Раённая газета
Асiповiцкi край
Галоўная » 2010 » Студзень » 4 » “Самае-самае” пра 2009-ы на Асіповіччыне 31.12.09, № 108
16:17 “Самае-самае” пра 2009-ы на Асіповіччыне 31.12.09, № 108 | |
| “Самае-самае” пра 2009-ы на Асіповіччыне Самыя маштабныя новабудоўлі 2009 года — развязка аўтадарог на перакрыжаванні аўтамагістралі Мінск-Гомель і шашы Асіповічы-Свіслач, СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод”, малочнатаварная ферма ў вёсцы Вязычын. Самая вялікая колькасць звярнуўшыхся ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама за садзеяннем у працаўладкаванні была ў верасні — 280 чалавек. З іх 131 атрымалі статус беспрацоўнага. Самыя папулярныя газеты на Асіповіччыне, па дадзеных падпіскі на 2009 год,— “Асіповіцкі край”, “Советская Белоруссия”, “Аргументы и факты”. Самыя папулярныя дыскі, якія набывалі асіпаўчане, — рускія ваенныя або меладраматычныя серыялы “памерам” у 12-16 серый. Самы запатрабаваны фільм года —“Тарас Бульба”. Самая вялікая колькасць шлюбаў — 51 — зарэ-гістравана ў ліпені. Сама больш дзяцей нарадзілася ў сакавіку — 58 немаўлят. Сама больш вучняў у горадзе прыйшло ў першыя класы СШ № 1 — 87 хлопчыкаў і дзяўчынак, на вёсцы — у Лапіцкую СШ (32). Самы высокі працэнт паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы — у Каменіцкім ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа — 100% (выпускнікоў было трое), ДУА “Гімназія г. Асіповічы” — 80,4%. Самыя цікавыя мала-дзёжныя праекты года — сямейны сельскагаспадарчы конкурс “Уладар вёскі”, міжнародны турнір “Парламенцкія дэбаты”, конкурс прыгажосці “Міс Асіповічы — 2009”, арганізацыя летняй занятасці моладзі. Самыя папулярныя маршруты, па якіх ездзілі асіпаўчане ў экскурсійныя паездкі, прапануемыя мясцовым турбюро “ВізітТур”, — “Мірскі замак — горад Нясвіж”, “Чарнігаў”, месцы адпачынку — курорт “Коблева” Адэскай вобласці, Міжземнаморскае ўзбярэжжа Турцыі. Самая ўдалая латарэя для асіпаўчан у 2009 го-дзе — “Суперлато”. Так, на працягу года асіпаўчане выйгралі аднапакаёвую кватэру ў Мінску, 1/3 кошту кватэры, аўтамабіль. Былі буйныя выйгрышы — 5 і 20 млн. рублёў — і ў “Пяцёрачцы”. Самыя папулярныя кветкі, якія набывалі асіпаўчане на працягу года, — ружы. | |
|
| |
| Усяго каментарыяў: 0 | |


