Раённая газета
Асiповiцкi край
Галоўная » 2010 » Студзень » 4 » Мы ўсе спяшаемся за... 22.12.09, № 105
15:39 Мы ўсе спяшаемся за... 22.12.09, № 105 | |
| Мы ўсе спяшаемся за... Ну, вось і надышлі сапраўдныя зімовыя дзянькі. I проста здорава, што такое надвор’е ўсталявалася напярэдадні Новага года. Яно стварае святочны настрой, кожны з нас — у чаканні нечага незвычайнага. Колькі б нам ні было гадоў, а навагодніх сюрпрызаў чакаем з вялікім нецярпеннем. Асабліва ж — ад слабай паловы чалавецтва, бо найбольшы цяжар тут кладзецца ўсё ж на плечы жанчын. Менавіта яны ў першую чаргу клапоцяцца аб незвычайнасці святочнага стала. Iм хочацца парадаваць сваіх блізкіх чым-небудзь смачным і абавязкова прыгожым. Для гэтага прыйдзецца выкарыстаць усе свае жаноцкія хітрыкі і жыцейскую мудрасць, якія прывядуць гаспадынь у гандлёвыя кропкі за дабраякаснымі і не вельмі дарагімі таварамі. Што ж за тавары айчыннай вытворчасці гатовы прапанаваць тыя сёння ў навагодні спажывецкі кошык? Як паведамілі супрацоўнікі ў ААТ "Гандаль", на прылаўках іх магазінаў можна ўбачыць поўны асартымент патрэбных прадуктаў. Пачнём з таго, што ні адна сям’я ў навагоднюю ноч не абыходзіцца без бутэлькі шампанскага. Яго цана вагаецца ад 11.200 да 11.440 рублёў. Моцныя напоі таксама карыстаюцца попытам у дарослага насельніцтва. "Гандаль" прапануе больш чым 30 найменняў прадукцыі Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага завода, а аддзел рабочага забеспячэння станцыі Асіповічы дадзенага віду вырабаў выставіў на вітрыны магазіна № 1 наогул больш за 40. У наяўнасці як традыцыйныя віды гарэлкі, так і сувенірныя. Цэны? Ад 7.700 рублёў да 9.650. Можна купіць каньяк, бальзам, настойку, лікёры. Да ўвагі пакупнікоў, якія аддаюць перавагу лёгкім узбу-джаючым напоям, будзе прадстаўлена прадукцыя Мінскага завода вінаградных він коштам ад 9,5 да 11 тысяч. Выбірайце, калі ласка. Галоўнае, каб пасля выпітага не балела галава... У кожнай гаспадыні сваё святочнае меню. Але без салата "аліўе" не абыходзіц-ца ні адзін Новы год. Усе інгрыдыенты для яго можна набыць якраз айчынныя: каўбасу Быхаўскага, Бабруйскага і іншых вядомых спажыўцу мясакамбінатаў (цэны — у залежнасці ад гатунку: вышэйшы каштуе каля 12 тысяч за кілаграм), гарошак быхаўскі (каля 2 тысяч), яйкі з Бабруйска і Магілёва, агуркі кансерваваныя асіповіцкія (каля 8,5 тысячы). За-правіць яго можна будзе барысаўскім маянэзам (1.750 рублёў). Ешце на здароўе, а вытворцы будуць удзячны за ваш выбар. Хто аддае перавагу курынаму мясу, можа пацешыць сябе разнастайнай раздзелкай магілёўскага "Сервалюкса", больш знаёмага нашым пакупнікам пад назвай "Петруха". Цана на прадукцыю — у залежнасці ад запытаў: 4.200-12.000 руб. Кісла-малочная прадукцыя таксама просіцца на стол. Якой аддаць перавагу? Вырашайце самі. Але і памятайце, што наш малочны камбінат выпускае ўсе неабходныя прадукты, якія не ўступаюць па сваёй якасці іншым аналагічным прадпрыемствам. I цэны цалкам даступныя. Так што, калі спатрэбіцца сыр для фірменнага салата, то можаце набыць яго па цане, якая будзе перавышаць 10 тысяч рублёў за кілаграм. Ну і, канечне, водар мандарынаў — абавязковы ў хатнім пакоі: яго сумесь з хваёвым надае ўсяму святу асаблівае гучанне. Гэтыя сакавітыя экзатычныя плады каштуюць 6.300 рублёў, апельсіны — каля 5 тысяч. Нельга абысціся за святочным сталом без сокаў. Iх у дастатковай колькасці можна бачыць на паліцах магазінаў. У наяўнасці — нашы добра знаёмыя "Сочный" і "Экзотик" (Бабруйск), "Монтик" і "Настоящий" (Брэст) — ад 3.370 да 3.690 рублёў за 1 літр. Час да галоўнага паходу па магазінах яшчэ ёсць. У кожнай гаспадыні — свае сакрэты прыгатавання страў і свой выбар гандлёвых кропак, дзе будуць закуплены прадукты да святочнага стала. Там вас з нецярпеннем чакаюць і прапануюць любы патрэбны тавар. Пра цэны расказала Ніна ВIКТОРЧЫК. | |
|
| |
| Усяго каментарыяў: 0 | |


