Раённая газета
Асiповiцкi край
Галоўная » 2011 » Снежань » 16 » Па ёлкі — на кірмаш №108
16:36 Па ёлкі — на кірмаш №108 | |
З 24 па 31 снежня Асіповіцкі доследны лясгас
арганізоўвае продаж навагодніх ёлак, якія можна будзе набыць у кожным
лясніцтве.
У Асіповічах ёлачныя кірмашы пройдуць у прывычных для гараджан месцах: на плошчы Леніна каля будынка камбіната бытавога абслугоўвання; побліз магазіна "Свіслач”; на тэрыторыі Асіповіцкага і Цэнтральнага лясніцтваў у раёне гарадского рынку. Кошт лясных прыгажунь сёлета такі: да 1 м — 20.000; 1,1-2,0 — 30.000; 2,1-3,0 — 52.800; 3,1-4,0 — 75.600; 4,1-8,0 — 88.800; 8,1 і больш — 214.800 рублёў. У мінулым годзе лясгас рэалізаваў насельніцтву каля 1,5 тысячы ёлак. Лічба, як бачна, нязначная і гаворыць аб тым, што попыт на іх з кожным годам падае, бо ёсць альтэрнатыва — штучныя. На жаль, не перавяліся яшчэ і аматары лёгкай нажывы, якія самавольна займаюцца рубкай навагодніх дрэў, у тым ліку і з мэтай продажу іх на ёлачных кірмашах у буйных гарадах краіны. Да месца нагадаць, што незаконнае знішчэнне дрэў і кустарнікаў цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 300 базавых велічынь. Генадзь Заяц, вядучы інжынер па ахове лесу ДДЛГУ "Асіповіцкі доследны лясгас”. | |
|
| |
| Усяго каментарыяў: 0 | |


