Асіповіччына: да халадоў падрыхтавалIся №106 - 9 Декабря 2011 - Асiповiцкi край
Нядзеля, 20 Май 2012, 04:45 Прывiтанне Гость | Рэгiстрацыя | Уваход



Галоўная
» 2011 » Снежань » 9 » Асіповіччына: да халадоў падрыхтавалIся №106
12:30
Асіповіччына: да халадоў падрыхтавалIся №106
Зіма ў гэтым годзе стартавала надзвычай цёплым надвор’ем, але, зразумела, што мінусавая тэмпература, характэрная для такой пары года, рана ці позна ўсталюецца. Не пазбегнуць і галалёдзіцы на дарогах — бадай, самага небяспечнага ворага вадзіцеляў.
Асіповіцкія службы гатовыя да падобных з’яў. Так, у ДЭУ №73 РУП "Магілёўаўтадар” ужо закупілі 11.640 тон пясчана-салявой сумесі, кошт якой склаў 29 тысяч рублёў за тону. ДУКВП "Райсэрвіс” і філіял КУП "Магілёўаблдарбуд” — "ДРБУ № 199” нарыхтавалі 1.500 і 6.360 тон ПСС адпаведна. Прычым, гэтыя прадпрыемствы пясок дабывалі ўласнымі сіламі і для сумесі куплялі толькі тэхнічную соль — такі падыход дазваляе эканоміць значную колькасць грашовых сродкаў. Напрыклад, для "Райсэрвісу” тона пескасолі абышлася прыкладна ў 15 тысяч. Тамара ГОРЛАЧ.
Прагледжана: 55 | Дабавiў: Рэдактар | Рэйтынг: 0.0/0
Усяго каментарыяў: 0
Дабаўляць каментарыi могуць толькi зарэгiстрыраваныя чытачы.
[ Рэгiстрацыя | Уваход ]