-4.6 C
Осиповичи
Пятница, 5 марта, 2021
Еще

    Звярніце ўвагу! “Камісіёнка” па запатрабаванні 26.01.10, № 6

    Популярное

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Натальи Книги

    Предвыборная программа кандидата в депутаты Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва по Осиповичскому избирательному округу № 89 Книги Натальи Ивановны Работая вместе, сделаем...

    В Осиповичах прошел клуб педагогических встреч

    3 марта в МПЦ «Ровесник» прошел клуб педагогических встреч. Первый заместитель председателя райисполкома Сергей Ананич поздравил женщин-педагогов с наступающим праздником и вручил почетные грамоты и благодарственные письма Осиповичского райисполкома.

    4 марта Осиповичский район посетил помощник Президента — инспектор по Могилевской области Леонид Мартынюк

     Асноўнай мэтай візіту высокай пасадавай асобы была сустрэча з працоўным калектывам  ААТ “Гродзенскі шклозавод” філіяла “Ялізава” . Леанід Аляксеевіч расказаў працаўнікам прадпрыемства аб асноўных пытаннях, якія абмяркоўваліся на шостым Усебеларускім народным сходзе.

    Не сакрэт, што ў многіх з нас у шафах ці на паліцах знаходзяцца рэчы, якімі карыстацца ніхто з членаў сям’і ўжо не будзе. Выкінуць іх — рука не падымаецца, добра, калі можна аддаць блізкім або знаёмым. Ці, як правіла, збіраецца гэта ўсё ў вялікую сумку і падчас адной з паездак да бацькоў перадаецца туды, дзе ціха-мірна ўладкоўваецца на гарышчы.

    Але ж фінансава гэта не зусім апраўданыя метады: іншы раз бывае, што рэч амаль новая і выкідваць яе шкада. Несці на рынак і прадаваць як «б/у” не дазваляе сціпласць. Можна, канечне, размясціць аб’яву ў газеце або нават у Інтэрнэце, бывае, што другое дыханне вашым рэчам могуць даць старызнікі. Але, пагадзіцеся, што камісійныя магазіны таксама павінны мець права на жыццё. У Магілёве, напрыклад, такі магазін існуе даўно і карыстаецца вялікім попытам у гараджан. Ёсць такія гандлёвыя кропкі і ў Мінску.

    Нарэшце з’явілася падобнае і ў нашым горадзе: ААТ «Гандаль” па шматлікіх запытах грамадзян узнавіў работу камісійнай крамы. Знаходзіцца яна ў памяшканні былога хлебнага магазіна, што па вуліцы Каму-ністычнай. Можа, для некаторых і не надта зручнае месца ў параўнанні з былымі часамі, калі крама «жыла” ў падвальным памяшканні Дома быту. Затое зараз і знешне, і ўнутры выглядае яна прэзентабельна. Гандлёвая зала невялікіх памераў утульна размясціла на сваіх стэлажах прынесеныя камітэнтамі рэчы. У асноўным — дарослае і дзіцячае адзенне і абутак. Невялікай колькасцю прадстаўлены гаспадарчыя і спартыўныя тавары, бытавая тэхніка.

    — Як правіла, людзі прыносяць тое, што ўжо не выкарыстоўваюць самі, — адзначае загадчыца магазіна Алеся Трацэўская. — Напачатку знеслі ўсё барахло, якое ў каго завалялася ў кватэрах і дамах. Прый-шлося нават многім тэлефанаваць, каб забралі свае рэчы як незапатрабаваныя. Але пасля сітуацыя памянялася да лепшага. Зараз у асноўным прымаюцца на камісію добрыя, хоць і «бэушныя” рэчы.

    Акінуўшы вокам тавар, не пагадзіцца з ёй нельга. На плечках — дабраякасныя дублёнкі, разнастайныя сукенкі і кашулі.

    Пакуль гутарыла з прадаўцом, дзверы магазіна практычна не зачыняліся. Адзін за адным уваходзілі пакупнікі. Хтосьці прыглядваўся да цэнаў, нехта імкнуўся ў кабіну для прымерак, хтосьці ўжо вы-значыўся з пакупкай.

    — Гэта ўжо не першая тут мною набытая рэч, — шчыра прызналася адна з пакупніц. — Мінулы раз засталася задаволена і пакупкаю, і цаной. Ды і сама ўжо паспрабавала зарабіць некалькі тысяч рублёў на здадзенай сюды асабістай маёмас-ці. Вельмі зручная справа.

    Па словах Алесі Мікалаеўны, у асноўным такой паслугай карыстаюцца людзі сярэдняга ўзросту. Асаблівы попыт — на добры сезонны абутак, спартыўныя тавары тыпу лыжаў, санак, канькоў, на бытавую тэхніку. Эксклюзіўны тавар — кальян коштам 140 тысяч рублёў. Самую танную рэч можна набыць за дзве тысячы, самая дарагая — дублёнка (300 тысяч). Бывае, што ў магазін трапляюць антыкварныя рэчы накшталт старадаўняга самавара, гадзінніка. Ацэнка праводзіцца на дагаворнай аснове сумесна з гаспадаром. Працэнт зносу не ўказваецца. Калі тавар заляжаўся на паліцы больш за 20 рабочых дзён, ён уцэньваецца на 20%, другая, а калі патрэбна, то і трэцяя ўцэнкі — праз два тыдні па жаданні камітэнта на 30 і 50% адпаведна. Камісійны збор складае 20% ад цаны на момант продажу. Пры здачы на камісію патрабуецца пашпарт.

    Безумоўна, кожны з нас сам выбірае, што рабіць з адслужыўшымі свой век рэчамі. Аднак, пагадзіцеся, і такая паслуга неабходная для жыхароў горада — асабліва тых, хто прывык лічыць грошы. Магазін толькі робіць першыя крокі. Хто ведае, можа ў хуткім часе там з’явіцца і букіністычны аддзел, дзе зацікаўлены чалавек зможа набыць сабе патрэбныя кнігі? Напрыклад, тую ж самую прафесійную літаратуру, якая так запатрабавана сярод студэнтаў і абітурыентаў…

    Ніна ВІКТОРЧЫК.


    Реклама

    Последнее

    4 марта Осиповичский район посетил помощник Президента — инспектор по Могилевской области Леонид Мартынюк

     Асноўнай мэтай візіту высокай пасадавай асобы была сустрэча з працоўным калектывам  ААТ “Гродзенскі шклозавод” філіяла “Ялізава” . Леанід Аляксеевіч расказаў працаўнікам прадпрыемства аб асноўных пытаннях, якія абмяркоўваліся на шостым Усебеларускім народным сходзе.

    В Осиповичах прошел клуб педагогических встреч

    3 марта в МПЦ «Ровесник» прошел клуб педагогических встреч. Первый заместитель председателя райисполкома Сергей Ананич поздравил женщин-педагогов с наступающим праздником и вручил почетные грамоты и благодарственные письма Осиповичского райисполкома.

    Осиповичский РОЧС предупреждает

    Чрезвычайная ситуация – это всегда реальная угроза жизни и здоровью людей. Отсутствие оповещения в таком случае становится причиной не только паники, но и роста материального ущерба и человеческих жертв. Таким образом, возникает вопрос: что собой представляет и как работает данная система в Республике Беларусь.

    Депутат Могилевского областного Совета депутатов Владимир Рыжанков провел встречу в осиповичском колледже

    2 марта состоялась беседа Владимира Рыжанкова с учащимися третьего курса и работниками Осиповичского государственного профессионально-технического колледжа.