15.7 C
Осиповичи
Вторник, 7 апреля, 2020
Еще
    Array

    Добраўпарадкаванне Ці трэба чакаць вясны? 24.11.09, № 97

    Популярное

    В Осиповичском районе выявлены случаи коронавирусной инфекции

    По сообщению Осиповичского районного центра гигиены и эпидемиологии, в Осиповичском районе зарегистрированы случаи коронавирусной инфекции.

    Город Осиповичи преображается

    Вясна — пара аднаўлення. Як у прыродзе, так і ў населеных пунктах. Сёлета на вуліцах райцэнтра асабліва актыўна пачаліся рамонтныя работы, вядзе іх УКП ЖКГ

    Утвержден порядок взаимодействия органов госуправления по обеспечению соблюдения самоизоляции

    Утверждена инструкция о порядке взаимодействия органов государственного управления и иных организаций по обеспечению соблюдения мер самоизоляции лицами, прибывшими в Беларусь из стран, в которых регистрируются случаи инфекции COVID-19. Это предусмотрено постановлением Минздрава, МВД и Госпогранкомитета от 2 апреля №27/73/4, которое сегодня официально опубликовано на Национальном правовом интернет-портале

    Добраўпарадкаванне
    Ці трэба чакаць вясны?

    На мінулым тыдні супрацоўнікі жыллёва-камунальнага аддзела райвыканкама, міліцыі, райЦГЭ, ДУКВП “Райсервіс” і журналісты “раёнкі” правялі серыю рэйдаў па добраўпарадкаванні вуліц райцэнтра. Былі правераны прамысловыя прадпрыемствы і аб’екты сацкультбыту, а таксама прыватны сектар. Аб ходзе апошняй паездкі, якая адбылася ў пятніцу, 20 лістапада, — наступны рэпартаж.
    Спачатку наш аўтамабіль накіроўваецца на паўднёвы бок Асіповіч. Пачынаем з вулі-цы Рабоча-Сялянскай, спыняемся каля адміністрацыйнага будынка ДРБУ-199. Прылягаючая тэрыторыя выглядае ладна: апаўшае лісце прыбрана, газоны і кветнікі дагледжаны па-гаспадарску.
    Але ад пільнага вока рэйдавай брыгады не схаваліся кучы кляновага лісця, што спакойна ляжалі на пустэчы за канавай насупраць. Некалькімі метрамі наперад сярод невялікага кустоўя прыцягвае ўвагу вялікая гара бытавога смецця, па ўсім відаць, належыць яна гаспадарам навакольных уласных сядзіб.
    Рухаемся па Рабоча-Сялянскай у бок Пратасевіч. Ня-гледзячы на тое, што выглядае вуліца даволі чыста і акуратна, такія-сякія хібы ўсё ж ёсць. Тычацца яны ў асноўным тэрыторый каля дамоў №№ 16 і 18: на вуліцы ляжаць будаўнічыя матэрыялы — дошкі, друз… Размова з гаспадарамі — папярэджванне…
    На вуліцы Калініна ўвагу ўдзельнікаў рэйда прыцягваюць груды згрэбенага апаўшага лісця. Гаспадыня тлумачыць, што не можа звезці яго, бо смеццявоз ДУКВП “Райсервіс” ездзіць у той час, калі ўсе на працы. Праязджаем па вуліцы Стэльмаха, завулку Агародным, зварочваем на вуліцу Казлоўскай. Каля агародж сядзіб нярэдка ляжыць папера, ПЭТФ-бутэлькі, апаўшае восеньскае лісце. Трэба адзначыць, што такая сітуацыя назіраецца не толькі каля тых хат, дзе ніхто не жыве, але і там, дзе гаспадарамі з’яўляюцца маладыя здаровыя людзі. І іх зусім не турбуе той факт, што супраць яго дыхтоўнай дагледжанай хаты высіцца вялікі сметнік бытавых адыходаў: розныя ўпакоўкі харчовых прадуктаў, бульбяное лушпінне, бляшанкі ад рыбных кансерваў. Падобнае давялося ўбачыць на вул. М.Горкага, у шэрагу іншых мясцін.
    А колькі гор нераспілаваных дроў ляжыць скрозь па гарадскіх вуліцах! Балазе, зіма ў гэтым годзе не спяшаецца, восень стаіць хоць і дажджлівая, але цёплая, дык уладальнікі прыватных дамоў усё яшчэ рыхтуюцца да ацяпляльнага сезона. Але ў некаторых гаспадароў гэты працэс празмерна зацягнуўся. Бярвенні ляжаць каля плота тыднямі — пацвярджэнне гэтаму ўбачылі на вуліцах Ленінскай, Матросава, М.Горкага, Мінскай, Базарная плошча ды іншых.
    Ці варта казаць, што яны не ўпрыгожваюць выгляд гарадскіх вуліц? Каб прымусіць непаспеш-лівых гаспадароў падрыхтавацца да зімы, прадстаўнік раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі выпісвае ўсім акты-прадпісанні.
    Заглянулі ў той дзень і на вуліцу Патоцкага. Галоўная вуліца мясцовых чыгуначных прадпрыемстваў і арганізацый выглядае даволі акуратнай. Бачна, што кіраўнікі тут добра памятаюць аб тым, што санітарны дзень па пятніцах ніхто не адмяняў.
    Каля адміністрацыйнага будынка БУ-2 кучы згрэбенай лістоты, хочацца спадзявацца, што да вечара таго дня яны былі прыбраны.
    А вось гаражны кааператыў, што размешчаны насупраць адміністрацыйнага корпуса гэтай арганізацыі, выглядае поўнай процілегласцю. Там пра чысціню і парадак застаецца толькі марыць. Дарэчы, падобны малюнак давялося назіраць і каля гаражных кааператываў “Аўтааматар” 2 і 3.
    Не вельмі прыемным атрымаўся наш прыезд і для кіраўнікоў вядомай крамы “Ваш дом” і ААТ “Елена”, якія таксама атрымалі акты-прадпісанні.
    Калі гэтыя прадпісанні не будуць выкананы да ўстаноўленага тэрміну, прыйдзецца заплаціць штраф. У адпаведнасці з артыкулам 16.8 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях гэтая сума можа скласці для грамадзян ад 2 да 30, індывідуальных прадпрымальнікаў — да 50, а для службовых асоб — да 200 базавых велічынь.
    Увогуле за час рэйдаў мінулага тыдня было выпісана 23 прадпісанні. Вось і лічыце, што больш выгадна: не забруджваць вуліцу і сачыць за парадкам, ці жыць у сметніку і плаціць штраф?
    …Зусім іншая і, што прыемна, намнога лепшая сітуацыя была адзначана ўдзельнікамі другой рэйдавай групы, якая вяла агляд прамысловай зоны горада. Хібаў добраўпарадкавання тут было выяўлена зусім няшмат, а іх адносна невялікі маштаб даў надзею, што выпраўлены яны могуць быць у бліжэйшы час.
    А пакуль шэрай заслонай туману агортвае лістапад наш горад. Чакае ўсё наваколле зімы, першага снегу, калючага марозу. Усё не за гарамі. Белы пушысты снег схавае на час бруд і смецце, але ж толькі на час. Бо зноў настане вясна, і зноў пачнецца аперацыя “Чысціня”.
    Ці трэба чакаць да вясны?
    У рэйдзе прымалі ўдзел: Наталля АЛЬШАНІК, вядучы спецыяліст аддзела ЖКГ Асіповіцкага раённага выканаўчага камітэта; Андрэй ВАРАБ’ЁЎ, участковы інспектар РАУС; Юлія МІРОНЧЫК і Ірына ДАРАШУК, кантралёры па добраўпарадкаванні ДУКВП “Райсервіс”; Марына ЗЫЧКОВА, урач-інтэрн УЗ “Асіповіцкі райЦГЭ”; Тамара ВАЛАДЗЬКО, карэспандэнт газеты “АК”.

    Реклама

    Последнее

    Осиповичский РОВД информирует

    На территории района в текущем году зарегистрировано 25 краж, совершенных с проникновением в жилище

    Разыскивается место захоронения

    На сайт "Электронная книга "Память. Осиповичский район (pamyat.osipovichi@gmail.com) поступило несколько писем с просьбой помочь в установлении мест захоронения родственников, погибших во время Великой Отечественной...

    Осиповчане приняли участие в I Республиканском краеведческом форуме

    У I Рэспубліканскім краязнаўчым форуме, што прайшоў нядаўна ў сталіцы, актыўны ўдзел прынялі і нашы землякі.

    О работе в ООО «Осиповичигазстрой» рассказывает Ирина Жордочкина

    За плячыма мае сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці “прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва”.

    Краевед Владимир Зорин — Чекист, Чиновник, Человек

    Вместо предисловия В прошлом году исполнилось 110 лет со дня рождения Владимира Павловича Зорина. В хронику региона он вошел как краевед, автор книг по новейшей...