Дзед Мароз з самога "Сонца". Асіповіцкага №109 - 20 Декабря 2011 - Асiповiцкi край
Нядзеля, 20 Май 2012, 04:50 Прывiтанне Гость | Рэгiстрацыя | Уваход



Галоўная
» 2011 » Снежань » 20 » Дзед Мароз з самога "Сонца". Асіповіцкага №109
14:27
Дзед Мароз з самога "Сонца". Асіповіцкага №109
Да канца года яшчэ два тыдні, але святочныя мерапрыемствы ўжо пачалі радаваць малодшае пакаленне сваёй непаўторнасцю і нейкім загадкава-ўзнёслым станам чакання падарункаў, казачных падзей, цікавых сустрэч — словам, навагодняга цуда, якое можа адбыцца толькі ў гэтыя чароўныя дні.

Парфумерна-касметычная фабрыка "Сонца" ў чарговы раз накіравала свае цёплыя промні выхаванцам Асіповіцкай спецшколы-інтэрната, асвятляючы пахмурныя снежаньскія дзянькі і дорачы такую неабходную гэтым дзецям надзею на лепшае.

У нядзелю да школьнікаў завіталі Дзед Мароз і Снягурка, прынёсшы з сабой вяселле, жарты, смех, россып загадак, цікавых заданняў, пытанняў віктарыны, песень і танцаў. А рабяты, у сваю чаргу, паказалі добрае веданне казак, вершаў, якія даверліва ўзгадвалі і на вушка Дзядулю Марозу, і прымасціўшыся да яго на калені. Чараўнік выканаў многія тайныя пажаданні маленькіх жыхароў установы, падарыўшы ім духмяную садавіну, смачныя цукеркі, настольныя гульні, цацкі, віншаванні.

Пад Новы год, як вядома, усё, чаго зычаць, збываецца. Вось і "Сонца" пажадала, каб Дзядуля Мароз з унучкай завіталі яшчэ ў дзіцячы дом сямейнага тыпу Багаславец — і шасцёра дзяцей атрымалі ў падарунак свята, масу радасных уражанняў і гульні. Пабывалі казачныя госці і ў дзіцячым аддзяленні раённай бальніцы, паскорыўшы выздараўленне занядужыўшых напярэдадні свята малых.

Будзем і надалей чакаць ад "Сонца" не толькі забеспячэння патрэб асіпаўчан у танных мыючых сродках, але і новых дабрачынных акцый!

Іна Заскевіч.
Прагледжана: 64 | Дабавiў: Рэдактар | Рэйтынг: 0.0/0
Усяго каментарыяў: 0
Дабаўляць каментарыi могуць толькi зарэгiстрыраваныя чытачы.
[ Рэгiстрацыя | Уваход ]