Асіповіцкі край: галоўныя падзеі года 31.12.09, № 108 - 4 Января 2010 - Асiповiцкi край
Нядзеля, 20 Май 2012, 04:46 Прывiтанне Гость | Рэгiстрацыя | Уваход



Галоўная
» 2010 » Студзень » 4 » Асіповіцкі край: галоўныя падзеі года 31.12.09, № 108
16:16
Асіповіцкі край: галоўныя падзеі года 31.12.09, № 108
Асіповіцкі край: галоўныя падзеі года
Студзень
Традыцыйны фестываль народнай творчасці “Ліпеньскія шчадроўкі” прайшоў у звыклым фармаце ў Доме культуры вёскі Ліпень, дзе некалі і “нарадзіўся”, у апошні раз. Цяпер фестываль стане перасоўным: штогод ён бу-дзе праводзіцца ў новым месцы, а “пунктам адліку” творчай вандроўкі стане аграгарадок Вяззе.
Даў першую прадукцыю цэх пластмас РУП “АЗАА”. Крыху пазней (12 лютага) завод аўтаагрэгатаў быў пера-ўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства.
Люты
У дзень адзначэння 20-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана ў цэнтральным парку горада быў урачыста адкрыты помнік загінуўшым землякам — воінам-інтэрнацыяналістам.
На злёце пераможцаў спаборніцтва за высокія паказчыкі сацыяльна-эканамічнага жыцця раёна ў 2008 го-дзе залатым прызёрам Пекін-скай Алімпіяды Аляксандру і Андрэю Багдановічам пры-своена званне ганаровых грамадзян Асіповіцкага раёна.
Сакавік
На СЗАТ “Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод” сабраны эксперыментальны ўзор першага віду прадукцыі новага прадпрыемства — танк-кантэйнер. Перыяд выпрабаванняў і дапрацоўкі тэхналогіі выпуску гэтай высокатэхналагічнай тары доўжыўся да жніўня: завод атрымаў сертыфікат адпаведнасці сваёй прадукцыі самым жорсткім стандартам якасці і бяспекі.
Красавік
Падчас правядзення рэспубліканскага суботніка ў в. Караны быў разбіты мемарыяльны сквер, прысвечаны 65-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Май
На тэрыторыі раёна на працягу трох тыдняў працаваў Міжнародны пленэр жывапісу “Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве”, падчас якога 10 мастакоў з Расіі, Сербіі, Чарнагорыі, Ізраіля і Беларусі занатоўвалі на мальбертах самыя маляўнічыя мясціны нашага краю.
Асіповіччына стала адным з цэнтраў правядзення І-га фестывалю культур народаў ЕўрАзЭС.
Упершыню ў гісторыі раёна сутачны паказчык вы-творчасці малака перавысіў “псіхалагічны парогавы ўзровень” у 100 тон.
Чэрвень
На тэрыторыі старых гарадскіх могілак па вул. Гармашава пачаліся пошукавыя работы, падчас якіх было ўда-кладнена размяшчэнне шэрага брацкіх магіл савецкіх салдат, загінуўшых у палоне падчас нямецкай акупацыі.
Адбыўся візіт Мітрапаліта Мінскага і Магілёўскага архіпастара Тадэвуша Кандрусевіча, які правёў святую месу ў касцёле Божай Міласэрнасці.
Ліпень
Вёска Радуцічы адсвяткавала сваё 460-годдзе.
Пачалася агульнараённая кампанія па выяўленні і знішчэнні найбольш небяспечных для чалавека інвазійных раслін — баршчэўніка Сасноўскага і баршчэўніка Мантэгацы.
Жнівень
Торфапрадпрыемства “Татарка” адзначыла 80-годдзе свайго існавання.
Вырабы ААТ “Асіповіцкі малочны камбінат” былі прызнаны лепшай беларускай малочнай прадукцыяй на адным з самых прэстыжных расійскіх кірмашоў харчовай і сельгаспрадукцыі “Аграрусь-2009”. Развіваючы поспех, прадпрыемства распачало актыўнае пранікненне на рынкі краін СНД і напрыканцы года стварыла вельмі перспектыўны гандлёвы “плацдарм” у Туркменістане.
Верасень
70-годдзе сярэдняй школы № 1.
Прадукцыя ТАА “КубокСтрой” — сценавыя блокі з пенабетону — прызнана лепшым брэндам у намінацыі “Будаўнічы прадукт года”.
На вытворчых плошчах Асіповіцкага завода жалезабетонных вырабаў пачала дзейнічаць лінія па выпуску шпал з жалезабетону, а ўжо выпускаемая серыйна прадукцыя — пліты жалезабетонныя безбаластнага маставога палатна і растворная сумесь РС400 “Мастер” — увайшлі ў Тор-100 лепшых тавараў на будаўнічым рынку Беларусі.
Кастрычнік
Пасля перыяду няпэўнасці быў вырашаны лёс баскетбольнага клуба АЗАА. Дзякуючы падтрымцы мясцовай улады каманда была захавана. Цяпер яна завецца “Асіповічы”.
Лістапад
Асіпаўчане атрымалі магчымасць выказаць сваё меркаванне аб праекце рэканструкцыі аўтамабільнай дарогі М-5 Мінск-Гомель і аб уплыве неабходных для яго рэа-лізацыі работ на стан навакольнага асяроддзя раёна. Мясцовая грамадская супольнасць атрымала рэальнае права прыняць удзел у вырашэнні лёсу буйной будоўлі — прэцэдэнтаў таму яшчэ не было!
Снежань
Вязычынская рабатызаваная ферма — пакуль што адзіны ў нашай краіне малочнатаварны комплекс, створаны ў адпаведнасці з еўрапейскімі стандартамі ў галіне жывёлагадоўлі, — у асноўным укамплектавана дойным статкам і пачала выдаваць таварную прадукцыю. Утрым-ліваемыя тут каровы за год павінны даць па 8 тон малака. І ніяк не меней!
Пачалася рэалізацыя інвестыцыйнага праекта па будаўніцтву ў Асіповічах завода па вытворчасці сінтэтычных мыючых сродкаў.
Прагледжана: 465 | Дабавiў: Рэдактар | Рэйтынг: 0.0/0
Усяго каментарыяў: 0
Дабаўляць каментарыi могуць толькi зарэгiстрыраваныя чытачы.
[ Рэгiстрацыя | Уваход ]