-4.6 C
Осиповичи
Пятница, 5 марта, 2021
Еще

    Людзі і лёсы Мелодыі вясковага жыцця 2.02.10, № 8

    Популярное

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...

    В Осиповичах прошел клуб педагогических встреч

    3 марта в МПЦ «Ровесник» прошел клуб педагогических встреч. Первый заместитель председателя райисполкома Сергей Ананич поздравил женщин-педагогов с наступающим праздником и вручил почетные грамоты и благодарственные письма Осиповичского райисполкома.

    4 марта Осиповичский район посетил помощник Президента — инспектор по Могилевской области Леонид Мартынюк

     Асноўнай мэтай візіту высокай пасадавай асобы была сустрэча з працоўным калектывам  ААТ “Гродзенскі шклозавод” філіяла “Ялізава” . Леанід Аляксеевіч расказаў працаўнікам прадпрыемства аб асноўных пытаннях, якія абмяркоўваліся на шостым Усебеларускім народным сходзе.


    Паклон зямлі, што я жыла!
    Я дзецям дзень перадала.
    А.Камароўскі.

    — Коханаўка? Вёска як вёска, не горшая і не лепшая за многія іншыя. Некалі тут былі пачатковая школа, клуб, калгасныя жывёлагадоўчая ферма, цялятнік-адкормачнік. Нямы напамінак аб былым шматлюддзі паселішча — пустуючы двухпавярховы будынак шматкватэрнага дома, — гаворыць старшыня Карытненскага Савета дэпутатаў Тамара Сташэўская.

    Сёння ж гэта ціхая вёсачка, якая ўтвараецца перасячэннямі дзвюх невялічкіх вуліц. Ажывае яна падчас вялікіх праваслаўных святаў. У тыя дні многія вернікі не толькі з навакольных вёсак, а і з іншых куткоў краіны наведваюць царкву ў Прошчы. Вада з крыніцы, што б’е ў лясным масіве непадалёку ад паселішча, лічыцца жыватворнай. I кожны, хто зварочвае ўлева перад Карытным, праходзіць ці праязджае цераз Коханаўку.

    — А пра вяскоўцаў, — працягвае Тамара Мікалаеўна, — лепш, чым хто, пра жыхароў Коханаўкі раскажа старэйшая жыхарка вёскі Браніслава Белагурава.
    I вось мы на падворку ў Браніславы Віктараўны. Ніколі не скажаш, што жыве тут пенсіянерка 1923 года нараджэння — усё дагледжана, двор акуратна расчышчаны ад снегу, у пакоі цёпла і ўтульна.

    Яна нарадзілася ў Коханаўцы. У сям’і выхоўвалася трое дзяцей, рана засталіся без бацькі. З маленства даводзілася шмат працаваць, а вось вучыліся прыхваткамі. «Як стануць авечкі на хлеў, толькі тады ідзём у школу”, — успамінае жанчына. Скончыла сямігодку. Прынялі на працу калгасным рахункаводам.

    — Пра пачатак вайны ў вёсцы даведаліся літаральна 22 чэрвеня, баі тут, вакол Коханаўкі, былі вельмі жорсткія. I сёння ў наваколлі яе знаходзіцца нямала пахаванняў: у жніўні 1941 года былі акружаны і знішчаны ворагам каля двух палкоў вядомай 32-кавалерыйскай дывізіі. Пра гэту трагедыю неаднойчы расказвалася ў «раёнцы», — узгадвае Браніслава Віктараўна.

    Вочы напаўняюцца слязьмі: цяжка, вельмі цяжка перажывае пажылая жанчына раптоўна нахлынуўшыя ўспаміны…

    Пасля вайны Браніслава Віктараўна выйшла замуж. Муж-вайсковец родам быў з Курска, угаварыў пераехаць да яго на радзіму. Але калі паглядзелі, як цяжка і там людзі жывуць, — назад вярнуліся. Хату побач з бацькоўскай паставілі, жыццё ладзіць сталі. Пайшлі абодва працаваць у калгас, дзяцей — іх у Белагуравых нарадзілася пяцёра — расцілі. Дружна, ладна жылі. У 1977 годзе непамернае гора прыйшло ў хату: ад цяжкай хваробы памёр верны спадарожнік і бацька вялікай сям’і Iван Белагураў. Засталася жанчына адна. Хаця — не адна, а з любымі дзецьмі. Кожны з іх ужо даўно жыве самастойна, але да матулі наведваюцца амаль штотыдзень. Не толькі гасцяваць прыязджаюць — усю работу па гаспадарцы зараз вядуць.

    — Можна жыць у вёсцы нябедна! — сцвярджае бабуля Браніслава. — Трэба толькі здароўе, ды адказныя адносіны да працы.

    Сама Браніслава Віктараўна ўсё жыццё толькі так і рабіла. Яе праца на палях роднага калгаса была ў свой час адзначана шэрагам дзяржаўных узнагарод, грашовымі прэміямі. Ды і грамадскай работы не цуралася ніколі. Давяралі вяскоўцы, заўсёды да яе парад і заўваг прыслухоўваліся, не раз выбіралі дэпутатам. I не толькі ў мясцовыя Саветы — яна з’яўлялася нават дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР сёмага склікання.

    Жанчына і зараз, нягледзячы на такі паважаны ўзрост, як кажуць, «правая рука” мясцовай улады, своеасаблівы сувязны паміж Саветам і вяскоўцамі-землякамі. Менавіта таму з гатоўнасцю пагадзілася на колькі слоў пра аднавяскоўцаў:

    — Засталіся ў Коханаўцы лічаныя людзі, усяго 14 душ. Бывае, асабліва зімою, што за дзень чалавека не ўбачыш. Але стараемся наведвацца адзін да аднаго, тэлефанаваць, пра стан здароўя — амаль усе ж пенсіённага ўзросту — даведацца. Самая маладая жыхарка вёскі — Валянціна Дрозд, яна ўжо пяты дзесятак размяняла — працуе загадчыцай вясковай крамы ў Карытным. Мы з Валянцінай Галінеўскай, мусіць, самыя старэйшыя. На тым канцы вёскі два жылыя дамы, дзе па адной гаспадыні засталося. Дзве-тры хаты, у якіх вокны свецяцца — пасярэдзіне вуліцы, некалькі яшчэ тут, у пачатку. Вось і ўвесь «баявы склад” на воку…

    Прайшліся і мы ціхай доўгай вуліцай паселішча. Сустрэць не давялося нікога. Збочылі ў адзін, другі двор — хаты ўсё больш зачыненыя. Патрапілі ў вёску якраз падчас прыезду аўтамагазіна, але моцны вадохрышчанскі мароз не даў магчымасці паразмаўляць з вяскоўцамі на вуліцы, усе стараліся набыць неабходныя тавары ды хутчэй схавацца ў цёплым пакоі.

    Пагутарылі з Верай Iванаўнай Ліпніцкай. Сама яна не мясцовая, але большая палова жыцця аддадзена гэтаму паселішчу. У другой хаце засталі гаспадыню Еўдакію Адольфаўну Свірыд і суседку яе Валянціну Адамаўну Галінеўскую, якая распавядала нам нялёгкую гісторыю свайго доўгага жыцця.

    — З Завулак я родам, гэта Бабруйскі раён, нарадзілася ў 1931 годзе. У хуткім часе пераехалі ў суседнюю вёску — Тарасавічы. Мама там пахавана, яна памерла яшчэ да вайны, услед за бацькам. Мне, самай малодшай з сям’і — усіх нас было васьмёра, сем сясцёр і брат — якраз шэсць гадкоў мінула. Не ведаю з чаго, але я пасля гэтага захварэла на менінгіт. Сёстры вельмі баяліся, што і па мне трэба будзе спраўляць хаўтуры. Але неяк выкарабкалася. Брат адразу пасля смерці маці паехаў вучыцца на рамесніка. Старэйшыя сёстры малайцы, не аддалі нас, меншых, у інтэрнат. Цяжка сіротамі расці, ды яшчэ і без мужыкоў у хаце. Перад самай вайной мы з сястрой удзвюх засталіся, астатнія замуж павыходзілі. Так і жылі адны ў бацькоўскай хаце. У вайну былі з ежы толькі бульбіна, агурок ды капусціна. А як што лепшае, то тут жа знаходзіліся ахвочыя на яго паліцаі ці немцы. Ды і партызанам дапамагалі. Адзежа? Сваё даматканае насілі: сеялі лён, затым пралі, ткалі палатно. Сястрын муж затым шыў нам сукенкі.

    Вайна скончылася, але жыць мы лепей не сталі. Суцяшала тое, што больш не трэба баяцца немцаў, што ўся наша вялікая сям’я засталася жывою. Адно аднаму дапамагаючы, змаглі перажыць цяжкасці. Работы ніякай не цураліся, абы каб на хлеб, як кажуць, зарабіць. А калі вярнуўся на радзіму брат, які жыў ва Украіне, то і наогул усё змянілася ў лепшы бок. Ён быў прызначаны старшынёй калгаса, яго мужчынскае слова і падтрымка былі вельмі дарэчы.

    Прыйшоў час — пайшла замуж. Нарадзілася трое дзетак — два сыны і дачка. Гадаваліся, як і большасць малых, больш у нястачы, а іншы раз і лепшае штосьці перападала. Галоўнае, што вайны не было, вучыцца можна было спакойна. Гэта мне не было за кім грамату атрымліваць, так і пражыла ўсё жыццё, як сляпая. Але распісацца магу, грошы ведаю, толькі вось чытаць не чытаю.

    Можа, каб больш вучоная была, то і лёс склаўся б па-другому і ў мяне, і ў дзяцей маіх. А так няма чым хваліцца. Гора падсцерагала на кожным шляху. Не даў Бог шчасця і дзецям. Дачка ў 42 гады памерла, аднаго з сыноў машына збіла насмерць. Няма вялікай надзеі і на Толю — з трох дзяцей толькі ён і застаўся. Ды і мужа каля 20 гадоў, як пахавала — згарэў, небарака, у агні падчас пажару. Ад хаты нашай тады нічога не засталося, адзін толькі комін, нават уявіць тую карціну страшна… Але жывому — жывое. Купіла сабе невялічкую хацінку на Білобе, ды і жыву колькі гадкоў адна. Пакуль крапчэйшая была, спраўлялася па гаспадарцы сама. Апошнім часам ногі падводзяць — баляць моцна. Зараз сацыяльны работнік дапамагае, два разы на тыдзень наведваецца. Прадукты машына пад дом прывозіць. Дровы таксама цяпер не праблема — былі б толькі грошы: прывязуць, паколюць… Тэлевізар люблю глядзець, асабліва «новасці”. Страшнае ў свеце творыцца! Людзі без вайны гінуць у розных аварыях: то аўтобус перакуліцца, то самалёт разаб’ецца. Калісьці немца баяліся, але верылі, што яго перамагчы можна, а зараз «церарысты” завяліся. I ніхто не ведае, як з імі змагацца, бо вораг гэты нябачны. Атрымліваецца, што ў нас без вайны вайна? Вось і думаю: ці ёсць Бог той на свеце, што столькі бяды навокал?

    Жыву і чую адну і тую ж мелодыю, якая цягнецца і ніяк не скончыцца. Ды і не песня гэта, а галашэнне. Усё жыццё пражыла з прадчуваннем бяды, столькі гора на мяне адну… Больш плакала, чым смяялася. А шчасце? Ці ёсць яно? Я-то з ім не знаёма. У мяне ўсё склалася, як у той прыказцы: «Што ні ўзмах, то ўсё бяда па зубах”.

    * * *
    …У Коханаўцы, як і многіх падобных вёсках і вёсачках, людзі жывуць сціпла і разумна. Дні праводзяць у працы, а пастаянны рух не дае арганізму заржавець. Доўгімі зімовымі вечарамі бавяць час за праглядам тэлеперадач.

    А вуліца ў дзень нашага наведвання вёскі жыла, па ёй раз-пораз імчаліся аўтамабілі. Было ж Вадохрышча, людзі спяшаліся за жыватворнай вадою ў Прошчынскую крыніцу…

    Матэрыял падрыхтавалі Тамара ВАЛАДЗЬКО, Ніна ВIКТОРЧЫК.

    Реклама

    Последнее

    4 марта Осиповичский район посетил помощник Президента — инспектор по Могилевской области Леонид Мартынюк

     Асноўнай мэтай візіту высокай пасадавай асобы была сустрэча з працоўным калектывам  ААТ “Гродзенскі шклозавод” філіяла “Ялізава” . Леанід Аляксеевіч расказаў працаўнікам прадпрыемства аб асноўных пытаннях, якія абмяркоўваліся на шостым Усебеларускім народным сходзе.

    В Осиповичах прошел клуб педагогических встреч

    3 марта в МПЦ «Ровесник» прошел клуб педагогических встреч. Первый заместитель председателя райисполкома Сергей Ананич поздравил женщин-педагогов с наступающим праздником и вручил почетные грамоты и благодарственные письма Осиповичского райисполкома.

    Осиповичский РОЧС предупреждает

    Чрезвычайная ситуация – это всегда реальная угроза жизни и здоровью людей. Отсутствие оповещения в таком случае становится причиной не только паники, но и роста материального ущерба и человеческих жертв. Таким образом, возникает вопрос: что собой представляет и как работает данная система в Республике Беларусь.

    Депутат Могилевского областного Совета депутатов Владимир Рыжанков провел встречу в осиповичском колледже

    2 марта состоялась беседа Владимира Рыжанкова с учащимися третьего курса и работниками Осиповичского государственного профессионально-технического колледжа.