7.9 C
Осиповичи
Вторник, 20 апреля, 2021
Еще

    Адказныя за бяспеку №37

    Популярное

    Амаль кожнаму з нас не раз прыходзілася ехаць
    цягніком. Грукат колаў, своеасаблівая атмасфера ў вагоне, за акном — бязмежныя
    лясныя і палявыя прасторы. І не кожны задумваецца над тым, што камфортнае
    адчуванне падчас паездкі ў многім залежыць і ад якасці чыгуначнага палатна.

    На першы погляд, гэта вельмі простая
    канструкцыя, але менавіта яна забяспечвае рух шматтонных цягнікоў. Каб
    магістраль працавала бесперабойна, яе трэба ўтрымліваць у парадку. Гэтым
    займаюцца пуцейцы, якія ў любы час сутак нясуць адказнасць за бяспеку чыгункі.

    Брыгаду № 1 восьмага акалотка Бабруйскай
    дыстанцыі пуці, які размешчаны ў Татарцы, узначальвае Святаслаў Камейка, —
    чалавек вопытны, стаж работы — 15 гадоў.

    Нарадзіўся і вырас ён у Татарцы. Тут жа закончыў
    мясцовую школу. Адслужыў тэрміновую службу і вярнуўся ў родныя мясціны.
    Па-рознаму складваўся працоўны шлях, пакуль у 1996 годзе Святаслаў Віктаравіч не
    прыйшоў працаваць на чыгунку. За гэты час стаў прафесіяналам, у 2001 годзе быў
    прызначаны брыгадзірам. На яго плячах — адказнасць за работу падначаленых.

    Галоўны паказчык якаснага выканання абавязкаў —
    бальнасць пуцей.

    — Стараемся працаваць сумленна, — гаворыць
    Камейка, — бо ад гэтага залежыць і бяспека на чыгунцы, і наша зарплата. Бягучае
    ўтрыманне ў належным стане пуцей не перарываецца круглы год. Абслугоўваемы
    брыгадай участак складае каля 10 кіламетраў — ад станцыі Татарка да Брадзішча.
    Асабліва напружаны час — вясна. Пасля зімы падгнілі многія шпалы, якія трэба
    замяніць на новыя. Прычым на месцы работы не павінна застацца ніякага смецця.
    Акрамя гэтага, штомесячна па пуцях праходзіць вагон-вымяральнік, які кантралюе
    бяспеку стану чыгуначнага палатна і выдае інфармацыю аб розных парушэннях на
    дарозе. Наша задача — своечасова іх выправіць. Іншы раз прыходзіцца працаваць і
    ноччу, а гэта патрабуе ад чалавека пастаяннай напружанасці і працаздольнасці.

    Ніна ВІКТОРЧЫК.

     

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Please enter your comment!
    Please enter your name here

    Реклама

    Последнее

    25 апреля — вербное воскресенье

    Кожны год Вербная нядзеля выпадае на розныя чыслы і святкуецца за тыдзень да Вялікадня

    Рассказываем о работе добровольной дружины ОГПТК

    Людзі сталага ўзросту добра памятаюць часы, калі па вечарах на вуліцы выходзілі добраахвотныя народныя дружыны, якія аказвалі дапамогу праваахоўным органам у захаванні грамадскага парадку. Калі грамадзяне бачылі побач моцных хлопцаў з чырвонымі павязкамі на рукавах, то адчувалі сябе больш упэўненымі ва ўласнай бяспецы.

    Интересное о деятельности Осиповичского межрайотдела ГКСЭ

    Государственный комитет судебных экспертиз Республики Беларусь отсчитывает свою историю с 22 апреля 2013 года — дня подписания Главой государства Указа "Об образовании Государственного комитета судебных экспертиз Республики Беларусь" № 202.

    Спортновости. Осиповичи

    Баскетбол. В Могилёве прошло первенство области по баскетболу среди девушек 2007-2008 г.р. Команда осиповичских спортсменок под руководством тренера-преподавателя Ларисы Дударевой заняла III место.

    Коронавирус нам не спутник

    COVID-19 уже второй год гуляет по планете, поражая всё большее количество людей. Понаблюдав за ходом течения болезни, медики всего мира убедились, что единственный выход — вакцинация населения.