Баскетбол, чемпионат РБ, 12 тур
Понедельник, 31.01.2011 16:31. Category: Спорт
28-29.01, ХІІ тур. ОСИПОВИЧИ — СОЖ — 83:73 (27:22, 20:25, 21:11, 15:15), 95:84 (23:20, 17:22, 30:13, 25:29).
Команда: пуск! №8
Пятница, 28.01.2011 15:24. Category: Армія
С 20 по 26 января на 174-м полигоне Военно-воздушных сил и войск противовоздушной обороны (Ивацевичский район) 1-й дивизион 336-ой реактивной артиллерийской бригады, хорошо известной на Осиповщине, принимал участие в опытном тактическом учении, в ходе которого запланировано проведение боевых пусков из установок залпового огня "Смерч". Это важное событие не только для бригады, но и для Ракетных войск и артиллерии в целом, поскольку последний раз самые мощные реактивные артсистемы белорусской армии вели огонь по учебным целям более 7 лет назад. О ходе учений с места событий сообщил заместитель командира части по идеологической работе майор Алексей Третьяков:
Не часто, но бывает, что в напряженном ритме жизни любой части наступает период, когда все поставленные задачи выполнены, а до начала нового этапа боевой учебы остается несколько дней. В период с 20 по 28 января 36-я дорожно-мостовая бригада, базирующаяся в Осиповичском районе, как раз и находилась в состоянии такой "оперативной паузы": учебный год закончен успешно, а до прибытия новобранцев-призывников есть еще целая неделя! И, наверное, каждый военнослужащий в этот период относительного покоя не раз мысленно возвращался к событиям прошлого года. Тем более, что воинам-дорожникам действительно есть что вспоминать!
Законы диалектики гласят: у каждого начала есть окончание. Вот вроде бы недавно к КПП 465-ой ракетной бригады в сопровождении машин ГАИ лихо подкатывали автобусы с бритоголовыми призывниками, а уже позади — полтора года, и те же парни, только повзрослевшие, возвращаются домой. Какими прибыли они в 465-ю ракетную бригаду, разместившуюся в Осиповичском районе, как служили, кем стали? На эти вопросы отвечает командир соединения полковник Владимир Верещагин:
У асіповіцкім музеі — Краіна ўзыходзячага сонца №8
Пятница, 28.01.2011 15:20. Category: Культура
— Экспазіцыя вельмі ўнікальная. Прывезена яна з пасольства Японіі ў Беларусі, — гаворыць дырэктар музея Ніна Курыльчык. — Так склалася, што зусім нядаўна наш музей прапаноўваў жадаючым наведаць выставу “Фарбы Індыі”, а зараз як бы ў працяг усходняй тэмы — знаёмства з японскай культурай. Хто ўжо па-спеў пабываць на выставе, думаю, не застаўся абыякавым да ўбачанага на стэндах і пачутага з вуснаў экскурсавода. Вельмі здзіўляе нашых наведвальнікаў унушальных памераў кімано, якое ў паўсядзённым жыцці прадстаўляе прамавугольны халат з шырокімі рукавамі, а ў разгорнутым вы-глядзе нагадвае літару “Т”. Яно не мае памераў і шыецца па адзіным узоры. Многія запытваюцца, як забрацца ў яго. Аказваецца, усё проста — падганяюць па росту складкамі пад поясам. Аднак, каб апрануць кімано на сябе, патрэбна багата намаганняў. Існуюць нават спецыяльна абучаныя “апранальшчыцы”.
30 гадоў і з хлебам, і з песняй №8
Пятница, 28.01.2011 15:19. Category: Культура
...Утульную залу Каўгарскага сельскага клуба цалкам запоўнілі гледачы рознага ўзросту. Сцэна і сцены памяшкання ўпрыгожаны ручнікамі і вышыўкамі мясцовых майстрых Марыі Клыгі і Ніны Міхадзюк. Любімых самадзейных артыстаў Асіповіччыны публіка вітае гучнымі воплескамі і стоячы... Так пачалася вечарына, прысвечаная 30-годдзю народнага каўгарскага ансамбля “Вяселле”.
Больш газет, менш цыгарэт! №8
Пятница, 28.01.2011 15:18. Category: Актуальнае
— Мінулы год быў для нас цяжкім і па-сапраўднаму крызісным, — прызнаецца начальнік асіповіцкага філіяла ААТ “Магілёўсаюздрук” Анатоль Дрывіцкі. — Летась планавалі пашырыць сетку гандлёвых кропак, але адзінае, што змаглі выканаць, гэта замяніць два кіёскі на больш новыя. Адзін з іх — каля дома № 57 па вуліцы Сумчанкі, другі — на перакрыжаванні Сацыялістычнай і Кастрычніцкай. Спадзяёмся, што планы па пашырэнні спраўдзяцца хаця б сёлета. Ужо ўзгаднілі месцы для трох кропак — побач з “Сіці Молам”, райбальніцай і па вуліцы Крыловіча. Зараз чакаем правядзення аўкцыёнаў. Нягледзячы на адкрыццё гандлёвага павільёна напачатку 2010 года, рост узроўню агульнага рознічнага тавараабароту да пазалеташняга пры звычайных 22-25% склаў толькі 17%.
“Масцярок” у руках — музыка ў душы №8
Пятница, 28.01.2011 15:17. Category: Людзі
Валянціне Васільеўне Козел, тынкоўшчыцы Асіповіцкага БУ-89, у некаторай ступені можна пазайздросціць: ніколі ў яе не ўзнікала адчування, што пражыла не сваё прафесійнае жыццё. І зараз, калі працоўны стаж вымяраецца амаль чатырма дзясяткамі гадоў, не шкадуе, што абрала такую дарогу. Скажаце, тынкаванне — не зусім жаночая справа? Можа, зараз яно і так. Калі ж Валянціна Васільеўна працавала ў БУ-27, у іх брыгадзе, якая налічвала каля 30 чалавек, было толькі 2 мужчыны. Гэта цяпер моладзь ставіцца да выбару прафесіі больш прынцыпова і, можна сказаць, з падрабязным пралікам будучых для сябе выгод. Ніхто і не гаворыць, што гэта няправільна. На той жа час юнакі і дзяўчаты паступалі часцей туды, куды была магчымасць, ды яшчэ пажадана бліжэй да дому. Чалавек, які вывучыўся і меў спецыяльнасць, быў у вялікім прэстыжы. Асабліва што тычылася вяскоўцаў.
Бацькі і дзеці №8
Пятница, 28.01.2011 15:15. Category: Людзі
Рухаючыся цягніком з Магілёва да нашага райцэнтра або ў адваротным накірунку, праязджаеш праз станцыю Асіповічы-ІІ. Нічым асаблівым яна не выдзяляецца. Роўным шнурочкам цягнецца ў адзін і ў другі бок чыгуначнае палатно. Паабапал дарогі — аздобленае па-сучаснаму памяшканне вакзала, па-суседству з ім размясціліся іншыя станцыйныя гаспадарчыя пабудовы. Трошкі далей віднеецца двухпавярховы дом, дзе 32 гады таму ў сям’і чыгуначнікаў Таісіі і Аляксандра Чаропкаў нарадзіўся сын Міхаіл.
Пражыць жыццё годна №8
Пятница, 28.01.2011 15:14. Category: Людзі
З 2002 года Наталля Сцяпанаўна ўзначальвае Замошскі селькам Асіповіцкага раёна, адначасова з’яўляецца старастай гэтага населенага пункта. Стараста на вёсцы — што гаспадар у хаце. Магчыма, нехта адносіцца да такога сцвярджэння як да паэтычнай гіпербалы, а вось жыхары Замошша з выказваннем цалкам згодны. Iніцыятар і душа вясковых свят, нязменны старшыня ўчастковай выбарчай камісіі, арганізатар многіх важных спраў для вёскі... Старшыня Вяззеўскага сельвыканкама Iван Вярыга называе яе своеасаблівым “філіялам сельскага Савета”.
«НОН-СТОП»: вяззеўскі эксперымент №8
Пятница, 28.01.2011 15:13. Category: Культура
Гісторыя сусветнай поп-музыкі ведае багата яркіх прыкладаў знакамітых трыа, квартэтаў і нават квінтэтаў. Шведская чацвёрка “ABBA”, англійская пяцёрка “Spаce girls” — усіх не пералічыць. Многія кіраўнікі эстрадных студый перакананы, што поп-калектыў з некалькімі вакалістамі глядзіцца на сцэне значна больш выгадна. Аднак ці заўжды гэта так? Прынамсі, беларуская “копія” расійскай “ВИА Гры” пад назвай “Топлесс” ставіць пад вялікае сумненне гэтае меркаванне. Увогуле, безаблічнасць беларускіх эстрадных калектываў і салістаў — хвароба, характэрная не толькі для айчыннага шоу-бізнесу, але і для многіх лакальных вакальных студый. На шчасце, ёсць і выключэнні. Адно з іх — гэта “Нон-стоп”, старшая група ўзорнага клуба аматараў поп-песні “Хваля” Вяззеўскага Дома культуры Асіповіцкага раёна, кіраўніком якога з’яўляецца Iрына Забаўская.
101 предупреждает… №8
Пятница, 28.01.2011 15:11. Category: Актуальнае
В 2010 году в Осиповичском районе произошло 70 пожаров, из них 19 — в городе, 60 — в частном жилом секторе. В огне погибло 6 человек. Ущерб от пожара составил 274 млн. рублей. Среди основных причин их возникновения — неосторожное обращение с огнем, неисправное печное отопление, поджоги, неисправное электрооборудование, детская шалость. Трагическая обстановка с пожарами и гибелью на них людей сложилась в Могилевской области в начале 2011 года: жертвами безжалостного огня стало уже 25 человек. И причина не военные действия или стихийные бедствия, а собственная беспечность и халатность в обращении с огнем!
Асіповіччына: яшчэ раз пра банкаўскі пластык №8
Пятница, 28.01.2011 15:10. Category: Эканоміка
Падлічана, што ў нашай краіне ўстаноўлена каля 3 тысяч банкаматаў, звыш 3,5 тысяч інфакіёскаў і больш за 80 імпрынтараў. Плацёжнымі тэрміналамі аснашчана каля 17 тысяч арганізацый гандлю і сэрвісу. У іх працуюць каля 30 тысяч плацёжных тэрміналаў. У Нацбанку падлічылі, што за тры месяцы ў сярэднім ажыццяўляецца каля 340,2 млн. аперацый з выкарыстаннем банкаўскага пластыку. У беларускіх рублях абарот па іх складае 37.617.316 млн. рублёў.
Новы падыход распаўсюджваецца №8
Пятница, 28.01.2011 15:09. Category: Эканоміка
Тыдзень назад у СВК “Калгас “Авангард” Асіповіцкага раёна устаноўлена абсталяванне для выпайкі цялят КВТ-2.
Педагагічны марафон на Асіповіччыне №8
Пятница, 28.01.2011 15:08. Category: Адукацыя
“Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыйным працэсе і кіраўніцкай дзейнасці” — так называецца педагагічны марафон, які стартаваў у канцы мінулага года і завяршыць сваё шэсце ў красавіку.
"Няхай цябе заўважаць" №8
Пятница, 28.01.2011 15:07. Category: Актуальнае
"Няхай цябе заўважаць" — менавіта пад такой назвай прайшла ў Асіповіцкім раённым Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва акцыя для маламаёмнай катэгорыі насельніцтва. На працягу двух тыдняў студзеня прадстаўнікі ўстановы раздалі сваім падапечным больш за 30 флікераў.
Выратавалі №8
Пятница, 28.01.2011 15:05. Category: Без рубрики
3 студзеня Леанід Татур, стралок стралковай каманды № 12 па ахове аб’екта на станцыі Ялізава Гомельскага атрада ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі знаходзіўся на пасту каля маста праз раку Бярэзіна. Недалёка ад вартавога займаўся сваімі справамі Сяргей Прымак — абходчык пуці і штучных збудаванняў Асіповіцкай дыстанцыі пуці. Раптам мужчыны пачулі крыкі аб дапамозе: прыблізна ў 250 метрах ад чыгункі ...
Па працы і пашана №8
Пятница, 28.01.2011 15:03. Category: Без рубрики
Днямі былі падведзены вынікі работы Дэпартамента "Белаўтадар” Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь у галіне дарожнай дзейнасці за мінулы год і за трэцюю пяцігодку. Асіповіцкае ДЭУ № 73 — адзіная дарожна-эксплуатацыйная служба ў Магілёўскай вобласці — атрымала Ганаровую грамату Дэпартамента за паспяховае выкананне вытворчых паказчыкаў, якія прадугледжваліся Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2006-2010 гады.
Страница 1 из 6:1 2 3 4 » Последняя »