Раённая газета
Асiповiцкi край
Галоўная » 2012 » Студзень » 13 » АСІПОВІЧЫ: нам хутка — 140!
12:39 АСІПОВІЧЫ: нам хутка — 140! | |
Увага: конкурс!
Запытайцеся людзей, з чым яны асацыююць Маскву 1980 года — і ў адказ ад большасці пачуеце: "З алімпійскім Мішкам!” Свае талісманы былі, канешне, і ў іншых Алімпійскіх гульняў, ды і ўвогуле многія гарады свету ўжо даўно маюць свае сімвалы. У Асіповічах ёсць уласныя герб і сцяг, а вось сімвала пакуль няма... Сёлета гораду, як вядома, "стукне” 140 гадоў, і, натуральна, рыхтавацца да сустрэчы гэтай круглай даты ў рэгіёне пачалі загадзя. Раённым выканаўчым камітэтам складзены адпаведны план падрыхтоўкі да будучай падзеі, і адзін з яго этапаў — конкурс на распрацоўку сімвала родных Асіповічаў. Удзел у ім можа прыняць кожны жадаючы — проста свае цікавыя прапановы трэба да 1 сакавіка прадставіць у аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама. Пасля гэтага кампетэнт-нае журы і вызначыць лепшы варыянт, якому наканавана стаць брэндам горада. Таму — наперад, паважаныя землякі і наогул патэнцыяльныя аўтары! Фантазіі ў вас хапае, і кожнаму дадзены шанц назаўсёды не толькі ўпісаць сваё імя ў гісторыю нашага горада, а і заслужана атрымаць пэўнае матэрыяльнае ўзнагароджанне! | |
|
Прагледжана: 48 |
Дабавiў: Рэдактар
| Рэйтынг: 0.0/0 | |
| Усяго каментарыяў: 0 | |


