9.6 C
Осиповичи
Четверг, 4 июня, 2020
Еще

    Жыццёвае крэда — служыць людзям

    Популярное

    Работники «скорой» получили очередную партию средств защиты

    Земляки продолжают помогать нашим медикам. Так, на днях Сергей Плют, возглавляющий ЧТУП "ПлютАвтоДом", безвозмездно передал коллективу отделения скорой медицинской помощи райбольницы 46 комплектов СИЗ. К слову, местный предприниматель поддерживает медработников не впервые.

    Министром ЖКХ назначен Андрей Хмель

    Министром жилищно-коммунального хозяйства назначен Андрей Хмель. Соответствующее кадровое решение принял сегодня Президент Беларуси Александр Лукашенко, передает корреспондент БЕЛТА. Источник: БЕЛТА

    Румас ознакомился с техпроцессом Осиповичского завода транспортного машиностроения

     Премьер-министр Сергей Румас во время рабочей поездки в Могилевскую область посетил Осиповичский завод транспортного машиностроения и ознакомился с ходом сельскохозяйственных работ на филиале "Белшина-Агро"...

    Дмитрий Матусевич возглавит Госкомитет по имуществу

    Дмитрий Матусевич возглавит Государственный комитет по имуществу. Соответствующее кадровое решение принял сегодня Президент Беларуси Александр Лукашенко. Источник: БЕЛТА

    Лічбы часам «гавораць” у шмат разоў больш, чым шматслоўныя прамовы-выказванні, таму і хочацца пачаць гэты артыкул з дзвюх. Уявіце: у вашым падпарадкаванні цэлых шэсць соцень чалавек. Кожны — са сваім характарам, сваімі схільнасцямі, сваім уменнем і жаданнем рабіць, уласным светапоглядам на розныя бакі жыцця. Не так проста кіраваць такім калектывам. А галоўная задача — абслугоўванне… 150 кіламетраў падземных камунікацый. І не проста нейкіх правадоў ці труб, а цеплавых сетак. Тых самых, па якіх нават у самыя сцюдзёныя зімовыя дні ідзе ў нашы кватэры і дамы цяпло. А цяпер уявім, што ў 30-градусны мароз у вас перасталі грэць батарэі… Ды што гаварыць пра зіму! I летам, у перыяд прафілактычных рамонтаў, на тыдзень-два спыняецца падача падагрэтай вады — далёка не кожны разумее гэта правільна…

    — Начамі, калі наступае ацяпляльны сезон, адчуваю сябе асабліва некамфортна,— гаворыць Леанід Сцяпанавіч Змачынскі. — Гаспадарка вялікая — усялякае можа быць.

    …У канцы мінулага тыдня падыходзіў да канца яго чарговы водпуск. Ён, пабываўшы з раніцы на дачы і ўправіўшыся там з запланаванымі работамі — няшчадна смаліць сонца і ўсё жывое просіць вады, — вярнуўся дадому. Дамовіліся наконт сустрэчы, прыселі на лавачцы. І пачаліся ўспаміны…

    Не скажаш, што ў свой час вёска Асавок была аднесена, да, так званых, неперспектыўных. Гэта відавочна і сёння: колькасць дамоў у ёй хоць і зменшылася, аднак не так значна. Праўда, насельніцтва паменела. Раней у кожнай хаце па 3-5 дзяцей было. Цяпер жа ўсё больш дачнікі селяцца. Быў у вяскоўцаў свой клуб. Пачатковая школа працавала…

    Тут, у Асаўку, дзе нара-дзіўся Леанід, і прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады. Тут чатыры класы закончыў. У цэнтры, у Каменічах, сярэдняй школы яшчэ не было — даводзілася з аднавяскоўцамі дабірацца да Градзянкі. Балазе, лясная дарога восенню і вясной не надта стамляла. Зімой — іншая справа…

    І падабалася, і найбольш лёгка давалася Змачынскаму матэматыка. Таму не раздумваў пасля дзесяцігодкі: падаў дакументы ў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут. Закончыў яго ў 1972 годзе, атрымаў накіраванне ў райцэнтр Дзямідава Смаленскай вобласці. Стаў галоўным механікам ПМК, асноўнай задачай якога было сельбудаўніцтва. Быў майстрам цэха Мінскага доследна-механічнага завода.

    Пастаянная прапіска Леаніда Сцяпанавіча ў Асіповічах пачалася з 1974 года, калі стаў тэхнікам-канструктарам кардонна-руберойдавага завода. Там жа рабіў майстрам па рамонце абсталявання кацельні.

    Старажылы горада памятаюць, колькі розных аб’яднанняў ды раз’яднанняў, пачынаючы з канца сямідзесятых гадоў, прайшло ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Вось і назва пасад Леаніда Змачынскага паэтапна змянялася. Быў дырэктарам Асіповіцкага аб’яднання камунальных кацельняў, галоўным інжынерам гарадскога вытворчага аб’яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дырэктарам ГВА ЖКГ, начальнікам рамонтна-будаўнічага ўпраўлення горада, дырэктарам раённага вытворчага аб’яднання ЖКГ, дырэктарам Асіповіцкага ўнітарнага камунальнага аб’яднання «Цепла-энергетыка”. І толькі з 2001 года па сённяшні дзень ён — дырэктар унітарнага камунальнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

    Калі працаваць было прасцей? А гэта як і з якога боку глянуць. Скажам, раней у пастаянных просьбах праводзіў часу нямала: тэхнікі, неабходнай для тых жа земляных работ, як кажуць, кот наплакаў. Патрэбны экскаватар — шукай у іншых арганізацыях. Кран ці бульдозер таксама прыходзілася «здабываць”. Праўда, былі распрацаваны і зацверджаны мясцовай уладай графікі пастаўкі тэхнікі камунальнікам. Аднак, як кажуць, гэта на паперы ўсё выглядае гладка…

    Зараз арганізацыя насычана тэхнікай і механізмамі. Аднак аб’ём работ вырас непараўнальна. Пра 150 кіламетраў цеплавых сетак ужо гаварылася. Дзейнічаюць 38 кацельняў. Як адзначыў Леанід Сцяпанавіч, ад Краснага да Дрычына. У гаспадарцы 9 цэнтральных цеплапунктаў. Словам, і сённяшняя вёска — на абслугоўванні камунальнікаў.

    Спецыяльна адкрыў тлумачальны слоўнік беларускай мовы. Не ранейшы, 1978 года, а выпушчаны 11 гадоў назад. Чытаю: «Камунальны — які мае адносіны да гарадской гаспадаркі”. Бачыце, пра сяло — ні слова. А жыццё і праца нашых камунальнікаў без паслуг вяскоўцам і не ўяўляецца зараз.

    — Часта ўспамінаецца работа ў школе,— гаворыць адна з былых дырэктараў. — Дакладней, пастаянны галаўны боль наконт работы школьнай кацельні. Не столькі ўрокі ды іншыя клопаты хвалявалі ў час ацяпляльных сезонаў, як гэтая «падсобная” гаспадарка: хаця б нічога не здарылася… Памятаю, як Леанід Сцяпанавіч сам прыехаў да нас, паглядзеў, ацаніў абстаноўку. I калі кацельню перадалі на баланс камунальнікам, то ўздыхнула з палёгкай. Думаю, тое ж могуць сказаць і другія былыя калегі: як падарунак, атрымалі значна больш часу для заняткаў непасрэдна школьнымі праблемамі.

    Камунальная служба — не толькі адно цяпло. Ёсць рамонтна-будаўнічая вытворчасць, выконваюцца сантэхмантажныя, электрамантажныя, праектныя работы. Дзейнічае дрэваапрацоўка. Аказваюць камунальнікі транспартныя і рытуальныя паслугі.

    Змачынскаму даводзіцца ўнікаць у розныя вытворчыя праблемы, якіх у такой вялікай і разнастайнай гаспадарцы нямала. Аднак не скардзіцца кіраўнік на цяжкасці. Ведае, што выбраў служэнне людзям, таму і імкнецца весці давераны ўчастак так, каб менш было скаргаў і праблем як у гараджан, так і ў вяскоўцаў. Таму і ацэньваецца праца яго калектыву высока. Леанід Сцяпанавіч не аднойчы быў адзначаны Ганаровай граматай абласнога вытворчага ўпраўлення ЖКГ. Захоўваюцца ў яго і Грамата Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровыя граматы аблвыканкама. Ды і працоўны калектыў УКП ЖКГ не раз прызнаваўся пераможцам абласнога спаборніцтва. Па выніках работы за 2002 год Леанід Змачынскі быў удастоены спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама «Чалавек года”, а двума гадамі раней — значка «Ганаровы работнік ЖКГ”.

    Нельга абысці маўчаннем той факт, што ён неаднаразова выбіраўся дэпутатам гарадскога і раённага Саветаў. Пры гэтым чалавеку большасць галасоў аддавалі жыхары Ялізава і Татаркі, калі былі альтэрнатыўныя кандыдатуры. Значыць, давяралі, верылі свайму выбранніку людзі, спадзяваліся на дапамогу ў пэўных сітуацыях.

    Па характары Леанід Сцяпанавіч вытрыманы. З падначаленымі — заўсёды ветлівы і тактычны.

    Ужо казаў, што на мінулым тыдні ў яго заканчваўся чарговы водпуск. Аднак не вытрымаў — у апошні дзень адпачынку наведаў сваю гаспадарку. I завітаў у кантору не таму, што не давярае падначаленым, сумняваецца ў іх арганізатарскіх здольнасцях, спадзяецца толькі на сябе. Сапраўднага гаспадара можна пазнаць і ацаніць па справах яго кадраў. Спраўляюцца добра без непасрэднага начальніка — значыць, умела пада-браў кадры, змог належна выхаваць іх.

    У пятніцу ж Змачынскі ўнік у фінансавыя пытанні, пацікавіўся ходам падрыхтоўкі да зімы — як ідзе нарыхтоўка неабходнага запасу паліва, колькі аб’ектаў атрымалі пашпарты гатоўнасці, што набыта ў запас на выпадак надзвычайных здарэнняў. Размова з намеснікам і галоўным інжынерам пацвердзіла: заданні выконваюцца, усё ідзе па плану. Дарэчы, мясцовыя камунальнікі штотыднёва даюць справаздачу па многіх паказчыках у вобласць. І калі б штосьці зрывалася, кіраўніку не далі б спакою і ў час планавага адпачынку.

    Леанід Сцяпанавіч у час гутаркі неаднойчы падкрэсліваў: замена на любыя пасады ва УКП ЖКГ ёсць, пры гэтым рэзерв кадраў надзейны. А што датычыць пад-рыхтоўкі кадраў да асабліва адказнага сезона — ацяпляльнага, то арганізоўваецца штогадовая перападрыхтоўка ўсяго абслугоўваючага персаналу. Нядаўна, напрыклад, дзяржкантроль сумесна з праматамнаглядам правялі праверку арганізацыі — сур’ёзных праблем і парушэнняў не адзначана.

    Што непакоіць сёння камунальную службу? Зношанасць абсталявання, перададзенага ёй раней на баланс. Патрэбна замена катлоў. На цеплатрасах губляецца каля 15 працэнтаў энергіі. Праўда, кожны год на 6 кіламетрах цеплатрасы замена вядзецца, але гэта толькі 4 працэнты ад агульнай працягласці.

    Калі коратка сфармуляваць асноўныя напрамкі работы ЖКГ, то ў першую чаргу варта назваць зніжэнне сабекошту выпрацоўваемай цеплавой энергіі, яе зберажэнне, замена газу на мясцовыя віды паліва. Дзве кацельні ў горадзе, а таксама кацельні ў Цэлі і пасёлку Савецкі пераведзены на выкарыстанне шчэпак і дроў — і гэта дазволіла давесці вы-працоўку энергіі на такім паліве да 55 працэнтаў. Для падрыхтоўкі шчэпак набыта спецыяльная машына.

    Замена ўстарэўшых катлоў і помпавага абсталявання будзе працягвацца. Як і ўстаноўка частотных генератараў. Прыборы ўліку цяпла сёння маюць ужо ўсе жылыя дамы, дзе для гэтага былі адпаведныя ўмовы. Вядзецца пастаянны кантроль за спажываннем цяпла.

    Ёсць і яшчэ адзін момант, які непакоіць кіраўніка: разлікі насельніцтва.

    — У нас 7-8 працэнтаў патэнцыяльных неплацельшчыкаў, — адзначае Леанід Сцяпанавіч. — Лічу, што заканадаўчая база ў гэтых адносінах патрабуе дапрацоўкі.

    З гэтым нельга не пага-дзіцца. Жыве яшчэ ў некаторых імкненне існаваць, як кажуць, на халяву. Як быццам тым жа камунальнікам цеплаэнергія даецца задарма. А чым больш даўжнікоў і чым вышэйшая сума доўгу, тым больш праблем набыць неабходныя механізмы і матэрыялы.

    У першы рабочы дзень пасля водпуску ён разам са сваімі памочнікамі яшчэ раз прааналізаваў вытворчыя справы, наведаў рад аб’ектаў. Пабылі ў кацельні № 1, што размешчана ў паўд-нёвай частцы горада, зазірнулі ў тэхнічны сектар праектна-каштарыснага бюро.

    …Сёння ў Леаніда Сцяпанавіча Змачынскага — юбілей. Безумоўна, будуць шматлікія віншаванні, пажаданні. Ад калег па працы, сяброў, знаёмых. Павіншуюць яго і дочкі Святлана і Вольга, якімі бацька і яго жонка Наталля Мікалаеўна, з якой у згодзе і каханні пражылі 34 гады, вельмі ганарацца. Абедзве закончылі Мінскі медыцынскі інстытут. Святлана працуе лечачым урачом у Рэспубліканскім навукова-метадычным цэнтры неўралогіі і неў-рахірургіі, Вольга — неўролаг нашай раённай бальніцы. Будуць за святочным сталом зяць Аляксей і дзевяцігадовы ўнук Ягор, які ўжо загадзя пачаў збірацца ў госці да дзядулі, каб пацягаць яго за бараду, адрасціць якую той пакуль не збіраецца.

    Кажуць, чалавеку столькі гадоў, на колькі ён выглядае. Гледзячы на Леаніда Сцяпанавіча не скажаш, што яму цяпер шэсць дзесяткаў. Хапае ў чалавека ўнутранай энергіі, маладога запалу, імкнення жыць і працаваць як найлепш, аптымізму і веры. Сівізна? Дык яна зусім не старыць, яна — сведчанне сталасці, жыццёвай мудрасці і багатага вопыту.

    Анатоль ТАМАШЭЎСКІ.

    Реклама

    Последнее

    Министром архитектуры и строительства назначен Руслан Пархамович

    Министром архитектуры и строительства назначен Руслан Пархамович. Соответствующее кадровое решение принял сегодня Президент Беларуси Александр Лукашенко.

    Теплая летняя погода установится в Беларуси в ближайшие дни

    Теплая летняя погода установится в Беларуси в ближайшие дни, сообщили корреспонденту БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного загрязнения и мониторингу окружающей среды Минприроды.

    Дмитрий Матусевич возглавит Госкомитет по имуществу

    Дмитрий Матусевич возглавит Государственный комитет по имуществу. Соответствующее кадровое решение принял сегодня Президент Беларуси Александр Лукашенко. Источник: БЕЛТА

    Министром ЖКХ назначен Андрей Хмель

    Министром жилищно-коммунального хозяйства назначен Андрей Хмель. Соответствующее кадровое решение принял сегодня Президент Беларуси Александр Лукашенко, передает корреспондент БЕЛТА. Источник: БЕЛТА

    Лукашенко назначил Александра Субботина вице-премьером

    Президент Беларуси Александр Лукашенко назначил Александра Субботина заместителем премьер-министра Беларуси. Источник: БЕЛТА