Раённая газета
Асiповiцкi край
Галоўная » 2010 » Студзень » 4 » Мясцовая ўлада: "Будзе цяжка, але павінны справіцца!" 31.12.09, № 108
16:15 Мясцовая ўлада: "Будзе цяжка, але павінны справіцца!" 31.12.09, № 108 | |
| Мясцовая ўлада "Будзе цяжка, але павінны справіцца!" Апошняе ў гэтым годзе пасяджэнне райвыканкама пад началам старшыні Пятра Шукаловіча, якое адбылося 24 снежня, было прысвечана найперш разгляду двух прынцыпова важных дакументаў — праекта прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Асіповіцкага раёна і раённага бюджэту на 2010 год. Перад аддзелам эканомікі і фінансавым аддзелам райвыканкама, якія распрацоўвалі ўзгаданыя дакументы, стаяла складаная задача: з максімальна высокай да-кладнасцю спрагназіраваць развіццё гаспадаркі і сацыяльнай сферы Асіповіччыны ў нестабільных умовах сусветнага эканамічнага крызісу. Натуральна, пры правядзенні адпаведных разлікаў улічваўся магчымы ўплыў усіх адмоўных фактараў, аднак назапашаны раёнам эканамічны патэнцыял усё ж дазваляе глядзець у заўтра з пэўным (і галоўнае — абгрунтаваным!) аптымізмам. Так, у параўнанні з аналагічнымі сёлетнімі паказчыкамі прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2010 год прадугледжвае значны рост (у супастаўных цэнах) выпуску прамысловай прадукцыі — 131%, вытворчасці спажывецкіх тавараў — 116,5%, сельскагаспадарчай прадукцыі — 113%. Адначасова прагназіруецца пашырэнне рынкаў збыту нашай прадукцыі на замежных рынках: экспарт тавараў павінен скласці як мінімум 128%, а экспарт паслуг дасягнуць 118%. Высокімі будуць заставацца тэмпы ўводу ў эксплуатацыю жылля: на працягу года запланавана пабудаваць 36 тыс. м2. Ускосна, хоць і дастаткова красамоўна, аб чакаемых змяненнях узроўню дабрабыту асіпаўчан сведчаць паказчыкі росту рознічнага тавараабароту — 114%, аказання платных паслуг насельніцтву — 113% і стварэння новых рабочых месцаў — 650. Асіповіцкі бюджэт на 2010 год мае шэраг асаблівасцей, сярод якіх: - пэўнае перавышэнне даходнай часткі над расходнай (прафіцыт), што дазваляе пакрыць узнікшую з-за сёлетніх экана-мічных праблем запазычанасць па бюджэтных крэдытах; - зацвярджэнне шэрага новых нарматываў адлічэнняў у даход раёна са збіраемых на яго тэрыторыі падаткаў; - утварэнне дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду аховы прыроды; - захаванне практыкі прадастаўлення аднаразовых субсідый на будаўніцтва, рэканструкцыю альбо набыццё жылля і матэрыяльную падтрымку маладых альбо шматдзетных сямей у пагашэнні запазычанасці па банкаўскіх крэдытах, атрыманых з мэтай паляпшэння жыллёвых умоў. Прынятыя на пасяджэнні райвыканкама ўзгаданыя праекты былі зацверджаны на праведзенай у той жа дзень сесіі раённага Савета дэпутатаў. Аналізуючы змест дакументаў, народныя вы-браннікі прызналі, што дасягненне адзначаных у іх паказчыкаў будзе справай нялёгкай. Тым не менш яны аднадушна выказалі ўпэўненасць, што асіпаўчане прыкладуць усе сілы для вырашэння пастаўленай перад нашым краем задач. Жадаем жыць лепш — трэба працаваць больш. Iншага шляху нам не дадзена... | |
|
| |
| Усяго каментарыяў: 0 | |


