Раённая газета
Асiповiцкi край
Галоўная » 2010 » Студзень » 9 » Саветы за работай Дэпутат Зайцава; весткі з Ялізава і Градзянкі 6.01.10, № 1
16:42 Саветы за работай Дэпутат Зайцава; весткі з Ялізава і Градзянкі 6.01.10, № 1 | |
Прынцып дзеяння дэпутата раённага Савета Алены Зайцавай "несці цяпло да людзей” можна разумець як у прамым, так і ў пераносным сэнсе — і ў абодвух выпадках вы не памыліцеся. Цяпло — гэта і газавае ацяпленне, і шчырасць адносін. Па словах Алены Аляксандраўны, адной з 11-ці жанчын-дэпутатаў, гэтая дадатковая грамадская пасада дазваляе адчуваць сябе ў цэнтры жыцця горада і раёна, валодаць дадатковай інфармацыяй, уно-сіць свой уклад у раз-віццё рэгіёна. Нельга сказаць, што да яе кабінета штодзень выстройваецца чарга як да дэпутата па Усходняй выбарчай акрузе № 2, але наведвальнікі-выбар-шчыкі не забываюць: па-трабавалася дапамога ў вырашэнні пытання руху гарадскога транспарту на "паўднёвым” баку горада, хапае просьбаў наконт добраўпарадкавання і іншых. Са свайго боку Алена Аляксандраўна заўсёды імкнецца дапамагчы звярнуўшымся не толькі парадай, але і канкрэтнай справай. "Асабістыя якасці вопытнага кіраўніка-практыка, прафе-сіянала — адказнасць перад людзьмі, уменне вырашаць пытанні па-дзелавому і ў аптымальныя тэрміны — вельмі спрыяюць узаемадзеянню з выбаршчыкамі”, — так характарызуе работу Алены Зайцавай старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Пузік. Асноўнае, над чым працуе дэпутат Зайцава — пошук шляхоў больш таннай для насельніцтва газіфікацыі. Напрыклад, у 2009 го-дзе было выдзелена на гэтую справу дадаткова з бюджэту 105 мільёнаў рублёў. Пракладзена 11 кіламетраў газаправода, блакітнае паліва на працягу года паступіла больш як у 300 дамоў. Усяго ж па існуючаму праекту, рэалізацыя якога каштуе 910 мільёнаў рублёў, будзе падключана 319 дамоў. Прадугледжаны сродкі на газіфікацыю ў раённым бюджэце і на 2010 год — і гэта асабліва радуе Алену Аляксандраўну, якая з’яўляецца членам пастаяннай камісіі раённага Савета дэпутатаў па пытаннях сацыяльна-культурнай сферы і сацыяльнай абароне насельніцтва. Наогул, у бліжэйшыя гады плануецца падключыць да газаправода гарадскую вуліцу Сацыялістычную, пасёлак Ялізава і аграгарадок Жорнаўка. — Жыву ў Асіповічах больш за 30 гадоў. За гэты час наш горад вельмі змяніўся — стаў квітнеючым, сучасным. Вельмі прыемна, што ў тым ёсць і мая заслуга. Лічу, што наш райцэнтр мае вялікі патэнцыял і варты таго, каб менавіта тут прайшло рэспубліканскае свята працаўнікоў вёскі "Дажынкі”. Час яшчэ ёсць — можна пастарацца! — такімі думкамі-развагамі дэпутата завяршылася гутарка. Валянціна КОРБАЛЬ. ГРАДЗЯНКА | |
|
| |
| Усяго каментарыяў: 0 | |


