У райвыканкаме Дырэктыва № 3: рэзервы ёсць паўсюдна! 18.12.09, № 104 - 3 Января 2010 - Асiповiцкi край
Нядзеля, 20 Май 2012, 05:01 Прывiтанне Гость | Рэгiстрацыя | Уваход



Галоўная
» 2010 » Студзень » 3 » У райвыканкаме Дырэктыва № 3: рэзервы ёсць паўсюдна! 18.12.09, № 104
13:21
У райвыканкаме Дырэктыва № 3: рэзервы ёсць паўсюдна! 18.12.09, № 104
У райвыканкаме
Дырэктыва № 3: рэзервы ёсць паўсюдна!
З амаль паўсотні пытанняў, вынесеных на парадак дня чарговага пасяджэння райвыканкама, якое прайшло 16 снежня, галоўная ўвага была нададзена першаму: “Аб ходзе выканання раённых мерапрыемстваў па энергазберажэнні ў 2009 годзе ў святле патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 “Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”.
Па інфармацыі, якую зрабіў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Фёдар Кучук, асобныя паказчыкі рэгіёна выглядаюць так. На сёння сёлета за-траты на ўкараненне энергазберагаючых мерапрыемстваў адпавядаюць 9,8 млрд. руб. пры плане фінансавання амаль 13,4 мільярды. Эканамічны эфект ад іх склаў 1.678 тон умоўнага паліва (туп) пры заданні на год 12.417 туп (13,5%). У раёне — ААТ “Асіповіцкае ўпраўленне магістральных газаправодаў”, камунальныя кацельні, 8 сельгас-прадпрыемстваў і г.д. — рэалізаваны шэраг энергаэфектыўных праектаў. З запланаваных райпраграмай энергазберажэння 66 мерапрыемстваў у 2009 годзе не выкананы 4. Працягваюцца работы па вываду з эксплуатацыі цепласетак 1-2-кватэрных жылых дамоў газіфікаваных населеных пунктаў (выведзена 680 пагонных метраў) і інш.
Разам з тым арганізацыі раёна не скарыстоўваюць усіх магчымасцей па памяншэнні спажывання паліўна-энергетычных і матэрыяльных затрат пры выпуску прадукцыі, аказанні паслуг, выяўленні рэзерваў па зніжэнні энерга- і матэрыялаёмістасці вы-творчасці, забеспячэнні належнага кантролю за работай па эканоміі і ашчаднасці ў арганізацыях. Абапіраючыся на канкрэтныя факты, пра гэта гаварылі і старшыня райвыканкама Пётр Шукаловіч, і рэспублікан-скія і абласныя пасадавыя асобы, якія прымалі актыўны ўдзел у пасяджэнні райвыканкама — міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны Уладзімір Белахвостаў, намеснік старшыні Дзяржкамітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь — дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Леанід Шанец, начальнік аддзела энергетыкі, паліва і энергазберажэння Магаблвыканкама Вячаслаў Падольскі, начальнік Магаблупраўлення па нагляду за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Тадэвуш Юрэвіч.
Калі раней Асіповіччына заўсёды спраўлялася з даведзенымі мэтавымі паказчыкамі па энергазберажэнні, то сёлета па шэрагу прычын раён адстае: пры прагназуемым тэмпе росту прамысловай прадукцыі 107,5% гэты паказчык складаў -13%, рэальнасць жа за 11 месяцаў — адпаведна 73,2 і +3,1%. Не забяспечылі выхад на прагнозныя параметры па энергазберажэнні 27 нашых арганізацый; не радуе скарыстоўванне мясцовых энергарэсурсаў, якое павялічылася на 1.781 туп пры заданні на год у 2.700 туп і г.д.
З тлумачэннямі па разглядаемаму пытанню ўздымаліся кіраўнікі СЗАТ “Шклозавод Ялізава”, ДЛГУ “Жорнаўская эксперыментальная лясная база Iнстытута лесу Нацыянальнай акадэміі Беларусі”, Татаркаўскага пасялковага Савета дэпутатаў і другія. I далёка не ўсе іх адказы з прыводзімымі планамі выпраўлення недахопаў атрымлівалі “зялёнае святло”. Што ў выніку і знайшло адлюстраванне ў рашэнні: разам з вызначанымі мерапрыемствамі наконт узгаданага да шэрага кіраўнікоў прыняты і адміністрацыйныя спагнанні.
Прагледжана: 441 | Дабавiў: Рэдактар | Рэйтынг: 0.0/0
Усяго каментарыяў: 0
Дабаўляць каментарыi могуць толькi зарэгiстрыраваныя чытачы.
[ Рэгiстрацыя | Уваход ]