Добраўпарадкаванне Рэйды па навядзенні чысціні і парадку працягваюцца 4..12.09, № 100. - 27 Декабря 2009 - Асiповiцкi край
Нядзеля, 20 Май 2012, 04:49 Прывiтанне Гость | Рэгiстрацыя | Уваход



Галоўная
» 2009 » Снежань » 27 » Добраўпарадкаванне Рэйды па навядзенні чысціні і парадку працягваюцца 4..12.09, № 100.
11:34
Добраўпарадкаванне Рэйды па навядзенні чысціні і парадку працягваюцца 4..12.09, № 100.
Добраўпарадкаванне
Рэйды па навядзенні чысціні і парадку працягваюцца

Апошнімі восеньскімі днямі значна актывізавалася дзейнасць прамысловых прадпрыемстваў, дзяржустаноў і жыхароў уласных сядзіб па добраўпарадкаванні сваіх тэрыторый — запрацавалі “санітарныя пятніцы”.
Штотыдзень прадстаўнікі райЦГЭ і ДУКВП “Райсервіс” працягваюць праводзіць рэйды-аб’езды, нагадваючы тым жа гаспадарам прыватных забудоў аб неабходнасці ўтрымання прыдамавой тэрыторыі ў належным парадку. І большасць домаўладальнікаў з разуменнем падыходзяць да ўзгаданай праблемы: падворкі і вулічная тэрыторыя каля іх прыемна вабяць вока, вызначаюцца акуратнасцю і чысцінёй.
Прыемна, што тых гараджан, каму прыхо-дзіцца рабіць напамінак, становіцца ўсё меней. Так, па словах загадчыка аддзела гігіены райЦГЭ Аксаны Вінчук, падчас мінулага рэйда было праверана 23 папярэднія прадпісанні. Яны былі выкананы ў поўным аб’ёме, а новых выдадзена толькі тры. Толькі два напамінкі на мінулым тыдні пакінулі і прадстаўнікі ДУКВП “Райсервіс” — члены другой рэйдавай брыгады.
Пасля з’яўлення ў газеце матэрыялу “Ці трэба чакаць вясны?” (гл. “АК” № 97 ад 24.11.2009 г.) землякі, якія неабыякава ставяцца да добраўпарадкавання гарадскіх вуліц і завулкаў, актывізавалі сваю дзейнасць, сталі часцей тэлефанаваць у рэдакцыю, называючы “гарачыя” кропкі, якія патрабуюць тэрміновага добраўпарадкавання. Так, сігналы “SOS” пра адсутнасць вулічнага асвятлення, дрэнныя дарогі, ямы, лужыны і калдобіны па-ступалі з гарадскіх вуліц Каліні-на, Казлоўскай, Сацыялістычнай, Чарняхоўскага, завулка Рабоча-Сялянскі, Шасейнай — вёскі Ясень, а гараджане-пенсіянеры, якія карыстаюцца паслугамі паштовага аддзялення № 3, якое знаходзіцца на цэнтральнай вуліцы горада, нават прынеслі ў рэдакцыю вялікі калектыўны ліст-скаргу разам з фотадоказам таго, што з-за вялікіх ям-калдобін зайсці на пошту амаль немагчыма. Усе гэтыя звароты рэдакцыя газеты, зразумела, перадала адказным асобам для прыняцця мер і разам з вамі, паважаныя чытачы, будзе чакаць хуткага іх выпраўлення.

Прагледжана: 432 | Дабавiў: Рэдактар | Рэйтынг: 0.0/0
Усяго каментарыяў: 0
Дабаўляць каментарыi могуць толькi зарэгiстрыраваныя чытачы.
[ Рэгiстрацыя | Уваход ]