Асіповіччына вітае гасцей 22.12.09, № 105 - 4 Января 2010 - Асiповiцкi край
Нядзеля, 20 Май 2012, 04:46 Прывiтанне Гость | Рэгiстрацыя | Уваход



Галоўная
» 2010 » Студзень » 4 » Асіповіччына вітае гасцей 22.12.09, № 105
15:34
Асіповіччына вітае гасцей 22.12.09, № 105
Асіповіччына вітае гасцей
У пятніцу ў нас прайшло адразу два маштабныя мерапрыемствы — гаспадары прымалі прадстаўнічую дэлегацыю з расійскай Браншчыны
і творчых супрацоўнікаў раённых радыё з розных куткоў Магілёўшчыны.
На шляху да агульнай мэты
17-18 снежня Магілёўшчыну наведала дэлегацыя прадстаўнікоў органаў дзяржкіравання, кіраўнікоў прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Бранскай вобласці (Расійская Федэрацыя).
У Асіповіцкім раёне расіяне азнаёміліся з сучаснай арганізацыяй малочнай жывёлагадоўлі і перапрацоўкай сельгаспрадукцыі. Аб’ектамі, якія наведалі ўдзельнікі паездкі, сталі малочнатаварная ферма філіяла “Белшына-агра” ААТ “Белшына”, пабудаваная ў в. Вязычын, і ААТ “Асіповіцкі малочны камбінат”.
Пасля азнаямлення з працэсам атрымання высакаякаснага малака і яго перапрацоўкі бранчане былі запрошаны на дэгустацыю, падчас якой атрымалі магчымасць ацаніць спажывецкія якасці прадукцыі нашых малакаперапрацоўшчыкаў, РДУВП “Асіповіцкі хлебазавод”, Асіповіцкага вытворчага ўчастка ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”, СП “Белга-Прам” ТАА і ААТ “Бабруйскі мясакамбінат”.
Што стала нагодай для ўзгаданага візіту і якія яго вынікі? Расказвае віцэ-губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Касацкі:
— Перспектывы больш цеснага супрацоўніцтва дзвюх памежных тэрыторый — вашай і нашай абласцей — акрэсліліся больш выразна пасля ўдзелу магілёўскіх прадпрыемстваў у праведзеным некалькі тыдняў назад на Браншчыне буйным кірмашы харчовай прадукцыі.
Беларускія вырабы расійскім спажыўцам вельмі спадабаліся, і гэтая акалічнасць стала асновай для распрацоўкі цікавага праекта: стварэння ў Бранску і Магілёве гандлёвых дамоў, дзе бу-дзе прадавацца выпушчаная суседзямі харчовая прадукцыя. Але нам хацелася б пашырыць узаемадзеянне з магілёўскімі сябрамі і ў іншых сферах.
Вялікая карысць бачыцца ў вывучэнні нашымі аграрыямі работы Вязычынскай МТФ. Такія комплексы — гэта будучыня беларускай і расійскай жывёлагадоўлі.
Але ў найбольшай ступені мы зацікаўлены ў стварэнні сумесных прадпрыемстваў з беларускімі вытворцамі прамысловай прадукцыі. У нашых абласцях добра развіта машынабудаванне, а вопыт узаемадзеяння бранскіх прад-прыемстваў з “Гомсельмашам” па выпуску і рэалізацыі на расійскім рынку сельгастэхнікі паказвае, што такія СП здольны працаваць з высокай эканамічнай эфектыўнасцю.
Час страчаны недарэмна
Калі нейкае мерапрыемства праходзіць не заарганізавана, а ў фармаце "без гальштукаў", яно заўсёды прыносіць больш карысці. Менавіта ў такое рэчышча ў самым пачатку работы і скіраваў абласны семінар "радыстаў"-раёншчыкаў начальнік упраўлення ідэалагічнай работы Магілёўскага аблвыканкама Валерый Iльянкоў.
"Усім вядома, што адна галава добра, а дзве — яшчэ лепш, — адзначыў пры ад-крыцці нарады Валерый Віктаравіч. — Вось і мы са-браліся на асіповіцкай зямлі найперш для таго, каб параіцца, абмяняцца думкамі наконт заўтрашняга дня мясцовага радыёвяшчання".
Пра асноўнае ў рабоце Асіповіцкага радыё "раёнка" расказала чытачам у мінулым нумары, — многім падзяліліся ў той дзень і калегі нашага галоўнага рэдактара Святланы Праскурынай. Якія яшчэ да таго, як вочна пазнаёміліся з мясцовай студыяй радыёвяшчання, змаглі высветліць шэраг пытанняў за "круглым сталом" у райвыканкаме.
Не адзін з гасцей на Асіповіччыне не бываў зусім ці пасля наведвання рэгіёна мінуў ужо пэўны час, таму з цікавасцю праслухаў лаканічна-ёмістую інфармацыю намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Шаўлюгі аб жыцці-справах гаспадароў, паглядзеў фільм пра наш край, прэзентацыю мясцовага радыё. I атрыманы інфармацыйны зарад толькі спрыяў канкрэтызацыі размовы непасрэдна аб справах "радыстаў" — ад творчага развіцця з планамі-праектамі да пытанняў перарэгістрацыі радыёрэдакцый, іх сёння-заўтрашняга фінансавага становішча. I прыемна, што словы ўдзельнікаў семінара не сыходзілі бясследна ў пясок, а знаходзілі належныя адказы-тлумачэнні добра валодаючых уздымаемымі тэмамі, належным чынам "падкаваных" пасадавых асоб — начальніка аддзела ідэалагіч-най работы райвыканкама Ганны Землянухінай і яе цёзак-калег з абласнога цэнтра — Вольгаў Бахановіч і Перагудавай.
Аб адкрытасці, натуральнай, іменна рабочай атмасферы, якая панавала ў час работы семінара-нарады, сведчыць і тое, што па просьбе гасцей быў "зламаны" вызначаны загадзя план: не адзін з "радыстаў" знаходзіцца ў штаце сваіх раённых газет, а таму ім і захацелася глянуць на свае вочы, як і чым жыве "Асіповіцкі край". Не расчараваліся, нават не па адной з пазіцый пазайздросцілі!
Удзельнікі абласнога мерапрыемства пабылі не толькі ў рэдакцыях — пра жыццё сваіх калектываў з адказамі на ўсе цікавячыя пытанні ім расказалі яшчэ і кіраўнікі райвузла электрасувязі і ўпраўлення магістральных газаправодаў, па-знаёміліся з музеем, а таксама наведалі Алею герояў: аддаць даніну павагі тым, хто паклаў свае жыцці на алтар Перамогі, ахвяраваў сабой дзеля сённяшняга жыцця кожнага з нас, нашых дзяцей-унукаў, — гэта святое.
...Калі пры развітанні словы ўдзячнасці гучаць не фармальна, значыць, мерапрыемства вызначанай мэты дасягнула. Напрыканцы з вуснаў радыёжурналіс-таў чулі менавіта гэта.
Прагледжана: 432 | Дабавiў: Рэдактар | Рэйтынг: 0.0/0
Усяго каментарыяў: 0
Дабаўляць каментарыi могуць толькi зарэгiстрыраваныя чытачы.
[ Рэгiстрацыя | Уваход ]