Увага! Ваша пытанне? - 10 Января 2012 - Асiповiцкi край
Чацвер, 23 Лют 2012, 00:04 Прывiтанне Гость | Рэгiстрацыя | Уваход



Галоўная
» 2012 » Студзень » 10 » Увага! Ваша пытанне?
14:27
Увага! Ваша пытанне?

Хто сёння не ведае Алеся Мухіна, Сяргея Буяна ці Алену Повышаву, адных з самых эрудыраваных і цікаўных людзей у рэспубліцы — удзельнікаў тэлевізійнай гульні "Што? Дзе? Калі?" у Беларусі".
А вядома вам, што і ў нашым горадзе на базе Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі на працягу васьмі гадоў існуе гурток "Iнтэлектуальныя гульні"? Выхаванца гэтага гуртка Iвана Тапчыя зараз можна ўбачыць і ва ўзгаданай тэлегульні, і з расійскай маладзёжнай зборнай "Што? Дзе? Калі?"
На працягу ўсяго гэтага часу розныя каманды юных інтэлектуалаў годна абаранялі гонар раёна на абласных і рэспубліканскіх турнірах. Цяпер горад на гэтым узроўні прадстаўляе каманда "Светлая думка", а трэніроўкай юных талентаў займаецца педагог дадатковай адукацыі Дзмітрый Васільевіч Калтовіч.
Нядаўна з падачы ўладальніцы крыштальнай савы восеньскай серыі гульняў "Што? Дзе? Калі?" у Беларусі" тэлеглядачкі Таццяны Свірыдавай у трэнера каманды нарадзілася ідэя згуляць у гэту гульню з землякамі. У нас жа столькі цікаўных і таленаві-тых людзей! Таму, калі вы ведаеце, як звалі апошнюю французскую каралеву ці на памяць цытуеце Пастэрнака і Ахматаву, пэўна, можаце паўдзельнічаць у конкурсе.

Прысылайце свае пытанні ў адрас газеты ці па электроннай пошце osip_kray@mogilev.by Аўтары лепшых пытанняў будуць прысутнічаць на фінальнай гульні. Чакаем сустрэчы!

 Святлана Папова, удзельніца гуртка "Прэм’ера" ДУА "ЦТДіМ г. Асіповічы".
Прагледжана: 39 | Дабавiў: Рэдактар | Рэйтынг: 0.0/0
Усяго каментарыяў: 0
Дабаўляць каментарыi могуць толькi зарэгiстрыраваныя чытачы.
[ Рэгiстрацыя | Уваход ]