27.6 C
Осиповичи
Среда, 29 июня, 2022
Еще

    У сельскай гаспадарцы Асіповіцкага раёна важныя не толькі аб’ёмы

    Популярное

    Аптымізацыя выкарыстання зямлі, выкананне мерапрыемстваў па паляпшэнні якасці малака — такімі былі асноўныя пытанні апошняй сельскагаспадарчай нарады з разглядам формы № 24.

    Для правядзення сустрэчы, на якую запрашаліся кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, абралі СВК “Калгас “Ясень”. Разам са станоўчымі момантамі — гаспадаркай зроблены шэраг канкрэтных работ па навядзенні парадку: у Заельніку дэманціраваны” стары развалены хлеў і кормацэх, з тэрыторыі фермы вывезена больш за 4 тыс. тон арганікі, адрамантаваны дах, дадаткова ўведзена ў абарот 6 га зямлі — былі адзначаны і многія недахопы. Старшыні калгаса Пятру Сашчэку варта звярнуць больш увагі на ўмовы ўтрымання буйной рагатай жывёлы, а таксама на санітарны стан бытавых памяшканняў ферм. Прагучала заўвага і ў бок старшыні Ясенскага сельскага Савета дэпутатаў Андрэя Шацілы: на тэрыторыі вёскі Заельнік ёсць нядобраўпарадкаваныя месцы.

    Падвядзенне вынікаў прайшло ў Красненскім СДК. З эканамічнымі паказчыкамі за 9 месяцаў азнаёміла галоўны спецыяліст аддзела эканомікі, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Алена Фурс. Ёю падкрэслены факт зніжэння прыбытку ад рэалізацыі прадукцыі гаспадаркамі, што залежыць ад шэрагу прычын. Начальнікам райсельгасхарчу Міхаілам Покладам прапанавана кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў правесці пасяджэнні праўленняў калгасаў з разглядам пытання сабекошту прадукцыі: галоўнае не толькі дасягнутыя аб’ёмы, але і тое, колькі сродкаў у іх укладзена. Былі абмеркаваны даведзеныя напярэдадні да гаспадарак рэкамендацыі па павышэнні якасці атрымліваемага на МТФ малака, сярод якіх — забеспячэнне належнага кантролю за паказчыкамі, штодзённы агляд пагалоўя, выдзяленне хворых кароў у асобную групу, бездакорнае выкананне ўсіх норм эксплуатацыі малочнага абсталявання і іншае.

    Асобныя ж з вынікаў работы ў жывёлагадоўлі за студзень-верасень такія. Па вытворчасці малака самыя высокія паказчыкі ў філіяле “Белшына-агра” (123%), ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” (121) і СВК “Калгас “Чырвоны ўдарнік” (115). У першых дзвюх гаспадарках і добрыя надоі ад каровы — 5.375 кг і 4.748 суадносна. Па валавай прывазе БРЖ лепшыя СВК “Калгас “Ясень” (135 %), ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” (119) і “Новы шлях” (117%).

    Валянціна КОРБАЛЬ

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее