    В Осиповичском районе продолжается эпидемическое распространение COVID-19

    — На Осиповщине, как и по всей стране, эпидемия коронавируса не останавливалась, но проходила в контролируемых рамках, — сообщила главный государственный санитарный врач района — главный врач райЦГЭ Екатерина Мукалова. — Сейчас, после определенного снижения уровня заболеваемости инфекцией в летний период, в районе всё чаще регистрируются случаи COVID-19, имеющие эпидемиологическую преемственность: семейные очаги, очаги заболевания по месту работы и учебы; причем в числе заболевших не только пожилые и ослабленные люди, но и дети, трудоспособные граждане.

    В Осиповичах – Кубок Беларуси!

    Яркие, зрелищные, любимые многими соревнования по мотокроссу вновь ждут осиповчан и гостей города: Осиповичи в очередной раз принимают открытый Кубок Республики Беларусь по мотоциклетному кроссу, посвященный Дню машиностроителя.

    Осиповчанин Тимофей Астрашевский занимается мотокроссом с пяти лет

    Без малого 6 лет назад "районка" впервые рассказала об одном из самых юных приверженцев мотокросса в области — осиповчанине Тимофее Астрашевском. Тогда мальчишка только делал первые шаги в этом достаточно серьезном виде спорта — и подавал большие надежды. Оправдались ли ожидания его отца-тренера Алексея и как далеко продвинулся Тимофей по спортивной лестнице?

    Не раз пераконвалася на ўласным прыкладзе, што
    родная мова выклікае прыхільнае стаўленне ў чужаземцаў. Беларускае слова
    разглядаецца імі як частка нашай самабытнай культуры. Тады чаму б не
    выкарыстаць гэты «козыр” для развіцця турызму?

    Развагі аб тым, як мова дапамагае ствараць
    мясцовы каларыт, падштурхнулі прагуляцца па Асіповічах і прасачыць, у якіх
    грамадскіх месцах ужываецца матчына слова.

    Цэнтр «беларусізаваны”, але — з памылкамі

    Прагулка распачалася па вуліцы Сумчанкі ад
    перакрыжавання з Юбілейнай. Назіральны чалавек абавязкова прыкмеціць, што
    таблічкі з назвай галоўнай вуліцы развешаны на будынках незразумелым чынам. На
    сямі дамах — надпісы па-руску, на чатырох — па-беларуску, на столькіх жа — на
    абедзвюх мовах.

    Да таго ж, на беларускамоўных шыльдах дапушчана
    ажно 4 памылкі! На будынках № 14, 31, 39, 46 напісана «вуліца Сумчанка”. На
    гэтую «асечку” звярнуў увагу ў сваім лісце і чытач «АК” Антон Рыгоравіч Гулік:
    «Няўжо тыя, хто рабілі гэтыя прыгожыя таблічкі, афармлялі і ўмацоўвалі іх,
    гэтага не бачылі? Неверагодна, але факт”.

    Застаецца толькі дзівіцца: на другім корпусе
    райвыканкама адрас пазначаны правільна, а на сцяне суседняй школы  мастацтваў № 1 — з памылкай. Праўда, яе мала
    хто заўважыць, бо надпіс прыкрываюць пухнатыя лапы ялінаў, але… А на доме №
    39 увогуле побач з таблічкай «вуліца Сумчанка” прымацаваны кавалак ад іншай — з
    канчаткам «-нкі”…

    Чаму ў цэнтры горада пануе такая неразбярыха з
    вулічнымі шыльдамі? Дырэктар «Райсэрвісу” Аляксандр Маслаў тлумачыць:

    — У нас няма ніякага распараджэння, згодна з
    якім трэба выбіраць мову для вулічных надпісаў, нашы работнікі толькі замяняюць
    старыя шыльды на новыя, не перакладаючы іх  
    зместу. На новыя дамы забудоўшчыкі заказваюць таблічкі самі. А з
    няправільнымі беларускамоўнымі надпісамі разбяромся да Вялікадня. Толькі прадыктуйце,
    калі ласка, нумары дамоў, дзе ёсць памылкі…

    Але вуліцы Сумчанкі ўсё ж пашанцавала, бо тут
    можна сустрэць адносна нямала беларускамоўных шыльдаў з яе назвай. Таксама на
    роднай мове аформілі па некалькі таблічак для вуліц, што перасякаюцца з
    галоўнай: Юбілейнай, Ленінскай, Каданчыка, Каралёва, Га-гарына. Але зноў
    незразумела, чаму тады толькі па-руску падпісаны суседнія вуліца Дзяржынскага і
    завулак Заводскі?

    Рускамоўная «перыферыя”

    Усяго на карце горада, выдадзенай летась РУП
    «Белкартаграфія», абазначаны 164 вуліцы і завулкі. Хутка іх не
    агледзіш, таму з усяго пераліку былі абраны «самыя беларускія” — названыя
    імёнамі айчынных пісьменнікаў. Можа хаця б хтосьці з асіпаўчан павесіў у іх
    гонар на свой дом беларускамоўную таблічку?

    Цікава было даведацца, што 3 з 5 «літаратурных”
    вуліц — Коласа, Лынькова і Броўкі — размяшчаюцца ў раёне, што завецца ў народзе
    «трохвугольнікам”: перасякаюцца між сабой такім чынам, што ўтвараюць трохвугольнік.

    На дамах па вуліцы Коласа ніводнай шыльды на
    роднай мове не знайшлося. Затое пабачыла два варыянты напісання псеўданіма
    пісьменніка па-руску: «Колос” і «Колас”. Падобная карціна і на вуліцы Броўкі —
    толькі ўжо з імем класіка: «Петруся” і «Пятруся”. Але менавіта тут чакаў і
    прыемны сюрпрыз — блакітная таблічка «П.Броўкі, 22”, выкананая не па агульнаму
    стандарту. Як аказалася, тут жывуць Фаіна Сямёнаўна і Анатоль Яфімавіч Варакса.
    Гаспадыня па тэлефоне распавяла, адкуль на іх доме такі адметны надпіс:

    — Наша сям’я заўжды прыхільна ставілася да
    беларускай мовы. Муж — беларус, з Брыцалавічаў родам. Маці яго заўжды толькі
    па-беларуску размаўляла. Я сама руская, але мову ведаю, чытала творы
    пісьменнікаў, у тым ліку і Броўкі. Раней наша вуліца называлася Якуба Коласа,
    але 5 гадоў таму яе перайменавалі ў Петруся Броўкі. Вось тады муж і зрабіў сам
    гэтую таблічку.

    На жаль, жыхары вуліц Купалы, Лынькова і
    Шамякіна для пазначэння сваіх адрасоў ужывалі выключна мову Пушкіна…

    «Наступная станцыя” і «Следующая остановка”

    Нягледзячы на тое, што асіповіцкі чыгуначны
    вакзал падпісаны па-руску, унутры яго амаль усё аформлена на роднай мове:
    расклад руху, стэнды, надпісы на касах. Тое ж самае датычыцца і прывакзальнай
    плошчы. А яшчэ вакзал — пэўна, адзінае месца ў горадзе, дзе пастаянна голасна
    гучыць беларуская мова.

    — Абвяшчэнне прыезду і ад’езду транспарту робім
    на дзвюх мовах ужо каля 10 гадоў, — паведаміў яго начальнік Яўген Селівончык. —
    Такое рашэнне было прынята ўпраўленнем Беларускай чыгункі. У прыгаданых
    цягніках, дзе стаяць сучасныя моўныя інфарматары, усе прыпынкі абвяшчаюцца
    па-беларуску.

    А вось у аўтапарку № 19 «беларусізацыя” пачалася
    зусім нядаўна. Летась у верасні ў арганізацыю прыйшла рэкамендацыя з
    Міністэрства транспарту і камунікацый з просьбай забяспечыць выкананне плана
    мерапрыемстваў па пашырэнні сферы выкарыстання роднай мовы ў жыцці грамадства.

    Аб тым, якія змены адбыліся ў жыцці аўтапарка ў
    сувязі з гэтым, расказаў дырэктар Генадзь Прусакоў:

    — На гарадскіх прыпынках з’явіліся назвы
    па-беларуску: «аптэка”, «дом быту”. Па меры неабходнасці старыя шыльды будзем
    замяняць на новыя, беларускамоўныя. Ужо падрыхтавана новая беларускамоўная
    карта раёна, якая будзе вісець на аўтастанцыі пасля заканчэння капрамонту.

    Зараз нашы работнікі займаюцца перакладам назваў
    прыгарадных маршрутаў на родную мову. Шчыра кажучы, з гэтым звязана нямала
    цяжкасцей, бо спецыялістаў-філолагаў у нас няма.

    Самым апошнім этапам будзе абвяшчэнне прыпынкаў
    у аўтобусах па-беларуску. Пачнем гэта рабіць пасля таго, як на гарадскіх
    будынках таксама з’явяцца беларускамоўныя надпісы. Каб у пасажыраў не ўзнікала
    непаразуменне: вадзіцель абвяшчае «лазня”, а на будынку пазначана»баня”.

    Адусюль патрошку

    Сярод гарадскіх арганізацый «лідарам” па
    ўжыванню роднай мовы для знешняга афармлення можна назваць райвузел паштовай
    сувязі. Шыльды з назвамі ўсіх яго аддзяленняў, раскладам працы, а таксама
    інфармацыя аб выманні пісьмаў на паштовых скрынях, якія развешаны па гораду,
    падаюцца толькі па-беларуску.

    Акрамя таго, надпісы на роднай мове сустракаюцца
    на карпусах райвыканкама, будынках адміністрацыйных органаў, устаноў адукацыі і
    культуры, касцёле, інтэрнаце па вуліцы Дзмітрыева, «Беларусбанку”,  ларках «Магілёўсаюздруку”, дарожных знаках і
    ўказальніках.

    Але на помніках і мемарыяльных дошках, за
    выключэннем «нулявога кіламетра”, аніводнага беларускага слова вы не
    прачытаеце. Такая ж «бедная” і сфера рэкламы. У Асіповічах адшукаліся толькі
    два беларускамоўныя прыклады: заклік «Купляйце беларускае!” на Доме быту ды
    ўказальнік «Аўтадзіў” аўтазапчасткі” на выездзе з горада.

    У розных яго частках час ад часу сустракаюцца
    крамы і ўстановы адпачынку з беларускамоўнымі надпісамі: «Крыніца”, «Ветразь”,
    «Прадуктовы магазін «Пціч”, «Кафэ «Дарожнае”, «Друкар”, «Крама”, «Скарбонка”,
    «Рэстаран «Пралеска”, «Раніца”, «Су-зор’е”. На іх фоне вылучаецца
    англійска-беларускі «гібрыд” — «Смак-лайф”. А яшчэ Асіповічы могуць пахваліцца
    цырульняй з шыльдай на беларускай мове.

    — Мы доўга вырашалі з напарніцай Людмілай, на
    чым спыніцца, — узгадала адна з гаспадынь установы Людміла Жукава. — Многія
    называюць цырульні проста жаночым імем. Такі варыянт нас не задавальняў. Тады
    прыйшлі да такой высновы: «Раз хочам, каб людзі ішлі да нас, то і назавемся
    «Цырульня «Да Людмілы”. Усім наша назва падабаецца, і на рускую мову яе ніхто
    не перакладае.

    * * *

    Як і прапісана ў заканадаўстве, для афармлення
    шыльдаў і абвяшчэння інфармацыі ў Асіповічах выкарыстоўваюцца абедзве
    дзяржаўныя мовы. У якіх суадносінах? Руская відавочна дамінуе. Але, як
    адзначаюць самі гараджане, надпісы па-беларуску выглядаюць досыць арыгінальна і
    добра запамінаюцца.

    Падаецца, што заахвочванне землякоў часцей
    ужываць родную мову ў грамадскіх месцах можа прынесці практычную карысць
    гораду: чаму б першымі ў краіне не раскруціць, напрыклад, такі незвычайны
    брэнд, як «Беларускамоўны каларыт нашай мясцовасці”?!

    Вольга ЖАРНАСЕК.

     

    Реклама

    Последнее

    У осиповичского райотдела по чрезвычайным ситуациям — надежный тыл

    "Выехали на ликвидацию пожара", "Оказали помощь в ДТП", "Устранили протечку горючих веществ" — чаще всего работа сотрудников МЧС представляется исключительно в ключе подобных сообщений. Но чтобы система оказания помощи населению работала четко и без перебоев, она должна быть налажена уже на этапе быта. Ведь, согласитесь, результат любой деятельности во многом зависит от того, какие условия для этого созданы.

    “За мирную Беларусь!”: патриотический автопробег Осиповичи-Брицаловичи

    Посещение места, связанного с самыми трагичными и одновременно героическими страницами истории родного края, наиболее соответствует духу моральных ценностей, сохранение которых сегодня является одной из важных задач государства и общества.

    Осиповчанин Тимофей Астрашевский занимается мотокроссом с пяти лет

    Без малого 6 лет назад "районка" впервые рассказала об одном из самых юных приверженцев мотокросса в области — осиповчанине Тимофее Астрашевском. Тогда мальчишка только делал первые шаги в этом достаточно серьезном виде спорта — и подавал большие надежды. Оправдались ли ожидания его отца-тренера Алексея и как далеко продвинулся Тимофей по спортивной лестнице?

    Тонкости управления большим промышленным предприятием на примере ОАО «ОЗАА»

    Суть любого материального производства: берем нечто материальное и, вложив определенное количество труда, получаем продукт — законченный результат деятельности, который можно продать.

    Коротко о разном. Осиповичи

    Каля 120 прышчэпак супраць шаленства сабакам і амаль 75 — кошкам зрабілі спецыялісты гарадской ветэрынарнай станцыі ў жніўні. Супраць іншых вірусных захворванняў за той жа месяц прышчэплена 150 і 45 сабак і кошак адпаведна.