8.8 C
Осиповичи
Воскресенье, 20 сентября, 2020
Еще

    Браты-змагары №9

    Популярное

    ФОК «Жемчужина» ждёт осиповчан! (+цены на услуги)

    Завтра, 14 декабря, начинает работу в полном объеме физкультурно-оздоровительный комплекс с бассейном «Жемчужина» по ул. Юбилейная. В структуру ФОКа входят бассейны свободной конфигурации с элементами...

    Территория филиала «Осиповичский ОАО «Бабушкина крынка» стала еще краше

    Філіял “Асіповіцкі” ААТ “Бабушкина крынка” асацыюецца ў землякоў не толькі з малочнай вытворчасцю, але і маштабнымі ўпрыгожваннямі, якія змяняюць адно другое ўзімку і летам

    Чем сегодня живет ГОЛХУ «Осиповичский опытный лесхоз»

    13 лесничеств, лесопитомник, деревообрабатывающий цех, охотхозяйство, около полутысячи работников — всё это ГОЛХУ "Осиповичский опытный лесхоз". Уже на протяжении более 80 лет это одно из крупнейших предприятий Осиповщины успешно функционирует и развивается не только у нас, но и за пределами района.

    20 сентября «Белпочта» отметит свое 25-летие

    Менавіта з гэтым прадпрыемствам звязана ўсё працоўнае жыццё начальніка галоўнай касы Асіповіцкага райвузла паштовай сувязі Алены Старковай, а яе агульны паштовы стаж і ўвогуле налічвае ўжо 34 гады.

    Чалавечыя лёсы… Іх вялікае мноства, і кожны
    адметны сваёй жыццёвай дарогай. Аднак у гады ліхалецця важная для ўсяго народа
    справа аб’ядноўвае людскія дарогі ў адну магутную плынь змагання са злом,
    нялюдскасцю і цемрашальствам. Сотні тысяч сямей савецкай краіны аддалі сваіх
    сыноў і дачок на барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Айчыннай
    вайны.

    Адна з іх — сям’я Тараса і Алены Кірдун з вёскі
    Птушычы Дараганаўскага сельсавета былога Старадарожскага, а цяпер Асіповіцкага
    раёна. У ёй нарадзілася 10 дзяцей: 6 дачок і 4 сыны. Лёс братоў Сцяпана,
    Рыгора, Арцёма, Івана ў суровыя ваенныя гады склаўся па-рознаму. Але агульнае ў
    іх было адно: яны абаранялі сваю Радзіму…

    Сцяпан і Арцём Тарасавічы ўсё сваё кароткае жыццё
    пражылі ў роднай Беларусі. Старэйшы Сцяпан працаваў у Дараганаўскім лясніцтве,
    у гады акупацыі змагаўся ў партызанскім атрадзе. Перад вызваленнем захварэў на
    туберкулёз лёгкіх. Кароткі час пасля вайны быў лесніком у вёсцы Каменка, але
    хвароба перамагла і яго не стала. Пахаваны на Птушыцкіх могілках.

    Арцём нарадзіўся ў 1903 годзе. Адслужыў,
    вярнуўся да сям’і ў Радуцічы, у 1927 годзе быў абраны вяскоўцамі старшынёй
    камітэта беднаты, а ў трыццаць другім — старшынёй калгаса «Камінтэрн”, які на
    пачатку 50-ых далучыўся да калгаса імя Ульянава. На гэтай пасадзе і працаваў да
    прыходу немцаў.

    Калектыўная гаспадарка, якую ўзначальваў,
    развівалася паспяхова: пабудавалі дзіцячы садок, клуб, школу, канюшню. Калгас
    існаваў нават у першыя месяцы акупацыі. Тады ўсю жывёлу вырашылі раздаць
    калгаснікам, паспелі сабраць ураджай і звезці яго ў лес, а пустое гумно
    спаліць, нібы пажар утварыў нехта невядомы. Хлеба фашысты не атрымалі —
    калгаснікі размеркавалі яго па колькасці членаў сям’і. Але фашысцкай расправы
    Арцёму Кірдуну ўдалося пазбегнуць: пайшоў у партызаны. Чатыры разы яго вадзілі
    на расстрэл — высочваў мясцовы паліцай-здраднік, але ўвесь час удавалася ўцячы.
    Апошні раз дапамагла перакладчыца, якая рабіла ў немцаў. З ворагам ён змагаўся
    ў партызанскай брыгадзе імя Катоўскага ў адным атрадзе з братам Сцяпанам. Быў
    паранены, лячыўся ў шпіталі…

    Калі вярнуўся на радзіму, зноў узначаліў калгас,
    потым яго перавялі дырэктарам цагельнага завода ў вёсцы Шушараўка на
    Старадарожчыне. У кастрычніку пераможнага года, калі дабіраўся адтуль да сям’і
    ў Радуцічы, ішоў, як звычайна, пяшком праз лес і натрапіў на паліцаяў. Тыя
    хаваліся ад расплаты, пазналі былога старшыню і забілі. Пахаваны ён на
    Радуціцкіх могілках.

    Уся сям’я Арцёма Кірдуна была ў партызанах:
    жонка, чатыры дачкі і два сыны. У адным з баёў у Глускім раёне быў забіты сын
    Аляксандр. Жонка Вольга Пракопаўна трапіла ў палон да немцаў, прайшла праз
    канцлагеры Асі-повіч і Бабруйска, а потым была вывезена ў Германію. Вярнулася
    дадому ў ліпені 1945 года.

    Рыгор, трэці з братоў, нарадзіўся ў 1910 годзе.
    У трыццатых гадах змяніў прозвішча на Волгіна, закончыў Мінскае пяхотнае
    вучылішча, служыў у інжынерных войсках у Кушцы, Рыбінску. У 1937 годзе скончыў
    Ваенна-інжынерную акадэмію РСЧА (РККА) імя Куйбышава, атрымаў спецыяльнасць
    ваеннага інжынера-будаўніка. Быў накіраваны на будаўніцтва Ржэўскага
    ўзмоцраёна, потым яго перавялі вы-кладчыкам у ваеннае вучылішча, дзе рыхтавалі
    сапёраў. Далей, па напісаным рапарце, — фронт, дэсантныя войскі. Пра тое, як
    там прыйшлося, можна даведацца з урыўка яго пісьма ад 10 жніўня 1943 года:

    «Добры дзень, родныя мае Мама, Шурык, Віця і
    Бабуля!

    Больш тыдня я Вам не пісаў. Я жывы, здаровы і
    па-ранейшаму ваюю. Апошнія дні было шмат работы, і я не меў часу напісаць.

    Вось ужо 36 дзён як мы знаходзімся ў няспынных
    баях. За гэты час мы змаглі разбіць нямецкія полчышчы, якія рваліся да….
    (выцерта цэнзурай), наступаем на захад ужо прабіліся больш, чым на 100 км. Мы прайшлі сотні
    вёсак, усе яны пустыя. Немцы пры адступленні ўвесь народ пагналі на захад, але
    ім не ўдалося іх вывесці. Кожны дзень мы адбіваем гэтых пакутнікаў фашысцкіх
    звяроў, і яны вяртаюцца ў свае вёскі, цягнучы за сабой свой скарб.

    Вось і ўсе мае навіны, уласна кажучы навін
    многа, але ў пісьме іх не апісаць…”

    За праяўленыя мужнасць і гераізм у баях з
    гітлераўцамі 8 жніў-ня 1943 года афіцэр быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай
    Зоркі, 3 студзеня і 3 лістапада 1944 года — ордэнамі Чырвонага Сцяга,
    шматлікімі медалямі. Корпусны інжынер гвардыі падпалкоўнік Волгін (Кірдун)
    загінуў у баі ў Закарпацці 16 лістапада 1944 года і пахаваны на могілках у г.
    Львове.

    Малодшы з братоў Іван з’явіўся на свет у 1918
    годзе і пражыў доўгае, цяжкае і цікавае жыццё. Пасля вучобы ў Дараганаўскай
    школе па-ступіў у Мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум, у 1939 годзе скончыў
    яго і быў прызваны ў войскі ППА (ПВО), дзе прайшоў шлях ад радавога да
    палкоўніка. Вайну сустрэў у 190-ым зенітна-артылерый-скім палку ППА Каўказскай
    ваеннай акругі. Там жа закончыў палкавую школу і атрымаў званне «старшына”, а
    потым, пасля курсаў павышэння кваліфікацыі, яго прызначылі на пасаду намесніка
    камандзіра батарэі па палітчастці.

    З пачатку вайны ён разам з байцамі выконваў
    адказныя баявыя заданні па абароне стратэгічных нафтавых аб’ектаў Баку і
    Грознага. За смеласць, рашучасць у баях і высокую прафесійную падрыхтоўку яго
    назначылі намеснікам камандзіра дывізіёна па палітчасці.

    Ступені росту Івана Кірдуна наогул выклікаюць
    павагу. На пасадзе памочніка начальніка палітаддзела Бакінскай арміі ППА
    паказаў выключныя здольнасці па выхаванню асабістага саставу, і меней, чым праз
    год, яго накіравалі вучыцца на вышэйшых паліткурсах пры Галоўпалітупраўленні
    Савецкай Арміі. Пасля заканчэння вайны Іван Тарасавіч закончыў
    Ваенна-палітычную акадэмію імя У.І.Леніна. Працаваў у саюзніцкай камісіі па
    Аўстрыі старэйшым рэферэнтам, зампалітам дывізіёна ў Горкаўскім
    зенітна-ракетным вучылішчы войск ППА, начальнікам паліт-аддзела ракетнай базы
    на Сары-Шаганскім выпрабавальным палігоне. Там закончыў ваенную службу, але
    працягваў вучыць ужо грамадзянскую моладзь: спачатку — дырэктар ПТВ № 85 у
    Маскве, праз 2 гады — перавод дырэктарам ПТВ сувязі № 14, якое было ператворана
    ў прафліцэй № 322, які рыхтаваў для сталіцы СССР радыёмеха-нікаў па рамонту
    радыётэлевізійнай апаратуры.

    Бездакорная служба Івана Тарасавіча ў арміі,
    якой ён аддаў 26 гадоў, змаганне з фа-шыстамі, паспяховая работа на працягу 40
    гадоў у сістэме прафесійна-тэхнічнай адукацыі Масквы адзначаны высокімі дзяржаўнымі
    ўзнагародамі — ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, 12
    медалямі. Ён быў таксама ўзнагароджаны сярэбраным і залатым медалём ВДНГ СССР,
    ПТВ № 14 было прысвоена званне «Вучылішча высокай культуры”, а імя гэтага
    чалавека занесена ў Кнігу Гонару Дзяржкамітэта СССР па прафтэхадукацыі. Памёр
    палкоўнік І.Т.Кірдун у 2009 годзе ва ўзросце 92 гадоў і пахаваны ў г. Пушкіна
    Маскоўскай вобласці.

    …Час няўхільна аддаляе нас ад трагічных падзей
    Вялікай Айчыннай вайны. Братам Сцяпану, Арцёму, Рыгору і Івану Кірдунам, як і
    многім другім нашым суайчыннікам, спаўна хапіла і гора, і нечалавечых цяжкасцей
    у жыцці. Але яны не пахіснуліся, з гонарам і да канца выканалі свой свяшчэнны
    абавязак па абароне Радзімы ад ворага.

    Жанна КАРАЛЕНЯ,

    дырэктар краязнаўчага музея ДУА «Дараганаўскі
    вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

    Предыдущая статьяБеражонага Бог беражэ
    Следующая статьяАдысея Таццяны Акалодзька №9

    Реклама

    Последнее

    Лукашенко на женском форуме «За Беларусь»

    Президент Беларуси Александр Лукашенко неожиданно приехал на женский форум "За Беларусь", который проходил в "Минск-Арене", передает корреспондент БЕЛТА.

    В гимназии сделали капитальный ремонт

    Стыльны фасад, рознакаляровы ганак, геаметрычныя малюнкі вышынёю амаль з будынак… Ці хто ведаў, што менавіта так будзе выглядаць гімназія пасля рамонту? Наўрад ці бацькі і дзеці, ды і некаторыя настаўнікі маглі сабе ўявіць, што пераўтварэнне будзе настолькі кантрастным у параўнанні з ранейшым выглядам будынка. Але не толькі знешняе аблічча прыемна радуе педагогаў і вучняў: навучальную ўстанову ўцяплілі з усіх бакоў, а значыць, тут бу-дзе больш цёпла і ўтульна.

    Осиповичский район газоснабжения  готовится к отопительному сезону

    Ежегодно с приходом холодного времени года и окончанием летнего периода начинается подготовка к новому отопительному сезону. Осиповичский район газоснабжения, в соответствии с приказом от 18.05.2020 №161-п «О подготовке предприятия к работе в осенне-зимний период 2020-2021 года», приступило к выполнению комплекса организационно-технических мероприятий, направленных на обеспечение устойчивой, надежной и безопасной эксплуатации объектов газораспределительной системы Осиповичского района в предстоящем осенне-зимнем периоде.

    С 16 по 22 сентября в Беларуси проходит Европейская неделя мобильности

    Европейская неделя мобильности (ЕНМ)— это международная кампания, которая проходит каждый год с 16 по 22 сентября и нацелена на привлечение внимания общественности к проблемам избыточного количества автомобильного транспорта, а также к «озеленение» городских транспортных систем. Все, что делается в течение недели, должно напомнить о негативном влиянии автомобилей на окружающую среду и подтолкнуть людей к использованию альтернативных способов передвижения (общественного транспорта, велосипедов, электромобилей и других).

    С 18 по 21 сентября в Республике Беларусь проходит профилактическая акция «Пристегните детей!»

    С 18 по 21 сентября в Республике Беларусь объявлено проведение профилактической акции «Пристегните детей!», которая направлена на повышение уровня дорожно-транспортной безопасности юных пассажиров.